Юрась Нераток - Споведзь струны

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрась Нераток - Споведзь струны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, Издательство: А. М. Вараксін, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь струны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь струны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.

Споведзь струны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь струны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

НЕЛАСКАВАЯ

Стыне ранішні кубак з каваю,
Лёг прамень на нажа вастрыё…
Неласкавая, неласкавая,
Як ты трапіла ў сэрца маё?

Дзіўнай рыбінай хмарка плавае,
Ветрык лісце сухое грабе…
Неласкавая, неласкавая,
І за што пакахаў я цябе?

Разбадзяжыла думка ржавая,
Развярэдзіла сумам душу:
Неласкавая, неласкавая,
Ну чаму пра цябе я пішу?!

Што мне мроіцца – па-за яваю:
Ёсць куфэрак, ды дзесьці ключы…
Неласкавая, неласкавая,
Як з палону твайго мне ўцячы?

То ты пройдзешся міма паваю,
То наўзбоч праслізнеш, як змяя.
Неласкавая, неласкавая,
Ты скажы: а нашто табе я?

“Полымя” (чэрвень 2005);
“Женский калейдоскоп” (чэрвень 2005)

Няшмат маю лірычных вершаў, але амаль усе яны – песні. Лірыка ў паэзіі вымагае музычнасці і фанетычна лёгкага словаўкладання (S).

СНЕГ

Развітальны птушыны крык
Гарадскую працяў мітусню.
Я згубіў марным дням лік
І шчымлівы ўспамін ганю.

Ды паводка імжыстых дум
Рве бетонныя глыбы плацін,
Непазбыўны затоены сум
Вязне ў горычных гронках рабін.

І здавалася: час стаіць,
А Сусвет – толькі мы адны.
Як звычайна – шчаслівым быць
І не ведаць шчасцю цаны!

І звінеў бесклапотны смех
Кансанансам мінорных ладоў…
Толькі раптам пасыпаў снег,
І ідзе ён пятнаццаць гадоў.

Глушыць музыку і галасы.
Толькі ён, трапяткі, – у вачах.
І паспеў пабяліць валасы,
І выстуджваць сэрца пачаў.

Ён ляціць, неабсяжны снег!
Не растопіш яго, не зграбеш…
Ты з’яўляешся часам у сне
І сыходзіш – як растаеш…

“Женский калейдоскоп” (чэрвень 2006);
“СБ Беларусь сегодня” (снежань 2006);
“Маладосць” (май 2008)

Паўтаруся: жартам кажу, што іншы паэт напіша дзесяць вершаў на адну асобу, а ў мяне на некалькі выпадкаў адзін верш атрымліваецца. (S)

ЛІСТАПАДНАЕ ТАНГА

Сумны восеньскі дождж,
Беспрасветна-абстрактны малюнак,
І спадніцамі-клёш
Легла лісце ў чаканні зімы…
Так, напэўна, было б,
Але ўсё памяняў пацалунак –
Як няправільны дроб,
Дзе дзялімае з дзельнікам – мы.

Хай ляціць над зямлёй
Мокры вецер прадвесцем разладу,
І халоднай змяёй
Хай варушыцца часам сумнеў!
Не адолець нічым
Захапленне, пяшчоту, спагаду
І не будзе прычын,
Каб змянілася ўсё неспадзеў.

Неспагадлівы лёс
Нападае то з фронту, то з фланга.
Ды адчайнае “SOS”
Не сарвецца ў бязлітасны свет.
Бо рытмічна гучыць
У душы лістападнае танга –
І раскута імчыць
За вясновымі марамі ўслед.

“Женский калейдоскоп” (лістапад 2006);
“Івацэвіцкі веснік” (лістапад 2007);
“Маладосць” (май 2008);
“СБ Беларусь сегодня” (верасень 2008)

Верш быў напісаны ўлетку. Музе не загадаеш. А Зіма ёсць і будзе – чым далей, тым болей… (S)

ЗІМОВЫ РАМАНС

Я прабачэння не прашу – віны няма.
І не жартую, як звычайна, я – сур’ёзна.
У родным горадзе маім чацвёрты дзень стаіць зіма.
І, як калісьці, снежна і марозна.

Гартаю згадкі пра мінулыя гады,
Якія страчваюць абрысы ў золкім ранку.
А іскры снежныя блішчаць, нібы крышталікі слюды,
Сцюдзёны вецер вее калыханку.

І прамільгне бескампрамісны напамін
Напаўзабытай чорна-белай кінастужкай…
Калі змірыўся я з зімой і перастаў паліць камін,
Вы прыляцелі лёгкакрылай птушкай!

Мы з вамі сёння ў безразважнасці ў гасцях:
Два чалавекі на бялютка-зыркім фоне.
Вы так шукалі цеплыні – я вас сагрэю на грудзях
І пакармлю цукеркамі з далоні.

Я прабачэння не прашу – віны няма.
І, шчыра кажучы, яны даўно не ў модзе!
Хай будзе вецер і мароз, хай не канчаецца зіма,
Хай не сыходзіць снег, хай не сыходзіць…

“Женский калейдоскоп” (ліпень 2008),
“Акно” (ліпень-верасень 2008);
“Івацэвіцкі веснік” (кастрычнік 2008);
“СБ Беларусь сегодня” (студзень 2009)

Напэўна, сатанінскі верш. Што зробіш, барацьба божаскага і д’ябальскага пачаткаў працягваецца ў кожным чалавеку. Кашмар…

НЕХТА ІДЗЕ

Нехта ідзе,
Толькі ў цішы грукочуць абцасы.
Гулкай хадзе
Канкурэнтаў абшар не дае.
Быццам кладзе
На жалезную лесвіцу прасы.
Нехта ідзе –
Не спяшаецца і не злуе.
Нехта ідзе.
Час спыніўся, расцёкся ў бясконцасць.
У чарадзе
Смутных ценяў – ні цел, ні выяў.
Ён не з людзей –
Ад яго не знайсці абаронцаў.
Нехта ідзе
Ні па справах, ні дзеля забаў.
Нехта ідзе.
Ён не мае ні страху, ні гневу.
Не ліхадзей,
І дабро – не яго іпастась.
Ён не ўпадзе
На зямлю і не ўздымецца ў неба.
Нехта ідзе,
Ён не будзе паўзці і лятаць.
Нехта чужы
І да болю і жудасці блізкі.
Быццам вужы
Распаўзаюцца думкі наспех.
На рубяжы
Дзвюх дылем мосцік існасці хісткі.
Лесам – крыжы:
Вечны могільнік альф і амег.
Крокі бліжэй…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь струны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь струны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Споведзь струны»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь струны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x