Юрась Нераток - Споведзь струны

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрась Нераток - Споведзь струны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, Издательство: А. М. Вараксін, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь струны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь струны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.

Споведзь струны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь струны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Са сваёй галавой, пры руках, на нагах –
Хоць бы з гэтым сябе павіншую!
На пачатку – пакуты, у выніку – крах,
У працэсе – амаль па фэньшую.

Не пішчыць увушшу, не цямнее ўваччу.
Раўнавага здзяйсненняў і бедаў!
Ды здаецца, чагосьці яшчэ не адчуў,
А чагосьці наогул не зведаў.

Вызначаюцца лічбы – танчэе злучок…
(Звягне выбухам трэль на мабіле!)
А, успомніў: не меў ні сясцёр, ні дачок,
І ніколі мяне не любілі.
Алё?

Чалавек не настолькі самасны, якім сябе ўяўляе. Ён у значнай ступені раствораны ў іншых людзях. А калі сыходзіць, менавіта тая частка, што захавалася ва ўспамінах, ад яго і застаецца. І хацелася б застацца ў жыцці тых, каго кахаў…

КАЛІ

Калі супакой, і травінкі ў расе,
І хутка надыдзе світанне,
Хай жар маіх рук да цябе данясе
Нястрыманы імпульс кахання.

Калі ўсё няспешна ідзе, пакрысе,
І гаснуць, бы свечкі, жаданні,
Хай струн перабор да цябе данясе
Натхнёны мой спеў пра каханне.

Калі неспакой, а самота грызе
І нішчыць спадзевы дазвання,
Хай голас вясёлы табе данясе
Дасціпны мой жарт пра каханне.

Калі будзе ноч не такой, як усе,
І заўтра завершыцца з рання,
Хай восеньскі вецер табе данясе
З нябёсаў мой плач пра каханне.

“Женский калейдоскоп” (сакавік 2008);
“Івацэвіцкі веснік” (ліпень 2008);
“ЛіМ” (жнівень 2008)

Эксперыментальны верш. Дакладней, падалося, што пасланне не можа быць адкрытым, таму зроблена пэўная шыфроўка са складаў і літараў тэксту. Само пасланне і ключ да яго не раскрытыя. Гэта не інтрыжка, а прыкол.

ПАСЛАННЕ

Каб не пад уздых расчаравання
Завяршыць спектакль (або дзею?),
Надыходзіць час пісаць пасланне,
Бо пазней, магчыма, не паспею.
Сумна падсумоўваючы вынік,
Са спадзевам, што памылка будзе
(бо ацэньваў бесхрыбетны цынік
І зацвердзіць аддаваў пракудзе),
Падпіраю іктам бы дамкратам
І чапляю назву бы рым-кольца…
Хочацца быць дзёрзкім адвакатам
У бязладнай прадсудовай бойцы!
Але не зрабіўся плюсам крыж мой:
Ні ў людскіх ранжырах, ні ў паперах.
Нуль так і не стаў ніякай лічбай –
Толькі павялічыўся ў памерах.
Так узрос, што ахапіў бясконцасць
(лёгшую васьмёрку з доўгай шыяй)!
Адвакат ты ўсё-такі… І досыць:
Ад уласных думак – алергія.
Творчасць – у няшчырыя двукоссі,
Ад якіх нічога не ўратуе.
І, бадай, адно, што засталося, –
Распісацца: “Feci, guod potui…”
Час усё, што ёсць, расшкуматае –
Бо яму ўсё роўна: жарт ці споведзь.
А раней таго – фінал чакае
Або пераход на іншы ўзровень.
Што вакол – бязглузда і драпежна.
А над вамі – толькі Бог і Неба.
Вы далей жывіце – так належна.
І тварыце – можа, так і трэба.

Можна плакаць, ды лепш смяяцца. Усведамленне ўласнага знешняга выгляду звычайна адстае ад рэальнасці. І ўспрымаеш сябе звычайна па ўдалых фотках (яны заўсёды маладзей і прыгажэй за арыгінал) або ў люстэрку. У апошнім выпадку тое, што не адпавядае ўнутранаму погляду, апраўдваецца або адкідваецца. А людзі ж гэтага не ведаюць, каб іх! (SC)

ДЗЯДЗЬКА

Ах, які я быў вясёлы і спрытны,
Ад прызнання не зазнаўся ледзь-ледзь.
Зухаваты, як бізон першабытны,
Абаяльны, як каала-мядзведзь.

А яна была прыгожай і зграбнай.
Стан танклявы, валасы – уразлёт.
Позірк здзіўлены, наіўны і вабны.
Вуснам – піць шарбет, або есці мёд.

Так хацелася яе, хоць ты трэсні!
Сеткі плёў і расстаўляў нераткі…
І спяваў свае казырныя песні,
І зачытваў выбітныя радкі.

А яна мяне натхняла вачыма.
Захапілася – ні даць і ні ўзяць!
І я вырашыў: інтрыжка магчыма,
І не ўзрост яшчэ – мае сорак пяць.

Быў гламурны я ва ўзнёслым парыве.
Быў упэўнены ў сабе, як бетон.
Падалося ў трапяткой эйфарыі,
Што вось-вось падораць высілкі плён.

Кампліментаў я напёк, бы аладак,
Нанізаў смяшынак, бы на шампур…
І, каб звесці думкі-мроі ў парадак,
Папрасіў тайм-аут на перакур.

І мяне пагладзіў лёс па галоўцы.
Ледзь уцяміў: хочаш – лезь, хочаш – злазь!
Бо падслухаў, як казала сяброўцы:
“І прыкольны ж гэты дзядзька Юрась!”

Пасядзеў я з закатанай губою…
Але хутка зноў мой голас гучаў!
Можа б нехта і скарыўся без бою,
Ну а я сяброўку клеіць пачаў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь струны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь струны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Споведзь струны»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь струны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x