Элиза Ожешко - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
 Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору».
Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава
Аповесці Нізіны
Дзюрдзі
Хам
Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам
Тадэвуш
Людзі і кветкі над Нёманам
Каментары

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І калі так параўноўвала яна сваё год таму памерлае дзіця з ягадай, што скочваецца з паверхні свету, па свежым яе твары цяклі слёзы.

Такія самыя слёзы бачыла я летась на шчоках Круліхі ў Гледавічах, калі яна расказвала пра свайго сына, што памёр «з вялікай гарачкі» падчас турэцкай вайны дзесяць гадоў таму.

У наднёманскай вёсцы Мазонаўцы ёсць сялянская сям'я, адзін з сыноў якой хадзіў некалькі гадоў у Гарадзенскую гімназію. Заканчваючы навучанне, ён захварэў і на нейкі час вярнуўся ў родную хату. Лекар параіў яму прымаць ванны, якія рабіла маці. І вось паводле сялянскіх забабонаў, быццам вада, у якой купаецца хворы, выцягвае з ягонага цела хваробу, гэтая сялянка пасля кожнага купання сына не ленавалася залезці ў ваду, якую ён толькі што пакінуў, мяркуючы, што выцягнутая вадой частка ягонай хваробы пранікне ў яе, а да яго ўжо не вернецца. Цяпер гэты сын - чыноўнік у далёкім горадзе. Ён штогод прыязджае на адпачынак да бацькоў. Прывозіць з сабой фісгармонію, на якой любіць і ўмее іграць. І вось амаль кожны вечар маці просіць яго, каб зайграў, а калі ён ахвотна гэтую яе просьбу выконвае, кабеціна забіваецца ў найглыбейшы куток хаты, цэлымі гадзінамі слухае сынаву музыку і пад яе гукі паціху моліцца альбо плача.

Сваіх хворых дзяцей тутэйшыя сяляне не пакідаюць у занядбанні, наадварот, старанна лечаць паводле сваіх уяўленняў і мажлівасцей. Пераважна выклікаюць на дапамогу знахарак ці лекарак , досыць часта ідуць да фельчараў, а часам, хоць гэта ўжо і рэдка, да дактароў, што жывуць у навакольных мястэчках. Калі ў якім з суседніх маёнткаў жыве паня , якая па меры магчымасці і сваіх ведаў дае хворым парады і лякарствы, то ахвотна прыводзяць і прыносяць да яе сваіх хворых дзяцей [...]

1891 год
І

Вось новая жменька назваў, якія дае наднёманскі люд раслінам.

Рожа 1 (Malva abcea). Высокая расліна з вялікай кветкай прыгожага ружовага колеру.

Рожа 2 (Lavatera thuringiaca). Кветка таксама ружовая, але меншая за папярэднюю.

Гарашок (Lathyrus silvestris).

Кручкі (Platanthera bifolia). Дробненькая белая кветачка, якая мае кручкаватую форму.

Быліна (Aconitum napellus). Ужываецца як лякарства ад парушэння і болю ў грудзях, аднак не належыць да групы парушэнцаў.

Кактус (Ajuga genevensis). Ім лечацца ад каўтуна, а таксама ад так званай салодкай болькі.

Дзевяціранка (Potentilla Tormentilla). Корань яе, настоены на гарэлцы, лечыць парушэнне.

Святы Юзаф (Calamintha Acinos). Лякарства ад болю ў грудзях.

Салавейчыкава шчаўе (Betonica officinalis).

Ліставая дзераза (Asperugo promunbens). Дзеразой называецца Licopodium clavatum, дзярозкай - Spergularia rubra.

Дакот (Ajuga reptans).

Талюха 2 (Selinum carvifolia). Талюха 1 - гэта Sium latifolium.

Грабелькі 3 (Geranium sangnineum). Грабелькі 1 - гэта Geranium pratense, а грабелькі 2 - Erodium cicutarium. Усе гэтыя тры расліны маюць насенніцы ў форме грабляў. Засцянковая шляхта называе іх «бацяновыя насы».

Зязюльчын асоцік (Scuntellaria galericulata).

Папараць (Asplenium trichomanes). Тутэйшыя жыхары апрача двух гатункаў папараці гэтую назву даюць Asplenium trichomanes і яшчэ Spirea filipendula. На пытанне пра папараць адказваюць, што ёсць чатыры папараці.

Зязюльчыны слёзкі (Lobelia evоnus).

Барада (Vincetoxicum officinale). Вельмі вядомы і расхвалены сродак супраць хвароб, звязаных з гарачкай. Аднак у гэтых краях яго вельмі цяжка знайсці, бо ён ёсць толькі ў адной мясцовасці, што называецца Калпакі, дзе ў невялікай колькасці расце на пясчаных пагорках. Лекавыя ўласцівасці мае корань гэтай расліны, які цяжка выкапаць, бо ў яго шмат доўгіх і тонкіх расшчэпленых карэньчыкаў, што надае яму падабенства да мужчынскай барады і што паслужыла прычынай назвы: барада.

Ванжоўнік (Polygonum bistorta). Мае вельмі доўгае выцягнутае лісце. У галодныя гады сяляне вараць яго і ядуць.

Макрыца белая (Anagallis arvensis). Гэта адзін з 11 вядомых мне парушэнцаў альбо парушэннікаў.

Каціная лапа (Senecio vulgaris).

Заечая цыбуля (Allium scorodoprasum).

Распэлка (Euphrasia odontites). Лякарства ад скул. (Euphrasia officinalis называецца Страшны дзень.)

Пустацвет (Gymnadenia cucullata).

Жыватабольнік (Plantago arenaria). Ад венерычных захворванняў і хвароб страўніка.

Маркоўнік , альбо маркоў (Daucus carota). Змяшаны з палёнам (палыном) і кропам (валяр'янай) лечыць ад болю пад грудзьмі. Насенне маркоўніку разам з парушэнцам Parnassia palustris - ад бяздзетнасці, што паходзіць ад чараў (зроблена).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x