Юрась Нераток - Споведзь струны

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрась Нераток - Споведзь струны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, Издательство: А. М. Вараксін, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь струны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь струны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.

Споведзь струны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь струны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось так і ўвесь жыццёвы вопыт,
Што накапіўся за гады:
Калі ўзнікае нейкі клопат,
Ці недалёка да бяды,
Аблом, нуда, нервовы дробат –
Заўжды звяртаешся туды.

“Гоман” (сакавік 2006)

Недарэмна “дабро” і “зло” заўсёды былі філасофскімі катэгорыямі. Звычайна чалавек ацэньвае іх па прынцыпе “добра” і “дрэнна”. І не для абы-каго, а асабіста для сябе. Ды і тут канкрэтыкі няма. Як у пагулянцы: з вечара дрэнна, бо мала, а зранку – зашмат было.

ДАБРО І ЗЛО

Тысячагоддзямі і вякамі
Будзе, як ёсць і было:
Дабро з магутнымі кулакамі
Лупцуе маленькае зло.

Круціцца зло, лямантуе адчайна,
Просіць: “Дабро, даруй!”
Ды заяўляе Дабро павучальна:
“Лепш ты мяне не злуй!

Змірыся, не будзе ніколі іначай!
Гніся, брыда, у дугу!
Наш гаспадар мяне старшым прызначыў,
Заўсёды я перамагу!

Як пажадаю – заб’ю адным махам,
Калі гаспадар рашыць…”
Так і жывуць пад агульным дахам –
У чалавечай душы.

“Маладосць” (май 2008)

Асацыятыўны верш-сон. Часам з’яўляецца здольнасць паглядзець на жыццёвыя атрыбуты, як быццам сам не адсюль. З’яўляецца адчуванне абсурднасці, выпадковасці, часовасці, няўстойлівасці светабудовы. Прыходзіць пачуццё ўласнай адчужанасці ад усяго, што навокал. Куды пайсці, куды падацца?

НЕШТА НЕ ТОЕ

Нешта не тое ў абрыдлай бязглуздай дзяржаве.
Нават сабакі тут злосныя, як кракадзілы.
Дружныя песні спяваюць хіба толькі жабы.
Дрэвы растуць, быццам іх паміраць пасадзілі.

Сэнсу ў паглядах сустрэчных не больш, чым у фарах.
Цёплы крынічны струмень замяшаны на содзе.
Плямнае сонца заўсёды хаваецца ў хмарах.
Кветкі цвітуць раз на год і пры гэтым смуродзяць.

З гудам праносяцца мухі памерамі з шэршняў.
Не пакідаюць слядоў ні памкненні, ні крокі.
А пад карчамі хаваюцца ракі без клешняў,
Бо пераможцаў знішчаюць пасля перамогі.

Трос гарызонта правіс раўнадушнай дугою.
Дзёрзкі крык пеўня не звонкі, а грозна-прарочы.
Высакародны алень з паламанай нагою
Роспачна выкаціў сумна-слязлівыя вочы.

Месяц – распяты бядак – робіць ноч яшчэ цьмяней.
Вуліц няма ў гарадах, там адны завуголлі.
Райская птушка наелася ягады п’янай –
Каркае сіпла, што больш за жыццё любіць волю.

І серабрыцца трава не расой, а атрутай.
Лакіраваны шчаўкунчык становіцца брошкай.
А пад балконам каханай галодны, разуты,
Складвае днямі паэт самалёцікі з грошай.

Сумесь апілак з трухой называецца цестам.
А як цэменту дадаць – атрымаеце булку.
Выбар: існуй або булькні ў нязнаную бездань.
Тут і жыву, бо не знаю другога прытулку.

Неаднойчы даводзіцца чуць, што вершы павінны несці светлае, узнёслае, чыстае, жыццясцвярджальнае. Аднак і тое, што ў вершы ёсць думка, няхай і не вельмі бадзёрая, і гумар, няхай і з цёмным адценнем, напэўна, таксама мае права на існаванне. Як мінімум, пашыраюцца межы ўжывання паэтычнага слова. А на аптымізме жыццё трымаецца.

СПРОБА АПТЫМІСТЫЧНАГА ВЕРША

Жыццё ідзе то хваляй, то зігзагам.
Часцей бывае прыкра, чым прыемна.
І колькі ні размахвай белым сцягам –
Няўмольны лёс… Аднак не ўсё так дрэнна!

І як не беражы сваё здароўе –
То скокне ціск, то забаліць калена.
А ёсць жа рак, гангрэна, белакроўе,
Інфаркт, інсульт… Аднак не ўсё так дрэнна!

Заробак наш – пракормна-камунальны,
Работа – што касьба сабакам сена:
Шмат валтузні, а вынік мінімальны,
Калі і ёсць. Аднак не ўсё так дрэнна!

Факіры, дрэсіроўшчыкі, жанглёры –
Такая палітычная арэна.
А паспрабуе шчырым быць каторы –
У міг зжаруць. Аднак не ўсё так дрэнна!

Бяздумна-хцівым чалавечым родам
Загаджана няшчадна айкумена.
Ды, падаецца, клімат за прыроду
Разлічыцца… Аднак не ўсё так дрэнна!

Бацькі – зануды, дзеці – спінагрызы,
А жонка – сексуальнае палена.
У кожнага – прэтэнзіі, капрызы
І прынцыпы. Аднак не ўсё так дрэнна!

Ды і сяброўства – горкаю рабінай,
Бо дружбакі – калі ім што патрэбна.
А пахіснешся – адвярнуцца спінай,
Ці чым яшчэ… Аднак не ўсё так дрэнна!

А кінеш на сябе бясстрасным вокам:
То піва п’еш, то пазяхаеш лена.
І ўзбудзіць толькі ўдар электратокам,
Хаця б дубцом. Аднак не ўсё так дрэнна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь струны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь струны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Споведзь струны»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь струны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x