Ягайла(1350-1434) - у 1382-1392 гадах вялікі князь літоўскі, з 1386 года кароль польскі. Сын Альгерда, заснавальнік дынастыі Ягайлавічаў. У шлюбе з ліцьвінскай князёўнай Соф'яй Гальшанскай нарадзіў двух сыноў - Вацлава і Казіміра. Апошні з 1440 года быў вялікім князем літоўскім.
Ворскла- рака на Ўкраіне, левы прыток Дняпра. Тут у 1399 годзе адбылася сама няўдалая з усіх бітваў, што правёў князь Вітаўт.
Гальвэ- возера недалёка ад Вільні, пасярод якога на астравах стаіць Троцкі замак.
Жамойць(Жмудзь) - заходнія землі Летувы, якія прылягаюць да Балтыйскага мора.
Кежмарк- горад на поўначы Славакіі, за 20 вёрст ад ракі Дунаец. У ХV стагоддзі славацкія землі ўваходзілі ў склад Вугорскага каралеўства.
Рытарсвердэр- адзін з трох замкаў, пабудаваных крыжакамі над Нёманам паміж Горадняй і Коўнам.
Святая- рака ва ўсходняй Летуве, прыток Віллі.
Трокі- паселішча на беразе возера Гальвэ, дзе вялікі князь Гедзімін пабудаваў замак для свайго малодшага сына Кейстута. У ХІV стагоддзі быў сталіцай удзела.
Базілеўс(базілей) - цар (гр.).
Бодрычы(рарэгі) - саюз палабскіх славянаў у VІІІ-ХІІ стагоддзях. Мелі сваім гербам «Сокала». Менавіта яны былі тымі «варагамі», якія прыходзілі з-за мора ў Полацак, Ноўгарад. Вараг азначае: вар - вада, яг - смерць (ад яга, ягла - мярцвячына), марскі разбойнік, разбойнік, які прыйшоў вадой (па рацэ).
Вагенбург- умацаванне з вазоў, пастаўленых колам ці паўколам, счэпленых ланцугамі, для абароны ад атак праціўніка.
Вялікдзень- беларускае старажытнае свята, якое прыпадала на дзень веснавога раўнадзенства. Пазней на яго наклалася свята пасхі.
Віца- жэрдка з пуком галінак, з якімі ездзілі па ўсіх паселішчах спецыяльныя ганцы. Знак пачатку вайны і закліку ў войска.
Вайсковы- у беларускіх паветах пасада для аховы парадку ў ваенны час, калі мужчыны ўходзілі на вайну.
Возны- павятовы ўраднік, які аглядаў месца злачынства, прыводзіў злачынцу да суда, сачыў выкананне закона.
Глейт- ахоўная грамата.
Гуф- баявы парадак харугвы, аддзела.
Дзяды- беларускі памінальны абрад па сваяках, якія таксама называюцца дзядамі; восеньскія дзяды адзначаліся ў апошнія дні кастрычніка - першыя дні лістапада.
Зніч- бажаство пахавальнага агню ў беларускай дахрысціянскай рэлігіі.
Зямянін- уладальнік невялікага надзела зямлі, абавязаны да вайсковай павіннасці.
Інтэрдыкт- накладанне рымскім папам ці біскупам на краіну, горад, прыход забароны праводзіць богаслужэнне.
Карна- бажаство тугі і пакутаў у беларускай дахрысціянскай рэлігіі.
Канюшы- службовец вялікага князя, які адказваў за княжыя табуны і стайні.
Клікуны- начная варта.
Кмет- шараговы ваяр.
Калантар- скураная кашуля з нашытымі жалезнымі пласцінкамі.
Колтрыш- верхняя вопратка з воўны, світка.
Каляды- беларускае старажытнае свята бажаства сонца; прыпадала на сама кароткі зімовы дзень. Пазней на яго наклалася свята Нараджэння Хрыстова.
Кап'ё- найменшая баявая адзінка, якая складалася з трох чалавек: рыцара, збраяношы, аднаго ці некалькіх лучнікаў (парабкаў). Напрыклад, харугва ў дзвесці коп'яў магла налічваць 600 і болей ваяроў.
Корд- доўгі кінжал.
Крук- воран; па беларускаму народнаму павер'ю, карканне крука прадказвае няшчасце.
Лупы- ваенная здабыча, трафеі.
Люцічы(лютва) - славяне, што жылі на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора, паміж Лабай і Одрай. У Х-ХІІ стагоддзях пасля працяглых войнаў былі германізаваны ці вынішчаны. Існуе гістарычная версія, што значная частка люцічаў перайшла на землі Чорнай Русі, тут параднілася з тутэйшым насельніцтвам, а назва лютва змянілася ў літва.
Малаціла- молат, прычэплены ланцугом да жэрдкі, зброя гусітаў.
Мара- бажаство сноў, неспраўджальных мараў у беларускай дахрысціянскай рэлігіі.
Маршалак- пасада пры вялікім князі, абвяшчаў яго рашэнні, дапускаў да князя замежных паслоў.
Палаціны- вугорскія вяльможы.
Парабак- лучнік пры заможным ваяру (рыцару, баярыне), які ахоўваў яго са спіны; таксама - узброены слуга.
Плінфа- цэгла.
Пагоня- беларускі старажытны герб, з ХІІІ стагоддзя герб Наваградскай дзяржавы, а потым усяго Вялікага Княства. Пагоняй называлася таксама апалчэнне, заклік на вайну.
Читать дальше