• Пожаловаться

Жуль Верн: Дзеці капітана Гранта

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн: Дзеці капітана Гранта» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1938, категория: Морские приключения / Фантастика и фэнтези / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Жуль Верн Дзеці капітана Гранта

Дзеці капітана Гранта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзеці капітана Гранта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Дзеці капітана Гранта” – адзін з самых вядомых твораў французскага класіка навукова-прыгодніцкай літаратуры Жуля Верна. Упершыню выйшаў у свет у 1868 годзе. Раман складаецца з трох частак, у кожнай з якой галоўныя героі - лорд і лэдзі Гленарван, маёр Мак-Наббс, Жак Паганэль, Мэры і Роберт Грант, Джон Манглс - у пошуках капітана Гранта падарожнічаюць вакол Зямлі па Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі, кіруючыся толькі 37-й паралеллю паўднёвай шыраты.

Жуль Верн: другие книги автора


Кто написал Дзеці капітана Гранта? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзеці капітана Гранта — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзеці капітана Гранта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шкада! — сказаў Гленарван. — Калі ў бутэльцы захоўваюцца дакументы, дык яны, напэўна, будуць падмочанымі!

— Так, гэтага трэба асцерагацца,— згадзіўся маёр.

— Добра яшчэ,— дадаў Гленарван,— што акула своечасова праглынула гэту бутэльку і даставіла яе на борт «Дункана»: корак вельмі дрэнны і бутэлька немінуча павінна была-б затануць.

— Безумоўна! — пацвердзіў Джон Мангльс. — І ўсё-такі шкада, што мы яе не знайшлі проста ў моры. Тады-б, вызначыўшы шырату і даўгату і вывучыўшы паветраныя і марскія плыні, можна было-б зрабіць вывад аб пройдзеным ёю шляху. А цяпер пры такім паштальёне, які плыве супроць вятроў і плыняў, можна меркаваць усё, што хочаце, з аднолькава няўстойлівымі асновамі і доляй мажлівасці.

— Не спяшайцеся з вывадамі, Джон! Паглядзім!—пярэчыў Гленарван і вельмі асцярожна вынуў корак.

Моцны пах марской вады разышоўся па каюце.

— Ну? — запытала Элен з чыстай жаночай нецярплівасцю.

— Так, я не памыліўся,— адказаў Гленарван.— Тут ёсць паперы.

— Дакументы! Дакументы! — крыкнула Элен.

— Толькі,— дадаў Гленарван,— уражанне такое, што яны папсаваны вадой, і іх немагчыма дастаць, бо прыліплі да бакоў.

— Разаб’ем бутэльку,— прапанаваў Мак-Набс.

— Я хацеў-бы захаваць яе цэлай,— запярэчыў Гленарван.

— Я таксама,— адразу згадзіўся маёр.

— Вы, безумоўна, правы,— сказаў Джон Мангльс,— але з-за таго, што паперы больш каштоўныя за бутэльку, прыдзецца афяраваць другім дзеля першага.

— Дастаткова будзе адбіць горлачка! — усклікнула Элен.

Іншага выхаду сапраўды не было, і Гленарвану заставалася толькі адбіць горлачка каштоўнай бутэлькі. Давялося паслаць па малаток, бо наросты на бутэльцы зрабіліся цвёрдыя, як граніт. Неўзабаве асколкі шкла ўпалі на стол, і Гленарван з найвялікшай асцярогай аддзяліў ад бакоў бутэлькі прыліплыя да іх лісткі паперы, вынуў іх з бутэлькі і разлажыў паасобку на стале. Элен, Мак-Набс і Джон Мангльс шчыльным кругам абступілі яго.

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

Тры дакументы

Лісты паперы, якія вынулі з бутэлькі, былі напалавіну раз’едзены марской вадою і на іх можна было разабраць толькі асобныя, не злучаныя паміж сабой і таму незразумелыя словы. На працягу некалькіх мінут Гленарван моўчкі ўважліва разглядаў кожную паперку, паварачваючы яе ва ўсе бакі, разглядаючы супроць святла, вывучаючы кожную літару, пакінутую морам. Урэшце ён павярнуўся да сваіх спадарожнікаў, якія, суняўшы дыханне, не зводзілі з яго позіркаў.

Тут тры розных дакументы сказаў ён Адзін напісаны паанглійску два - фото 2

— Тут тры розных дакументы,— сказаў ён.— Адзін напісаны па-англійску, два астатніх — па-французску і па-нямецку. Як відаць, усе тры дакументы маюць адзін і той-жа тэкст і з’яўляюцца перакладамі. Я зрабіў такі вывад, зверыўшы ўцалеўшыя словы.

— Можна ўлавіць сэнс дакументаў? — запытала Элен

— Цяжка адказаць на гэта пытанне, дарагая Элен, бо словы, якія асталіся, надзвычай адрывістыя...

— Але магчыма, што тэкст аднаго дакумента можна дапоўніць тэкстам і двух астатніх? — запытаў маёр.

— Напэўна, гэта магчыма,— сказаў Джон Мангльс. — Бо цяжка ўявіць, каб мора знішчыла ва ўсіх трох дакументах адны і тыя-ж месцы. Звяраючы ўцалеўшыя ўрыўкі сказаў, мы абавязкова выкрыем іх сэнс.

— Правільна, Джон,— адказаў Гленарван. — Але толькі гэту работу трэба рабіць метадычна. Пачнем з англійскага дакумента.

Гэта паперка мела такі выгляд.

Мтак прамармытаў маёр Нельга сказаць што гэта зусім яснае пісьмо - фото 3

— М-так... — прамармытаў маёр. — Нельга сказаць, што гэта зусім яснае пісьмо.

— Аднак,— заўважыў капітан,— запіску пісаў чалавек, які добра валодаў англійскай мовай.

— У гэтым няма сумнення,— адказаў Гленарван. — Словы sink, aland, that, and, lost — непашкоджаны, skipp, які відаць, азначае skipper — шкіпер, а суседнія дзве літары Gr, відаць, пачатак прозвішча гэтага шкіпера патануўшага карабля.

— Дадамо яшчэ сюды не наводзячыя на сумненні тлумачэнні слоў monit i ssistance [5] Monit — няпоўнае слова monition — дакумент; ssistance — assistance — дапамога. .

— Гэта ўжо не так дрэнна! — усклікнула Элен.

— Але тут нехапае цэлых радкоў! — запярэчыў маёр.— Як даведацца пра назву загінуўшага судна і месца крушэння?

— Даведаемся! — упэўнена сказаў Гленарван.

— Несумненна,— пацвердзіў маёр, які заўсёды згаджаўся з думкай суседа,— але якім чынам?

— Дапоўніўшы адзін дакумент другімі!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзеці капітана Гранта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзеці капітана Гранта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.