Нил Гилевич - Родныя дзеці

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Родныя дзеці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: in_verse, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Родныя дзеці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Родныя дзеці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з самых інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы. Да традыцыйнай у беларускай літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны. Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў Гілевічавым творы набыла новы, вельмі сучасны, экзістэнцыяльны сэнс. Абсалютнае па сваёй ідэальнай сутнасці каханне не можа рэалізавацца ў эмпірычнай рэальнасці, дэтэрмінаванай біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі. Творча-рыцарская душа мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы вечнага вяртання да аднойчы страчанай шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

Родныя дзеці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Родныя дзеці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось ён - бясконцы і бязмежны
Непадуладны нам сусвет!
Вялікі чымсьці, нечым смешны,
Хто ў ім ты - грэшны чалавек?

І што твой клопат чалавечы,
Твой бунт штодзённы, твой дакор -
Вось перад гэтым векавечным
Свячэннем месяца і зор?

Чаму ж так мала даражыш ты
Загадкі гэтай хараством:
«На залатым густым іржышчы
Пасецца ўночы лысы вол»?..

Ля школьных веснічак знаёмых
Сцяпан умлеў: не можа быць!
Наўзбоч, як прывід, нерухома -
Альжбета Францаўна стаіць!

Уміг здавіла грудзі хваля -
Што ўзняў з прадоння ураган.
Нарэшце вырвалася: - Аля?!
Пачуў - глухое: - Я, Сцяпан...

Што вельмі ўразіла перш-наперш -
Твар - незвычайнай белатой
І дзве рукі - ля сэрца накрыж, -
Як на іконе ў прасвятой.

- У гэткі час не спіш ты? Аля!
- Так, як і ты... Не сплю, Сцяпан.
- І ты даўно стаіш тут?.. Аля!
- Яшчэ ад той вясны, Сцяпан.

- Чакай, ты... што? Ты - плачаш? Аля!
- Ты ж бачыш... Плачу я, Сцяпан.
- Чаго? Па чым ты плачаш, Аля?
- Па ўсім жыцці сваім, Сцяпан...

Вячорка ўбачыў побач камень, -
Валун, што тут ляжаў здавён, -
Прысеў, падпёр чало рукамі.
Як быць далей - не ведаў ён.

Альжбета Францаўна стаяла -
І з месца нават не сышла.
Маўчала ноч. Зямля маўчала.
Адкуль жа музыка плыла?

Ну, так, ён чуў зусім выяўна:
Як шум спакойнага дажджу,
Што ўсё бліжэй, - напеўна, плаўна
Плыла мелодыя ў душу.

Гучала мякка, задуменна
І ўся - праменіла святло.
Ад калыханкі нешта мела,
І штось ад гімна ў ёй было.

Такой яму яшчэ ніколі
Не надаралася ўлавіць -
Ні тут, у родным наваколлі,
Ні ў іншых далях палявых.

Знаць - бласлаўлёна падарожжа
Да гэтых хат, садоў, сядзіб...
- Сцяпан, валун халодны, можа, -
Прастуду схопіш, не сядзі...

Вячорка ўстаў, у светлай цемры,
На добры крок ступіў бліжэй.
- Паслухай, Аля... я хацеў бы
Наведаць заўтра ваш музей.

- А ты... хіба не едзеш заўтра?
- Вячэрнім... Тым, што ля васьмі...
- Прыходзь... Такога экскурсанта
Паводзіць сам Ілля Кузьміч.

- А ты?.. Не зможаш?.. Ці не хочаш?
- Змагу... Адно... там шмат заган...
- Тады... спакойнай, Аля, ночы!..
- Спакойнай раніцы, Сцяпан!..

* * *

І зноў на вышкі ўзлез Вячорка,
І зноў праз шчыліну ў шчыце
Убачыў неба, - толькі зорка
Ужо не ззяла ў цемнаце.

«Глядзі... Глядзі... Цяпер не скора
Ты будзеш тут... Не скора, брат!
Раз ёсць начное неба ў зорах -
То, значыць, ёсць і зарапад...»

Дапеўка

Усё, чытач. Я стаўлю кропку.
Ах, не завершаны сюжэт?
Ну, што ж рабіць! Далей - ні кроку.
Далей - табу і запавет.

Мне і самому знаць цікава
Ці развязаў вузлы герой.
Але гадаць - не маю права,
І клопат гэта ўжо не мой.

Апроч таго, мой дружа шчыры,
Я знаю кошт тваіх гадзін -
І я не стану іх транжырыць:
Паэтаў - шмат, а ты - адзін.

Ты й так парой як непрытомны:
Няма жыцця - хоць апупей! -
Ад мнагатомных, мнагатонных
І манатонных эпапей!

Я не спаборнічаць сабраўся,
Тым больш - у тонах і тамах,
Калі ад зборнічкаў падаўся
На стаўбавы эпічны шлях.

Адну надзею ў сэрцы маю,
Што ў нейкі з дальніх вечароў,
З нагоды нейкай, аб'яднаю
Сваіх няведамых сяброў,

І ў некім знойдзецца адвага,
І нехта скажа без граха:
«Тут лёс, браткі, ляжыць на вагах,
А з ім - і слова, і страфа!..»

1972-1984

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Родныя дзеці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Родныя дзеці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Родныя дзеці»

Обсуждение, отзывы о книге «Родныя дзеці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x