Жуль Верн - Дзеці капітана Гранта

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн - Дзеці капітана Гранта» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1938, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі Дзіцячая літаратура, Жанр: Морские приключения, Фантастика и фэнтези, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзеці капітана Гранта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзеці капітана Гранта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Дзеці капітана Гранта” – адзін з самых вядомых твораў французскага класіка навукова-прыгодніцкай літаратуры Жуля Верна. Упершыню выйшаў у свет у 1868 годзе. Раман складаецца з трох частак, у кожнай з якой галоўныя героі - лорд і лэдзі Гленарван, маёр Мак-Наббс, Жак Паганэль, Мэры і Роберт Грант, Джон Манглс - у пошуках капітана Гранта падарожнічаюць вакол Зямлі па Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі, кіруючыся толькі 37-й паралеллю паўднёвай шыраты.

Дзеці капітана Гранта — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзеці капітана Гранта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жуль Верн

Дзеці капітана Гранта

ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БЕЛАРУСІ

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

МЕНСК — 1938

Пераклад з другога рускага выдання: Гр. П. Кутылоўскага

Вокладка мастака: Р. Л. Кроль

Рэдактар: Неміро

Тэхрэдактар: І. Мілешка

Літпраўка: Паслядовіч

Карэктар: Нэйфах

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

Молат-рыба

Дваццаць шастога ліпеня 1864 года пры свежым норд-осце па водах паўночнага канала шпарка імчалася цудоўная яхта. На верхавінцы яе бізані развяваўся англійскі флаг, а на грот-мачце быў відаць брэйд-вымпел [1] Брэйд-вымпел — узкі, доўгі, раздвоены на канцы сцяг. з вышытымі золатам ініцыяламі «Э. Г.».

Яхта гэта мела назву «Дункан». Яна належала Эдуарду Гленарвану, ганароваму члену вядомага ўсяму Злучанаму каралеўству [2] Злучанае каралеўства — Вялікабрытанія. Темзінскага яхт-клуба. На барту яхты знаходзіліся: сам гаспадар яхты, яго маладая жонка, Элен Гленарван, і стрыечны брат — маёр Мак-Набс.

Толькі што спушчаны са стапеляў верфі, «Дункан» заканчваў пробную паездку па Клайдскаму заліву і цяпер варочаўся ў свой порт — Глазго. На гарызонце ўжо вырысоўваўся сілуэт вострава Арэна, калі вахценны матрос далажыў, што за кармой плыве нейкая вялікая рыба. Капітан Джон Мангльс адразу сказаў аб гэтым гаспадару яхты.

Падняўшыся на палубу разам з маёрам Мак-Набсам, Гленарван запытаў у капітана, што гэта за рыба.

— Я думаю, што гэта вялікая акула, сэр.

— Акула ў гэтых водах? — недаверліва ўсклікнуў Гленарван.

— Так. У гэтым няма нічога дзіўнага,— пацвердзіў капітан. — Гэтая акула належыць да віду, які сустракаецца ва ўсіх морах і пад усімі шыротамі. Гэта молат-рыба. Калі вы дазволіце, мы паспрабуем злавіць яе; гэта забавіць місіс Гленарван і вырашыць нашы сумненні.

— Якая ваша думка, дарагі Мак-Набс? — запытаў Гленарван. — Ці варта займацца гэтай лоўляй?

— Наперад згодзен з вашым рашэннем,— флегматычна адказаў маёр.

Капітан Мангльс загаварыў зноў:

— Я хачу яшчэ дадаць, што гэтых небяспечных драпежнікаў неабходна ўсюды знішчаць. Прапаную скарыстаць гэты выпадак, каб адначасова паглядзець цікавае відовішча і зрабіць карысную справу.

— Добра, Джон,— сказаў Гленарван,— пачынайце!

Ён паслаў па жонку. Элен, зацікаўленая маючым быць спектаклем, зараз-жа паднялася на палубу.

З капітанскага мосціка добра былі відаць усе рухі вялізнай драпежніцы. Яна то нырала ў празрыстую ваду, то вельмі хутка рушыла следам за яхтай.

Джон Мангльс зрабіў неабходныя загады, і праз кароткі час матросы кінулі ў ваду тоўсты канат з крукам на канцы, на які быў начэплен вялікі кавалак сала.

Акула, якая хоць і знаходзілася на адлегласці пяцідзесяці ярдаў [3] Адзін ярд роўны 0,9144 метра. , адразу ўчула прынаду і стралой рушыла да яе. Цяпер выразна можна было бачыць, як моцна б'юць у вадзе яе плаўнікі, шэрыя па канцах і чорныя ля асновы. Па меры таго як яна набліжалася да прынады, яе велізарныя пукатыя вочы разгараліся прагнасцю, а пашча з чатырма радамі густых зубоў шырока разявілася. Галава акулы мела форму двубаковага малатка, насаджанага на рукаятку. Джон Мангльс не памыліўся: гэта сапраўды была самая драпежная і пражэрлівая прадстаўніца атрада акулападобных — молат-рыба.

Пасажыры і каманда «Дункана» з надзвычайнай цікавасцю сачылі за кожным рухам акулы. Хутка драпежніца апынулася каля самага крука; яна перавярнулася на спіну, каб зручней было праглынуць сала, і прынада ўмомант знікла ў яе вялізнай пашчы. У гэты-ж час, ірвануўшы канат, акула сама сябе «накалола» на крук, і матросы пачалі выцягваць яе з вады пры дапамозе блокаў, прымацаваных да канца грот-рэі.

Акула сударажна пачала кідацца ва ўсе бакі, адчуўшы, што яе выцягваюць з роднай стыхіі. Але гэта не спалохала матросаў; яны хутка справіліся з яе шалам, накінуўшы ёй на хвост мёртвую пятлю. Яшчэ праз некалькі секунд акулу паднялі на палубу. Зараз-жа да яе асцярожна падышоў матрос і, выбраўшы зручны момант, адным ударам сякеры адсек страшны хвост.

Лоўля скончылася. Драпежніца цяпер не ўяўляла ніякай небяспекі. Нянавісць маракоў да акул была задаволена, але не іх цікаўнасць. Сапраўды, на караблях увайшло ў звычай глядзець, што ёсць у страўніках злоўленых акул. Ведаючы пражэрлівасць гэтых драпежніц, матросы спадзяюцца на самыя нечаканыя знаходкі і часта не памыляюцца ў сваіх разліках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзеці капітана Гранта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзеці капітана Гранта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x