Элиза Ожешко - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Элиза Ожешко - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы ураджэнкі Гродзеншчыны Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці, апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы перакладзены на беларускую мову адмыслова для гэтага выдання.
 Гэта - дваццаты том «Беларускага Кнігазбору».
Змест Каралева жывога слова. Валянціна Гапава
Аповесці Нізіны
Дзюрдзі
Хам
Апавяданні, нарысы Зімовым вечарам
Тадэвуш
Людзі і кветкі над Нёманам
Каментары

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра расліну, якая называецца заечая капуста , расказваюць наступнае. Яе парастак утыкаюць у шчыліну хаты. Калі ён не засохне, а зацвіце, то асоба, якая гэта зрабіла, будзе доўга жыць; калі ж наадварот - то хутка памрэ. Я сама бачыла гэтую расліну, якая, уваткнутая знадворку ў шчыліну хаты, расла там і цвіла.

Валяр'яна , у засцянковай шляхты называецца станеба , а па-сялянску кроп. Лекаркі робяць з яе ў спалучэнні з палыном пітво, якое даюць піць ад болю пад грудзьмі. Ад гэтай самай хваробы ўжываецца і гарчыца , але дапаможа яна толькі ў тым выпадку, калі прычынай занядужвання былі сурокі, гэта значыць, калі было зроблена. Тады пачынаюцца ваніты, і боль праходзіць. Калі ж не было гэта зроблена і ванітаў няма, то гарчыца зусім не дапамагае.

Найлепшы з усіх сродкаў ад усялякай зробленай хваробы - капытнік (Asarum europaeum), але толькі тады, калі сурокі былі кінутыя на чалавека ззаду (з плеч накінуты) , калі ж яны кінутыя на чалавека спераду, то лепш ужыць дзіван , альбо ўрочнік , альбо адзін з трох уразнікаў , а менавіта той, які мае пяціпалы корань. Урочнік найлепш выратоўвае сурочаных дзяцей, калі ім абкурваюць іх. Адзін жа з парушэннікаў, змяшаны з насеннем морквы, здымае з жанчыны сурокі, якія зрабілі яе бясплоднай.

Вельмі своеасаблівыя сродкі пры ацёку горла і ўсялякіх нарастаў на ім. Першы з іх такі: перад усходам сонца трэба ўзяць дзевяць шпілек, укалоць імі ўздутае месца па дзевяць разоў, а потым уваткнуць гэтыя шпількі ў частаколіну. Працэдуру паўтараць дзевяць дзён у той жа самы час, а апошнім разам шпількі выкінуць за плот. Другі сродак значна цяжэйшы для выканання. Трэба падысці да нябожчыка, які ляжыць яшчэ ў хаце, узяць ягоную руку і тыльным бокам гэтай рукі з усяе сілы тры разы ўдарыць па ўздутым месцы.

Вось так ад розных недамаганняў і небяспек шукае тутэйшы люд сабе палёгку і абарону. Як ні дзіўна, але вера ў гэтыя надзейныя, а найчасцей безвыніковыя сродкі, нягледзячы на ўсю іхнюю безвыніковасць, трымаецца стагоддзямі. Лекаркі сцвярджаюць, што вылечылі шмат людзей, многа народу таксама заўсёды прыходзіць да іх. Калі арганізм будзе працівіцца ўсім іхнім парадам і хвароба закончыцца смерцю, тады і лекарка, і ўсе іншыя людзі тлумачаць гэта сабе словамі, якімі аднойчы Люця, смутна паківаўшы галавой і жартоўна прымружыўшы вочы, закончыла сваю доўгую гаворку са мной:

Калі вазьмe навекі,
Не памагуць лекі.

1890 год
І

Мінулым летам я сабрала трыццаць пяць новых назваў, якія мясцовыя сяляне надаюць раслінам.

Заечая мята (Clinapodium vulgare).

Макрыца (Anagallis arvensis). Лякарства ад дыярэі і дызентэрыі.

Златнік (Elsholtria cristata). Даюць піць ад болю пад грудзьмі, а таксама ад жаўтачкі.

Рэуць (Cirsium oleracium).

Шаленец (Robinia pseudoacacia). Надзейны сродак ад шаленства пры ўкусе шалёнага сабакі.

Заечы шчаў (Oxalis acetosella).

Расходнік лясны (Bryonia alba). Лякарства ад так званых скул альбо нарастаў і пухлін, асабліва горла. Расліна, што называецца скуляшнік , альбо гладышнік , сваю назву бярэ не ад лекарскіх уласцівасцей, а дзякуючы малым нарастам накшталт гузічкаў, якія з'яўляюцца на ёй увосень. Ад скул, нарастаў і пухліны лечыць расходнік лясны.

Вадзяны хрэн (Rumex obtusifolius).

Лісачка (Veronica beccabunga).

Суханожка (Gnapholium divicum).

Дзень і ноч (Melampyrum pratense). Гэтая назва дакладна адпавядае выгляду расліны, лісце якой цёмна-зялёнага колеру, а кветка вельмі прыгожай і яркай бела-жоўтай афарбоўкі.

Дзевяць сіл (Helianthus tuberosus). Высокая расліна з вялікім лісцем і буйной жоўтай кветкай.

Дзежнік (Authemis tiuctoria). Ужываецца для чысткі дзяжы (начыння, дзе замешваюць хлеб).

Пісьляўнік , у шляхты картаплянік (Solanum nigrum).

Мацічнік (Lysimachia vulgaris).

Уразнік 4 (Tragopogon pratensis).

Іскарка (Senecio jacobea). Назва паходзіць ад яркай жаўцізны кветак, што шчыльна адна каля адной месцяцца на сцябле.

Станоўнік 5 (Grodyera repeus).

Свярблячка (Hydrocharis morsus ranae).

Барлінак , альбо барлінец (Vinca miuor). Барвінак. Належыць да групы раслін чарадзейных. Калі хто-небудзь у хаце цяжка хварэе, сыплюць лісце барвінку ў гаршчок, напоўнены вадой, і ставяць гэты гаршчок каля парога хаты альбо, што яшчэ лепш, пад ложак хворага. Калі лісце пажоўкне і ападзе на дно, то хворы памрэ. Калі ж застанецца зялёным і будзе плаваць на паверхні - паправіцца.

Сінагодзе (Jasione montana). Кветка вельмі падобная да голаду , толькі меншая і не ліловая, а блакітная (сіняя), адсюль, можа, - сіні голад , а скарочана - сінагодзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x