Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Так і напішаш?..»

«Так і напішу…»

«Навошта?..»

«Каб нашыя былі такімі ж, як вашыя…»

«Такімі ж найлепшымі засранцамі?..»

«Такімі ж найлепшымі засранцамі…»

«Такімі кончанымі засранцамі, якія нават не западозраць, што я — гэта не ты?..»

«Яны не западозраць, але…»

«Яны не западозраць, але што?..»

«Але ты ў рэпартажы скажаш, што пакуль яны вясельлі гуляюць і мяккай паперай задніцы падціраюць, у вас людзей забіваць…»

«Як катоў?..»

«Як катоў…»

«Як мой муж забіў?..»

«Ня твой, а мой…»

«Мой забіў таксама…»

»Твой таксама забіў?..»

«Як і твой… Як яны ўсе…»

«Бо паўсюль бяз розьніцы?..»

«Бо паўсюль бяз розьніцы…»

«Ты і пра гэта можаш сказаць…»

«Скажу…»

«А потым прызнаешся, што ты гэта ня я, а ты гэта ты — во будзе бомба! Бабахне, як перад канцом сьвету — і хай паспрабуюць не пачуць, што жыве Беларусь!..»

Мы скаціліся з ложку, грымнуліся, Вера пад мяне — патыліцай аб падлогу. На імгненьне яна абмякла. Можа, нават страцілася прытомнасьць, але нібы не заўважыла, што нейкае імгненьне яе тут не было. Расплюшчыла вочы:

— Як табе такое?..

Гэтаксама яна не заўважыла б, што яе зусім няма.

Няма чаго баяцца.

Няма чаго адкладваць на потым.

Падняўшыся, я падала ёй руку:

— Ніяк. Але павесяліліся, як перад канцом сьвету.

Бацька пытаўся: «Дачушка, табе там не казалі: канец сьвету — гэта канец сьвету гэтага і таго, ці толькі гэтага? Калі толькі гэтага, тады які ж канец? Няўвязка нейкая…»

Усё адно: сьмяротны ты,
ці неўміручы —
Ты зорны вецер пустаты,
ты дым лятучы.
Сабе самому ўсьлед — адзін —
зірнеш са сьпіны,
І ветрам з дымам — успамін
пра ўсе ўспаміны.
На гэтым сьвеце і на тым,
на ўсякім сьвеце,
Усё, што ёсьць — лятучы дым
ды зорны вецер.

— І яшчэ павесялімся, у мяне такое ёсьць!.. — Вера пашнарыла ў сумцы, дастала пушачку з пудрай. — Во! Пудра для палётаў… Рускія пачалі да нас вазіць, у іх ня ўсё кепскае. Сінтэзавалі нешта так, што кайф дае — куды там экстэзі! Прычым, немагчыма распазнаць, што гэта наркотык. Ні калі ён у пушачцы, ні калі ў табе. — Яна адчыніла пушачку, дастала з яе вату, з-пад ваты дзьве аплаткі. — А моцны такі, мацнейшы за «белага кітайца», трэба з дозай акуратна. На паўаплаткі… Ці для пачатку чвэрць… Ведаеш, як аплатка называецца? Крамлёўская… Нехта з гумарам, праўда?.. Але Крэмль убачыш, гарантую. І гімн Савецкага Саюзу пачуеш. Гэтак яны наркату сваю закадзіравалі, кэгэбісты…

Для шведаў, немцаў, канадцаў, ангельцаў, для іх усіх ва ўсім былым Савецкім Саюзе дасюль жывуць толькі тыя, хто сядзеў, і тыя, хто садзіў. Лагернікі ды кадэбісты. Як толькі заходнік які-небудзь у Менск прыпрэцца — так да будыніны КДБ фатаграфавацца. І усё азіраецца: ці не забяруць? Калі не яго, дык фотаапарат.

Сьвятаслаў аднойчы, у заклад са мной, падышоў да пары ангельцаў, мужа і жонкі, казырнуў: «Маёр камітэту Дзяржаўнай бясьпекі Берыя! Фатаграфаваць забаронена. Калі ласка, ваш апарацік». Аддалі, ня рыпнуўшы…

Я не чакала такога, крычаць стала: «Як ты мог апарат забраць?..» — а ён засьмяяўся: «Адрэналін даражэй каштуе. А я колькі ім адрэналіну ўвагнаў?..»

— Мне ня трэба, Вера.

— Гімн Савецкага Саюзу ня любіш?.. — Вера разламіла аплатку напалам, палавіну яшчэ напалам. — З чацьвярцінкі — гімн у скарочаным варыянце і бяз словаў…

Сабе яна ўзяла цэлую аплатку, трохі падумала — і дадала яшчэ чвэрць. Запіла віном, шклянку выпіла…

— Не цягні, трэба разам. А то разьмінемся ў палётах…

Калі дабіраць жыцьця, дык не чацьвярцінку.

А ўсё, што засталося.

І запіць віном.

