• Пожаловаться

Янка Брыль: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1999, ISBN: 985-6576-04-0, издательство: Беларускі Кнігазбор, категория: Советская классическая проза / Советская классическая проза / short_story / essay / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка Брыль

Выбраныя творы

Думаючы пра вечнае, бачыць штодзённае

Янка Брыль — класік нацыянальнай літаратуры. Заняў ён гэтае ганаровае месца не па афіцыйным загадзе і не з афіцыйнага дазволу. Многія ягоныя творы сёння сталі хрэстаматыйнымі. Яны вывучаюцца ў школе і ў вышэйшых навучальных установах. Яны ў беларускай літаратуры, найперш у прозе, вызначылі, па сутнасці, стварылі, вельмі яркую і глыбокую лірычную плынь. На канец дваццатага стагоддзя плынь надзвычай перспектыўную. Яны, нарэшце, сталі незаменным набыткам у духоўным жыцці нацыі і народа.

Янка Брыль — пісьменнік-наватар. Наватар па самой прыродзе таленту — непасрэдна лірычнага, па-філасофску заглыбленага. Разам з тым уся творчасць пісьменніка грунтуецца на глыбокім засваенні гуманістычных і рэалістычных традыцый сусветнай літаратурнай класікі, у першую чаргу — расейскай, польскай, беларускай.

На сённяшні дзень Янкам Брылём пройдзены вялікі жыццёвы і творчы шлях. Шлях значны, прыгожы. 4 жніўня 1997 года на гэтым жыццёвым шляху народнага пісьменніка час паставіў вяху, пазначаную лічбай 80. З'явіліся ўжо і вехі з лічбамі 81, 82. Восемдзесят два гады жыцця. Ой, які гэта немалы шлях! Часы, праз якія ён праходзіў, не былі лёгкімі і простымі — ні для краіны, ні для народа. Таксама і для самога пісьменніка. Напэўна ж, і для ягонай творчасці.

Нарадзіўся Янка (Іван Антонавіч) Брыль 22 ліпеня (4 жніўня) 1917 года ў Адэсе: бацька працаваў правадніком на чыгунцы. У 1922 годзе сям'я вярнулася ў вёску Загора (цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласці) на радзіму бацькі. У 1924 годзе бацька захварэў і памёр.

«У маці нас засталося тры хлопцы, старэйшаму з якіх, Мікалаю, не было яшчэ чатырнаццаці год.

За граніцай, якая і не думала адкрывацца, жылі недзе ў горадзе, што стаў для нас, малых, легендай, і скупа пісалі адтуль два старэйшыя нашы браты, маміна горкая гордасць — „вучоныя“».

Янка скончыў польскую сямігадовую школу ў мястэчку Турэц. У 1931 годзе паступіў у Наваградскую гімназію. Вучыцца не змог: трэба было дапамагаць па гаспадарцы. Узмоцнена займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў, захапляўся творчасцю і вучэннем Льва Талстога. У 1939 годзе, у сакавіку, быў прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. Удзельнічаў у абарончых баях пад Гдыняй, дзе трапіў у нямецкі палон. Увосень 1941 года з двума сябрамі ўцёк на радзіму. Удзельнічаў у партызанскім руху, супрацоўнічаў у падпольным друку. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам мірскай раённай газеты «Сцяг свабоды». Пазней працаваў у часопісе «Вожык», Дзяржаўным выдавецтве БССР, намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя». У 1966–1971 гадах Янка Брыль — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

Можна сцвярджаць: свае творы — у іх падзейнай і эмацыйнай аснове — Брыль спачатку пражыў і перажыў у рэальным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. А жыццё рэальнае аж да краёў было насычана падзеямі агульназначнымі, падзеямі багатага грамадска-сацыяльнага зместу. Яны для Брыля і ў Брыля сталі асабіста ягонымі — і ў жыцці, і ў творчасці. Таму, пішучы пра сябе, Брыль заўсёды піша пра жыццё роднага краю, жыццё народа. Зноў жа, пішучы пра падзеі агульназначнага зместу, ён піша пра свае адносіны да іх, сваё разуменне іх, сваё месца ў іх.

І вось гэта яшчэ. У аўтабіяграфіі Брыль напіша: «Было жыццё і кнігі». Як адзінанепадзельнае. Сама творчая натура ў яго ўзмоцнена глыбока ўсвядомленай, угрунтаванай на багатай глебе сусветнай літаратуры эстэтычнай пазіцыяй. Гэта пазіцыя не тэарэтыка, не філосафа (хоць гэта ні ў якой ступені не выключае глыбіні і арыгінальнасці), а мастака, у якога высновы, меркаванні, разважанні народжаны жывой творчай, шырэй — усёй жыццёвай практыкай. Свет літаратуры, мастацтва, філасофскай думкі ў Брыля ні ў якой ступені не мае самамэтнага ці аўтаномнага значэння; ён — арганічная частка духоўнага ладу мастака, дзе пачатак творча-мастацкі з'яўляецца вызначальным.

Такія адносіны да жыцця, да чалавека, да свету навакольнага спеліліся, угрунтоўваліся свядома і з самай ранняй пары. Брыль прызнаецца пазней, што ў яго, падлетка і дзецюка, «ужо была свая таямніца, сваё запаветнае — я ўжо вучыўся, рыхтаваўся на пісьменніка. І таямніца мая, таму-сяму ў пэўнай меры вядомая, не адгароджвала мяне ад людзей. Наадварот — ад кніг, ад паперы яна вяла мяне да іх лепшым, глыбейшым і — мне хацелася гэтага — яшчэ больш іхнім. Кожны мой дзень быў вучобай: я прагна слухаў, глядзеў, запамінаў. Шчаслівае маўчанне няспыннай карпатлівай падрыхтоўкі да тае працы, якая, я веру, чакае мяне, якая будзе патрэбна простаму чалавеку, карміцелю і бедняку, — патрэбна маёю шчырасцю, нашай праўдай, якая сваімі фарбамі і гукамі сальецца з красою роднай прыроды, роднай мовы і песні, роднага суму і смеху» («Гуртавое»).

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Элиза Ожешко: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Элиза Ожешко
Янка Брыль: Муштук i папка
Муштук i папка
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Кузьма Чорны: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.