Элиза Ожешко - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
 Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору».
Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава
Аповесці Нізіны
Дзюрдзі
Хам
Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам
Тадэвуш
Людзі і кветкі над Нёманам
Каментары

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хто каго любіць, той таго чубіць.

Хто позна прыходзіць, той сам сабе шкодзіць.

Хто дарогу прастуе, той дома не начуе. Кароткія дарогі - даўжэйшыя.

Хто дужэйшы, той лепшы.

Хто каго ўгне, той таго паб'е. Сіла перад законам.

Як хто хоча, так па сваім бацьку плача. Адпавядае польскаму: Вольна Томку ў сваім домку.

Хто б дзятла чуў, каб не яго нос? Хто б ведаў пра дзятла, калі б не ягоная дзюба (якой стукае ў дрэва)? Крыклівасць, пахвальба і г.д.

Каму як каму, а куртатаму ліха. Каму як каму, а сабаку без хваста бяда. Найбяднейшага калеку, абдзёртага як ліпку, кожны найлягчэй пакрыўдзіць.

Ці на малы праснак - палі ў печы; ці на вялікі праснак - палі ў печы. Ці малая работа, ці вялікая, а добра зрабіць яе трэба. Ці мала гасцей, ці шмат - адзін заход.

Як паехаў на кірмаш, што і сёння нямаш. Пра таго, хто спазняецца з прыездам; пасланы няхутка вяртаецца і г.д.

Даў Бог дзяцей, дасць і на дзяцей.

Сава не прывядзе сакала. Сава не народзіць сокала.

Сярод гэтай сто шэсцьдзесят адной прыказкі сорак адна ўжываецца і ў польскай мове. Цікава было б высветліць, у якой з дзвюх моў яны найперш узніклі.

У мове тутэйшага люду ёсць таксама шмат прыпавесцяў, альбо прымавак і прыгадак , якія дакладна характарызуюць паводзіны і адчуванні. Так, каб ахарактарызаваць ляноту, кажуць: Ішла Гандзя ў поле жыта жаць, хлеб узяла, серп забылася, вярнулася дахаты; серп узяла, хлеб забылася, вярнулася па хлеб і ў хаце засталася.

Альбо: Не ідзі, дачка, сачавіцу касіць, бо замуж пойдзеш, я памру, і непатрэбна будзе. Дачка замуж не выйшла, яна не памерла і не было чаго есці.

Пра ўпартасць кабет і ўступкі, якія ім робяць мужчыны, кажуць так:

Муж кажа: лён, жонка кажа: грэчка,
Не кажы ты ні славечка,
Няхай будзе з лёну грэчка.
Муж кажа: рыба, жонка кажа: рак,
Няхай так, няхай сяк,
Няхай будзе з рыбы рак.

Вялікае ўбоства характарызуюць пытаннем, спалучаным з адказам.

Калі еў абаранак? Ніколі не еў, але мой брат бачыў, як яго адзін пан еў.

Пра крывадушніка кажуць: Пяшчотамі душу адбірае. Значыць: праз ласку, пяшчоты можа давесці чалавека да згубы.

Калі хто-небудзь прадказвае дрэннае, кажуць: Соль табе ў вочы, а дзяркач у зубы.

Вярнуўшыся з гасцей, дзе не надта старанна запрашалі да яды і піцця, кажуць: Усё было, толькі прынукі не было.

Загадак ведаю дваццаць чатыры.

Поўны хлеў белых авечак, адзін баран бляе (язык).

Кругленькі, маленькі, усё поле аббяжыць (серп).

Едуць, едуць, ні дарогі і ні следу, каня бічам паганяюць, на смерць паглядаюць (човен).

Баран у хляве, яго рогі на дварэ (бурак).

Ляціць птушка, не сінічка, носік доўгі, галасок тонкі, хто яе заб'е, сваю кроў разліе (камар).

Касцяны, драўляны, праз гару свіней гоніць (грэбень).

Маленькая, чорненькая, цэлую калоду парушыць (блыха).

У лазе, у лазе на адной назе (грыб).

Ляцеў звярок цераз Божы дамок, звярок кажа: мая праца гора (пчала).

Поўна царква людзей, без акон і дзвярэй (агурок).

У лесе дзяжа кісне, хто ідзе, той паленам цісне (дзікая яблыня).

Як ляжыць, то ніжэй вераб'я, а як устане, то вышэй каня (дуга).

Як рыкне сівы, то чуваць за сямю гарамі (звон).

Сярод лесу дзяжа кісне, сярод лесу агонь блісне (каліна).

Жалезны ток, свінні пераскок, грачаныя снапы (патэльня).

Чатыры панічкі пад адным капялюшыкам (стол).

Быў такі Радзівон, радзіў дзяцей адзін ён. Пайшлі дзеці да Бога, Бога не дасталі, вушы паспускалі (хмель).

Па саломе ідзе - не шалясціць, а па вадзе - не пырскае (сонца).

З дому ўсё вывез, усё вынес, а бацькоўскага пояса не вынес (сонца).

Віса вісіць, хода ходзіць, віса ўпала, хода з'ела (груша).

Чорненькі, маленькі, у караля заўжды на абедзе (перац).

Чырвонае карыта да сцяны прыбіта (клоп).

Сядзіць панна ў каморы, а валасы на вуліцы (морква).

У куточку на чарапочку смерць стаіць (стрэльба).

ІІ

Калі першы раз зайшлі мы на сядзібу Яські Снопкі ў вёсцы Міневічы, сустрэлі нас вельмі гасцінна. Гаспадыня, румяная чарнавокая трыццацігадовая маладзіца, сядзела на прызбе хаты і карміла немаўлятка, якому было недзе каля года. Гаспадар, высокі, лысы, з сівізной і з прадаўгаватым, хударлявым тварам селянін, заўважыўшы на сваім панадворку гасцей, пакінуў гумно , дзе з дапамогаю падлетка складаў сена, і, падышоўшы, ветліва павітаўся з намі: «Хай будзе пахвалёны». Сядзіба не была люднай. Дазналіся мы, што падлетак і дзве старэйшыя дзяўчынкі былі дзецьмі з першага шлюбу Снопкі, іншых жа дзяцей, апрача немаўляці на руках, у гаспадыні, не было. Спыталіся мы ў Снопчыхі, ці гэта адзінае яе дзіця. І ў імгненне вока яе твар з вясёлага і ажыўленага стаў хмурым. Быў яшчэ ў іх сынок, якому летась споўнілася тры гады і які памёр ад «ліхтарытусу» (дыфтэрыту). Такі быў дужы, здаровенькі, не жарт які разумны, а гутарлівы , аж вясёла ад яго рабілася ў хаце. Калі захварэў, чаго яны ні рабілі, каб яго ўратаваць! Да дохтара нават насілі. Нічога не дапамагло. Скаціўся са свету, як тая ягада!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x