Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вера па-дзіцячаму шмыргнула носам… Нібы не душу ёй зьнявечылі, а цукерку з елкі не далі.

— Дык яго судзілі толькі за тое, што сабаку спаліў?

— А за што яшчэ?.. Я нічога нікому не сказала. Ні бацьку, ні маці ні ў чым не прызналася. А яны нічога не заўважылі, апроч таго, што сукеначка на мне парваная. Хоць казалі, што любяць мяне. Я прамаўчала і пра Кіта, і пра сабаку, бо думала: калі баліць табе, навошта, каб балела яшчэ некаму? Табе ад гэтага меней балець не стане… А ты б сваім сказала?

— Сказала б... У мяне бацькі былі… Такія...

— Дык і ў мяне такія... Таму і не сказала.

— А мне кажаш, бо я не такая?

— Не… Бо ты, як я. — Вера прыціснулася грудзямі да грудзей. — Ты адчуваеш гэта?

— Што гэта?

— Што ты, як я. І не таму, што мы зьнешне падобныя. Проста ты, як я. А я, як ты. Адно і тое. Амаль.

Усе мы ў гэтым сьвеце амаль адно і тое. А на тым — тым больш.

Мне шкада стала ня толькі сябе, Веру, але і яе, Веру, і Асвёр з рукой скалечанай, і Насту са скалечанай душой, і ўсіх…

— Бедная ты мая…

— І ты мая бедная…

Ёй таксама, мусібыць, стала шкада ня толькі сябе, Веру, але і мяне, Веру, і ўсіх…

— Чаму я бедная?.. Я ня бедная…

— А я чаму бедная?.. І я ня бедная…

— Як гэта ня бедная, калі жывеш там, дзе гвалцяць, нявечаць…

— Гэта ты жывеш тут, дзе гвалцяць, нявечаць…

— Але ж у нас ня ўсе і няе ўсіх…

— Дык і ў нас ня ўсе і ня ўсіх…

— Але ж нявечаць… Адзін аднаго нявечаць…

— Нявечаць…

— І жанчын гвалцяць…

— Гвалцяць…

— І катоў забіваюць…

— І катоў забіваюць…

— Нявечаць, гвалцяць, забіваюць…

— Нявечаць, гвалцяць, забіваюць…

— Тут і там…

— Там і тут…

Вера села, абняўшы калені.

— Дык якая розьніца?.. Якая розьніца, калі ніякай?..

Я таксама села, абняла калені.

— Выходзіць, што без розьніцы...

Мы доўга сядзелі, абняўшы калені, і глядзелі адна на адну, шкадуючы і сябе, і ўсіх, глядзелі і маўчалі так, быццам пра тое, што і ў нас, і ва ўсіх было і будзе, мы ведалі, і праз гэта мне раптам стала няўтульна, я расхацела ўсё, што было і будзе, ведаць і спытала:

— Ты з якой прапановай прыехала?

— З ніякай… Няма ніякай розьніцы і няма ніякіх прапановаў… Якія тут могуць быць прапановы?..

— Нейкія ж могуць быць... Хоць адна…

— Ой!.. — страсянула Вера галавой, нібы выкідвала з яе ўсё, што помніла назад і ведала наперад. — Ёсьць! Такая, што ўпісяешся!.. — Яна аж піскнула, так ёй тое, што прыдумала, самой, мусіць, было ў спадобу. — Гэтай вясной у Еўропе два каралеўскія вясельлі. Адно ў Капенгагене, другое ў Мадрыдзе. Я запрошаная на абодва, без мяне ў Еўропе даўно ўжо нічога не адбываецца. Дык на адно паеду я, а на другое — ты! Сама выбірай, на якое…

— Ой…

— Што «ой»? Упісялася?..

Яна мяне разьвесяліла, я пачала сьмяцца, яна таксама, мы сьмяяліся і, абняўшыся, качаліся на ложку.

«І што я… і што я там буду рабіць?..»

«З каралямі есьці і піць…»

«З каралямі есьці і піць?..»

«Так, ты калі-небудзь піла з каралямі?..»

«Не, не піла… З усімі піла, а з кралямі… выбачай, з каралямі, не…»

«Дык вып’еш… І рэпартаж правядзеш…»

«Які рэпартаж?..»

«Вясёлы… выбачый, вясельны, які яшчэ…»

«Па-шведску?..»

«Па-шведску… Ці па-ангельску…»

«Па-ангельску?.. Хіба можна на шведскім тэлебачаньні па-ангельску?..»

«У Швецыі можна ўсяляк…»

«Усяляк?.. І так, і так?..»

«Не, так нельга, ты што вырабляеш?..»

«Што я вырабляю?..»

«Шчыпаешся…»

«А ў Швецыі не шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца?..»

«Не шчыпаюцца…»

«А дзе шчыпаюцца?..»

«У Англіі…»

«У Англіі шчыпаюцца, а ў Швецыі не?..»

«У Англіі шчыпаюцца, а ў Швецыі не…»

«Чаму?..»

«Таму!..»

«Не, ты скажы, чаму?..»

«Бо ў Швецыі кароль, а ў Англіі каралева...»

«І каралева шчыпаецца?..»

«Яшчэ як…»

«З каралём?...»

«А то з кім?..»

«Кароль з каралевай шчыпаюцца?..»

«Кароль з каралевай толькі тым і займаюцца, што шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца… Ну, скажы па-шведску: «Kungen och drottningen gör inget annat än nyps när de ligger med varandra» [*].

"Gör inget annat än nyps när de ligger med varandra... [**]Не, я так па-шведску сказаць не змагу…»

«Кажы па-ангельску, ангельская ў цябе нават лепшая, чым у мяне…»

«Лепшая, чым у цябе?..»

«Так, лепшая, бо вы найлепшыя… Я ва ўсіх газетах напісала, што вы найлепшыя…»

«Так і напісала?..»

«Так і напісала…»

«Ва ўсіх газетах?..»

«Ва ўсіх газетах…»

«Якімі ўсе падцёрліся?..»

«Не, не падцёрліся, у нас газетамі не падціраюцца…»

«А ў нас падціраюцца…»

«Усе?..

«Усе…»

«Я вярнуся і напішу, каб у нас таксама падціраліся…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x