• Пожаловаться

Элиза Ожешко: Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко: Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-6318-73-4, издательство: Беларускі Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Элиза Ожешко Выбраныя творы

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.  Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору». Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава Аповесці Нізіны Дзюрдзі Хам Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам Тадэвуш Людзі і кветкі над Нёманам Каментары

Элиза Ожешко: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе гэтыя сродкі для Люці з Гледавіч зусім невядомыя, замест іх яна ўжывае мноства іншых, пра якія не ведае Кацярына Караўкава з аддаленай на тры мілі вёскі Горны. Праўда, мінулым летам здарыўся выпадак, які непасрэдна сутыкнуў гэтых дзвюх лекарак і пра які я раскажу тут, як пра досыць цікавую і характэрную рысу народнага жыцця.

ІІ

Прыгожым чэрвеньскім днём падчас найбольшага буяння расліннасці ля дарогі, што перасякала невялікі сасновы барок, раскіданы па пагорках над самым Нёманам, прысела невысокая хударлявая бабка. Было ёй недзе каля шасцідзесяці гадоў, апранутая яна была ў звычайны сялянскі строй. Быстрыя чорныя вочкі на круглым, румяным, але паморшчаным твары нагадвалі разынкі, усаджаныя ў падмарожаны яблык. Відаць было, што кабета стамілася і ёй нешта далягала, бо сядзела пад сасной, крывячыся і стогнучы. Але раптам яна пачала прыслухоўвацца. Па лесе разносіўся спеў. Спявала жанчына. Нехта ішоў сюды бакавой сцяжынкай, што бегла ўглыб лесу смарагдавым пасам, і, ідучы, спяваў.

Свеціць месяц, свеціць паміж зорачкамі,
Сядзіць мой міленькі паміж дзевачкамі.
Няхай жа сядзіць, няхай рассядаецца,
Няхай жа чужым прыглядаецца, з чужымі забаўляецца.
Няхай жа чужым прыгажуням віно купляе,
А на мяне, маладую жонку, нагайку шукае.
Шукай сабе не шукай, але біць не будзеш;
Не трэба было ссякаць зялёнага дуба,
Не трэба было браць мяне, калі не люба,
Не трэба было ссякаць зялёнага гаю,
Не трэба было браць мяне да чужога краю,
Не трэба было ссякаць зялёнай ляшчыны,
А трэба было ўтапіцца, едучы да дзяўчыны.
Ой, не было на цябе ні перуна, ні вады:
У цёмную ночку прыехаў пракляты пан малады!

Седзячы на ўскрайку лясной дарогі, бабка слухала. Песню гэтую пра разбітае жаночае сэрца яна ведала добра. Шчыра кажучы, пачуццяў, пра якія ў ёй гаварылася, яна не спазнала, бо мела добрага мужа, які яшчэ і сёння, хоць ужо сівы і прыгорблены дзед, часта па-сяброўску з ёю пагаворыць і заступіцца за яе перад нявесткай. Але колькі ж, колькі бачыла яны іншых кабет, якія заліваліся слязамі, спяваючы гэтую песню! Цяпер слухае бабка гэтыя даўно вядомыя словы, гэтую мелодыю, што шырока разліваецца па лесе, і праз некалькі хвілін бачыць у канцы зялёнай сцежкі паміж соснаў жанчыну, што выходзіць з фартухом, двума канцамі прывязаным да пояса і напоўненым зёлкамі і кветкамі. Выглядала яна на няпоўныя сорак гадоў, таму ў параўнанні з ёю была маладая. Цёмныя, бліскуча-чорныя валасы дзвюма пасмамі выбіваліся з-пад чырвонай хусткі і адцянялі смуглы твар, невялічкі, з маленькімі вуснамі і такімі агністымі, што ажно іскрыліся, чорнымі вачамі. У канцы сцежкі яна перастала спяваць, прыспешыла крок і, мінаючы бабку, што сядзела пры дарозе, павіталася, як звычайна: «Хай будзе пахвалёны!», а потым праз некалькі крокаў спынілася пасярод дарогі. Выгляд незнаёмага твару абудзіў у яе цікавасць.

- А чаго, цётка, пры дарозе седзіцё?..

Адказала з пакутаю ў голасе, але ахвотна: вось прайшла тры мілі, а паколькі нядаўна паднялася пасля цяжкай хваробы, то надта ж змучылася, у вачах робіцца цёмна і ў сярэдзіне баліць. Пачуўшы пра цемень у вачах і боль у сярэдзіне , кабета з фартухом, поўным зёлак і кветак, падступілася бліжэй да бабкі.

- А куды ж ідзяце?

Бабка ішла ў адведзіны да адной знаёмай пані, якая доўгі час жыла ў суседстве, а цяпер жыве вось тут, за тым лесам.

- А адкуль жа вы?

- З Гледавіч.

Кабета з зёлкамі яшчэ з большай цікавасцю падступілася бліжэй.

- Калі вы з Гледавіч, то, напэўна, ведаеце Люцю, што там жыве, лекаруе.

Бабка, нягледзячы на стому і боль у сярэдзіне, пачала так смяяцца, што ажно на яе чорных кругленькіх вочках выступілі слёзы.

- Ой, мая ты міленькая, якая ты смешная!.. Ой, Божа ж, мой Божа, ой, запыталася! Ведаю, ой, ой, добра ведаю! То ж я сама... гэта Люця!..

Маладзейшую жанчыну гэтая вестка так усцешыла, як быццам яе невядома якое шчасце спаткала. Села каля бабкі на зямлю, абняла яе і з гарачай цікавасцю зазірнула ў вочы.

- Дык гэта ты Люця... гэта ты Люця з Гледавіч! Ой, Божа ж мой, Божа! Ой, мая ж ты міленькая! Як я хацела цябе ўбачыць! Як я хацела з табой пагаварыць!

- А хто ж ты такая?

- А я Каська Караўкава з Горнаў, таксама лекарую , але дзе маё лекараванне да твайго! Цябе людзі так хваляць, не жарт як хваляць!

І пачала новую знаёмку запрашаць у сваю хату. Недалёка адгэтуль, тут за лесам. У яе ў хаце з'есць што-небудзь, зёлак ад болю ў сярэдзіне нап'ецца, адпачне. Абдымала, цалавала і так запрашала, што хоць бабулі і пільна было да знаёмай пані, але яна, стогнучы, паднялася з зямлі і пайшла. Ішлі не дарогаю, а лесам. Апрача цікавасці да старэйшай і больш знакамітай таварышкі, сэрцу Касі было неабыякава і тое, што яна магла ўзяць з гэтага знаёмства. Пра гэта нават адкрыта і сказала.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Кузьма Чорны: Млечны Шлях
Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Цана прароцтваў
Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.