Элиза Ожешко - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
 Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору».
Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава
Аповесці Нізіны
Дзюрдзі
Хам
Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам
Тадэвуш
Людзі і кветкі над Нёманам
Каментары

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сланечнік палявы (Hieracium rigidum).

Парушэннік 9 (Pentaphyllum Lupinaster).

Люцэрыя (Medicago falcata).

Парушэнец 10 (Viola canina).

Маніга (Mentha sylvestris).

Ваўчкі (Bidens cornua).

Мацоўнік (Veronica chamaedrys).

Страшны дзень (Euphrasia officinalis). Брыдкая, грубая прамая расліна з прыгожай ясна-ліловай кветкай.

Сабачае мыла 2 (Melandrium album). Пры некаторых хваробах ім раяць мыцца.

Старога дуба корань (Agrimonia eupatoriae). Можа, так называецца ад падабенства сцябла альбо кораня да кораня расліны, што называецца стары дуб.

Падбел (Capsella bursa pastoris).

Уразнік 5 (Ranunculus flammula).

Воўчае лыка (Centaurea scabiosa).

Ясна свячашчая (Scabiosa ochroleuca). Буйная, прыгожай белізны кветка, што расце на высокім сцябле. Залатую розгу (Virgo aurea), якую засцянковая шляхта так і называе, сяляне завуць ясніца - відаць, ад ярка-жоўтага колеру яе кветкі. Што ж да дзярозкі , якую я раней згадвала, то тут выйшла памылка. Stellaria graminea называецца гніды , а дзярозка - гэта Spergularia rubra. Яна, як і гніды , сцеле свае галінкі каля самай зямлі, кветкі ж яе не белыя, як у гніды , а ліловыя.

Усяго вядомых і ўжываных тутэйшымі людзьмі назваў раслін удалося мне адшукаць 228. Значная колькасць з іх выкарыстоўваецца з лекавымі мэтамі. Сярод іх вылучаюцца важнейшыя (бо выклікаюць найбольшы давер і найчасцей ужываюцца) групы, што маюць назвы: парушэннік (альбо парушэнец), станоўнік і ўразнік. Першых знайшла 10, другіх - 5 і трэціх - 5.

Да іншай групы раслін адносяцца тыя, што ўжываюцца для чарадзейства. Такіх у маіх нататках дзевяць: шчасце, капытнік, загартушка , адзін з уразнікаў , які таксама мае назву загартушкі, урочнік , адзін з парушэннікаў, нетупа, заечая капуста, барлінец.

Хацелася б таксама звярнуць увагу чытачоў на назвы, што характарызуюць выгляд, форму і расфарбоўку расліны, бо яны сведчаць пра назіральнасць народа і ягонае эмацыянальнае стаўленне да прыроды, а таксама на здольнасць ствараць паэтычныя параўнанні.

Пачала я збіраць і прымаўкі, што бытуюць у мове тутэйшых людзей, і прапаную іх зараз вам.

Бяда за бядой, смерць за плячыма.

Бяда бяду вязе.

Хай сабе будзе хлеб з вадой, толькі б не з бядой. Перажыванні, маральныя пакуты - горшыя за галечу, калі толькі тое і ёсць, што хлеб з вадой.

Чорт бяду перажыве, адна міне, дзесяць будзе.

Бяднюткі: ох! а за бяднюткім Бог. Бедны наракае, а яго Бог абараняе. Калі чалавек стогне, Бог гэта чуе і за яго заступаецца.

Хай будзе бяда, а грошы будуць. Чалавек, даведзены да крайнасці, знойдзе сабе ратунак. Інакш: Даў Бог бяду, а я грошы знайду.

Хоць бяда, то гоп!

Маўчы язычок, атрымаеш бобу, а як не будзеш маўчаць, дастанеш у бок хваробу.

Калі ясі пірог з грыбамі, трымай язык за зубамі. Калі табе добра, то будзь асцярожны.

Не было нас - быў лес, не будзе нас - будзе лес.

Былі святыя да нас, будуць і пасля нас. Не толькі мы адны добрыя, былі такія і перад намі, будуць і тады, як нас не стане.

Чым далей у лес, тым больш дрэў.

Дзе дровы сякуць, там трэскі ляцяць.

Чаго б сляпы плакаў, каб сцежку бачыў.

Засмяяўся сляпы, што сцежку ўбачыў. Адпавядае польскаму: Знайшла сляпая курачка зярнятка. Ужываецца таксама ў тым значэнні, што нешчаслівага і дробязь суцешыць.

Узяўся за гуж - не кажы, што не дуж. Распачаўшы працу, не адмаўляйся ад яе выканання тым, што не ўмееш.

Не пераскочыўшы, не кажы гоп!

Дзяры лыка, пакуль можна.

Хлеб і соль еж, а праўду рэж. І хлебадаўцу трэба гаварыць праўду.

Не спадзявайся на куму, а з мяшка шый суму. Не спадзявайся на людскую дапамогу, а сам сабе давай рады.

Не плюй у ваду, прыйдзецца напіцца.

Кінь за сабой, знойдзеш перад сабой.

За перабірачку дастанеш балячку.

Ласка не каляска, сеўшы не паедзеш.

З чужога воза пасярод балота злазь.

Сабака кудлаты - яму цёпла, селянін багаты - яму добра.

Не я казаў, а сабака брахаў.

Сабачыя галосы не ідуць пад нябёсы.

Ксёндз з Панам Богам едзе, а сабака брэша.

Не кожная курыца чубатая, не кожны сабака кудлаты. Няроўнасць існуе і ў самой прыродзе.

Баба з воза, колам лягчэй.

Надвае бабка варажыла.

Успомніла сабе баба дзявочы вечар і плакаць пачала.

Не мела баба клопату, купіла парася.

Воўчая натура да лесу цягне.

Воўк і лічанае бярэ.

Куды, воўк, ідзеш? Па тваё апошняе дабро , альбо - па сірочае дабро. Людская хцівасць найбольш праяўляецца на бедных і пакінутых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x