Жуль Верн - Дзеці капітана Гранта

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн - Дзеці капітана Гранта» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1938, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі Дзіцячая літаратура, Жанр: Морские приключения, Фантастика и фэнтези, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзеці капітана Гранта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзеці капітана Гранта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Дзеці капітана Гранта” – адзін з самых вядомых твораў французскага класіка навукова-прыгодніцкай літаратуры Жуля Верна. Упершыню выйшаў у свет у 1868 годзе. Раман складаецца з трох частак, у кожнай з якой галоўныя героі - лорд і лэдзі Гленарван, маёр Мак-Наббс, Жак Паганэль, Мэры і Роберт Грант, Джон Манглс - у пошуках капітана Гранта падарожнічаюць вакол Зямлі па Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі, кіруючыся толькі 37-й паралеллю паўднёвай шыраты.

Дзеці капітана Гранта — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзеці капітана Гранта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але даўгата і не патрэбна! — сказаў Джон Мангльс. — Ведаючы краіну, каля берагоў якой здарылася крушэнне, і дакладную шырату, я бяруся даставіць судно проста к месцу катастрофы.

— Выходзіць, мы ведаем усё? — запытала Элен.

— Усё, дарагая Элен, і я магу цяпер запоўніць усе прабелы між слоў, зробленыя марской вадой, з такой-жа лёгкасцю, нібы пісаў-бы гэты дакумент пад дыктоўку самога капітана Гранта.

І, узяўшы пяро, Гленарван, не задумваючыся, напісаў наступныя радкі:

7 чэрвеня 1862 года трохмачтавы карабль "Брытанія" з Глазго пацярпеў крушэнне недалёка ад берагоў Патагоніі ў паўднёвым паўшар'і. Накіроўваючыся к берагу, два матросы і капітан Грант паспрабуюць высадзіцца (aborter) на кантынент, дзе яны трапяць у палон ла лютых індзейцаў. Яны кінулі гэты дакумент у мора пад. . . . . . . . . . . . . даўгаты і 37° 11' шыраты. Дапамажыце ім, інакш яны загінуць.

— Надзвычайна, дарагі Эдуард! — усклікнула Элен. — Калі гэтыя няшчасныя калі-небудзь зноў убачаць радзіму, яны будуць абавязаны вам за сваё выратаванне!

— Яны ўбачаць яе! — адказаў Гленарван. — Цяпер гэты дакумент настолькі ясны і красамоўны, што Англія неадкладна дапаможа тром сваім сынам, якія гаруюць на пустэльным беразе. Тое, што яна ўжо рабіла для Франкліна і многіх другіх, яна паўторыць зараз для выратавання пацярпеўшых крушэнне на «Брытаніі».

— Але-ж у гэтых няшчасных, напэўна, засталіся сем’і, і яны аплакваюць іх пагібель! — сказала Элен. — Можа ў капітана Гранта ёсць жонка, дзеці...

— Вы праўду кажаце, дарагая, і я бяруся неадкладна паведаміць ім, што надзея на выратаванне загінуўшых без весткі маракоў не страчана! А цяпер, сябры мае, падымемся на палубу, магчыма, мы падыходзім ужо к порту.

Сапраўды, «Дункан» ішоў ужо ўздоўж берагоў Бюта, пакінуўшы ззаду Ротсей з яго чароўным зялёным гарадком, размешчаным у квітнеючай даліне. Увайшоўшы ў вузкую частку затокі, «Дункан» абышоў Грынок і ў шэсць гадзін папаўдні адшвартаваўся каля базальтавай скалы Думбартона, на версе якой быў славуты замак шатландскага героя.

На прыстані Элен Гленарван і маёра Мак-Набса чакала каляска з Малькольм-Кэстля. Гленарван, пасадзіўшы жонку ў каляску, паехаў к поезду, які адыходзіў у Глазго. Але перед ад’ездам ён справіўся даручыць самаму шпаркаму пасланцу — электрычнаму тэлеграфу — перадаць у Лондан наступную важную аб’яву:

За даведкамі аб лёсе капітана Гранта і трохмачтавага карабля "Брытанія" з Глазго зварочвацца да Эд. Гленарвана. Шатландыя, графства Думбартон, Люс, Малькольм-Кэстль.

Праз некалькі хвілін гэта аб’ява была ў рэдакцыі лонданскіх газет «Таймс» і «Морнінг Хронікль».

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

Малькольм-Кэстль

Малькольм-Кэстль, па-шатландску — замак Малькольма, быў размешчаны ў адным з самых паэтычных куткоў горнай Шатландыі: ён узвышаўся на гары, над маляўнічай вёскай Люс. Празрыстыя воды возера Ламонд абмывалі граніт яго сцен.

Уладару Малькольм-Кэстля, Эдуарду Гленарвану, было трыццаць два гады. Высокага росту, з некалькі суровым выглядам твара, але з добрымі вачыма, беззаветна храбры, дзейны, ён быў вялікадушны і чулы. Гленарван быў палкім патрыётам-шатландцам, і ўвесь штат абслугоўваючага персанала ў Малькольм-Кэстлі, як і ўся каманда «Дункана», складаліся выключна з шатландцаў.

Эдуард Гленарван быў жанаты ўсяго тры месяцы. Жонка яго была дачкой славутага падарожніка Вільяма Туфнеля, які стаў, як і многія другія, афярай страсці да геаграфічных адкрыццяў. Элен была чыстакроўнай шатландкай. Застаўшыся круглай сіратой пасля смерці бацькі, яна жыла ў родным Кільпатрыку. Пазнаёміўшыся з гэтай чароўнай дзяўчынай, якая пакорліва і самотна змагалася з нястачамі, Гленарван адразу зразумеў, што з яе будзе верны і адданы сябра жыцця. Ён пасватаўся, і яна згадзілася.

Элен Гленарван было дваццаць два гады. Яна была бландынкай з сінімі вачыма, як вада шатландскіх азёр у радасную вясеннюю раніцу. Яна горача кахала свайго мужа.

Маладыя шчасліва жылі ў Малькольм-Кэстлі, сярод чароўнай і дзікай прыроды горнай Шатландыі. Яны гулялі пад цёмнай засенню алеяў з каштанаў і смакоўніц, па берагах возера, дзе спявалі яшчэ часам піброксы [8] Піброксы — старадаўнія шатландскія ваенныя песні. , па дзікіх цяснінах, дзе стагоднія руіны расказвалі аб гісторыі Шатландыі. Сёння яны заходзілі ў гушчар бярозавых лясоў, адпачываючы на заросшых высокай травой прагалінах; назаўтра яны карабкаліся па стромкіх спадах на верхавіну Бенламона або верхам на конях накіроўваліся ў доўгія экскурсіі па бязлюдных сцежках, захапляючыся сваёй паэтычнай радзімай, наведваючы самыя далёкія вёскі, апетыя Вальтэр-Скотам. Увечары, калі на небе запальваўся «ліхтар Мак Ферлана» (месяц), яны гулялі па старадаўняй кальцовай галерэі, што апаясвала замак Малькольма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзеці капітана Гранта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзеці капітана Гранта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x