І ў Крэмль…

І слухаць… імн авецка юзу… …які стаў заікацца, нібы кружэлку заела, ды на шостым ці сёмым заіканьні музыка раптам зьмянілася, загучала іншая мелодыя, таксама гімнавая, але не савецкая, і не франзуская ці амерыканская, не еўрапейская і не афрыканская, а нейкая ўсясьветная, якую сьпяваў нехта ў нябёсах — Бог, ці хто?... і Бог сказаў, не перапыняючы сьпеву: «Я, каму яшчэ ў нябёсах сьпяваць?..» — і голас Ягоны ўвайшоў у мяне соладка-соладка, бо я паверыла, што Ён ёсьць, сьпявае, і яму акампануюць анёлы, на арфах граюць і на скрыпках, на кларнетах і акарынах, але ўзьнікае гэтая мелодыя спачатку ўва мне, а пасьля ўжо яе сьпявае Бог і граюць анёлы, якія самі зьдзіўляюцца, што ёсьць такая музыка, урачыстая і каляровая, як вясёлка, праз якую мы ўбачыліся з Верай каля фантана, і цяпер яна колерамі і гукамі напаўняе цёмны і пусты космас, лунае над вялізным — пад усім небам — стадыёнам, дзе я стаю на п’едэстале, адна, на чэмпіёнскім месцы, а па стадыённай дарожцы, якую і дарожкай не назваць, бо яна шырэй і даўжэй за любую дарогу, бягуць і бягуць людзі, процьма людзей не толькі белых, чорных і жоўтых, але і чырвоных, сініх, зялёных, нібы ўсе яны прабеглі праз вясёлку, кожны праз свой колер, і яны ўжо завяршаюць круг, я баюся, што іх не даганю, а Бог кажа, сьпяваючы: «Табе ня трэба даганяць, ты і так першая», — толькі мне здаецца, што Ён хітруе, спачатку ўсё ж трэба перамагчы, а пасьля ўжо ставаць на п’едэстал, з якога я не магу сыйсьці, бо ён надта высокі, пад аблокі, а Бог зноў кажа, сьпяваючы: «Ты ўспомні, што ўмееш лятаць», — і я паляцела, о, як соладка і высока, вышэй і яшчэ саладзей, яшчэ вышэй і саладзей, яшчэ і яшчэ, о, аж сэрца спыняецца, не можа вытрываць гэтакай асалоды, але павінна вытрываць, яно мне патрэбнае, каб бегчы, бо яны там, унізе, ужо дабягаюць першы круг, я спускаюся і бягу, на круг адстаўшы, паперадзе іх усіх, і па ўсім стадыёне, якому канца-краю не відаць, нарасьпеў коціцца: «Бе-ла-русь! Бе-ла-русь! Бе-ла-русь!» — і так хораша гэтае слова, хоць Вера казала, што ня будзе словаў, кладзецца на ўсясьветную мелодую, якую граюць анёлы і сьпявае Бог, які раптам змаўкае і глядзіць на мяне сусьветна-самотна, о, як самотна, аж сэрца спыняецца, не можа вытрываць такой сусьветнай самоты, але яно мне патрэбнае, бо ўжо блізка фініш, вось ён, і я першая, о, якая радасьць быць першай, і яе столькі, што яна грудзі расьпірае, сэрца разрывае, якое няе можа вытрываць гэткай радасьці, але павінна вытрываць, яно мне патрэбнае, каб вытрываць гора, невыноснае гора, бо ўсе крычаць: «Бе-ла-русь! Бе-ла-русь! Бе-ла-русь!» — а Бог кажа: «Не, яна ня першая, ёй бегчы яшчэ круг», — і з Богам не паспрачаешся, бяжыш, бяжыш і бяжыш, задыхаешся, задыхаешся, задыхаешся і ад таго, што паветра не стае, і ад жаху, бо сьпераду яміна чарнее, якую выкапаў Цмок і куды дарожка, як стужка, сьлізгае, абвальваецца і цягне за сабой у пашчу Кіта, у чарнату, у пустату, скуль бацька пытаецца: «Дачушка, скажы, гэта ўжо той сьвет, ці яшчэ гэты ?» — а што мне сказаць, калі сама ня ведаю, і так сорамна, о, як сорамна, што нават цяпер, калі бацькі ўжо няма, нічога добрага сказаць яму не магу, нічым не магу дапамагчы, як і Сьвятаславу нічога добрага не сказала і нічым дапамагчы не змагла, і праз гэта сорамна і балюча, так балюча і сорамна, што сэрца можа ня вытрываць, і яно не вытрымлівае, спыняецца, «тах-тах» перадапошні раз і яшчэ раз «тах…», апошні, я ўжо ня дыхаю, але бацька, які таксама памёр ад сэрца, ведае, як не даць яму спыніцца, сьціскае і адпускае мне грудзі, сьціскае і адпускае, і штурхае з пустой чарнаты ўверх, уверх, уверх, дзе мне трохі лягчэе, дзе ўсё болей і болей колераў і гукаў, да якіх я выбіраюся праз такую вузкую шчыліну, праз якую выбрацца можа толькі зусім маленькая дзяўчынка, маленькая, але ж ня мёртвая, і зноў я чую музыку… імн… авецка… юзу… і ах! — хапаю паветра, але ўдыхнуць на ўсе грудзі яшчэ не магу, нешта зьверху мяне прыдушвае, Цмок глыбей падкапаў яміну і зваліў у яе валун, які лёг плазам… Госпадзі!.. — гэта Вера ляжыць на мне губы ў губы і ня рухаецца…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x