Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Антон, што з табою!

Я заплюшчыў вочы і ўбачыў святло: «И увидел свет великнй, и воссиял свет», – міжволі наплылі словы Дабравесця.

– Антон, што з табой?!! – крычала яна, схіліўшыся нада мной. – Кінь гэта!!! Зараз жа выкінь!!! (Пазней, успамінаючы гэты момант, яна гаварыла, што ёй здалося, быццам у мяне гараць мазгі, галава ахопленая жарам і палае). А я адчуваў бессэнсоўнасць існавання ўсяго жывога, спустошанасць і выхаладжанасць усякага сэнсу і мэты – тугу і самоту сусветна-планетарных абдымкаў, нечалавечую журботу, якую нельга ўявіць у звычайным стане.

Я лёг на спіну, раскінуўшы рукі. Часта такія малюнкі ёсць на вокладках папулярных часопісаў: зямны шар або космас з арбітамі спадарожнікаў і сузор’яў, на фоне якога чалавек з раскінутымі рукамі і шырока разведзенымі нагамі. Я нічога не рабіў, але раптам сама сабою паднялася рука, і гэтак жа бязвольна ўпала (я не варушыў ніводным мускулам!), тое ж здарылася з нагою. Мне стала вусцішна, было прадчуванне, што зараз мяне могуць забраць кудысьці навекі, проста ў целе.

– Антон! Антон!! Ты чуеш мяне?!! – крычала зверху жонка.

Я ўстаў – і тут быццам з мяне дасталі душу. Я прыставіў палец да сваіх вуснаў, ведаў, што калі паспрабую нешта сказаць, усё парушыцца, ды і што я мог сказаць, калі сам яшчэ не разабраўся: што гэта? Яна абхапіла мяне ззаду рукамі, потым забегла наперад, пачала трэсці. Самі сабою зрабіліся некалькі фрыкцыйных рухаў: «Што гэта значыць? Мне паказалі, з кім я павінен жыць па закону?» Раптам падкасіліся ногі, і я асеў на падлогу. Трэба шукаць ратунку! Мне зрабілася невыносна, я кідаўся туды-сюды па кватэры і помню, калі зірнуў у люстра – адбіўся ад яго, як сонечны прамень. Напэўна, тое, Нешта, што апанавала мяне, не хацела бачыць сябе ў люстэрку ці баялася, каб я не ўбачыў яго. У такім стане чалавек не можа доўга быць, мне стала зразумела, чаму людзі іншы раз кідаюцца ў акно: калі не знаходзіш выйсця – выхад можа заставацца адзін… Я кідаўся з пакоя ў пакой, не ведаючы, што рабіць. З жахам заўважыў, што маёй уласнай волі з кожным імгненнем застаецца ўсё менш і менш: калі спачатку я сам не хацеў гаварыць, каб не спалохаць Нешта, то цяпер адчуў – яшчэ трохі і не змагу вымавіць слова ніколі. Застануся навечна ў турме. Ніколі не растлумачу, што было са мною, ніхто не зразумее: я страчу сувязь з гэтым светам назаўсёды, буду толькі прысутнічаць целам, як звар’яцелы. Як жонцы даць знак, каб яна дапамагла мне?

Ухапіў чысты аркуш паперы і пачаў маляваць алоўкам праваслаўны крыжык («Так становяцца мастакамі!» – міжволі падумалася мне), – гэта было выйсце: нешта адступілася ад мяне на імгненне, хто ведае, можа адзінае, таму што душа пачала як бы вяртацца: я адчуў у час малявання крыжа – у грудзях цяплее. Жонка стаяла за спіною, потым схілілася і заглянула мне ў вочы, потым на крыж. Папера парвалася. Паміж маляваным крыжам і маёй душой была жывая сувязь.

«А як жа кропка?» – нібы «кодам» падумаў я, спрабуючы разабрацца з медытацыямі і выхадамі ў астрал. Пачаў ставіць кропку ў крыж, пратыкаў алоўкам, нібы дзідай, і адчуў, што, калі я праколваю крыж, адначасова адчуваю боль пад рэбрамі, быццам хтосьці коле туды. Я ўстаў. Погляд каўзануўся па сценах.

– Што з табою? – яшчэ раз спыталася жонка.

Я хацеў нешта паказаць на мігі. Але пачала пабольваць галава, зразумеў: мне нагадалі, пагразілі, што ёсць яшчэ і фізічны боль.

I тут міжволі прагаварылася: «КРЫ!!!…» – я спалохаўся і задушыў апошні склад намаганкем волі, якая яшчэ засталася, упэўнены, што ён быў бы: «ШНА», а потым з мяне паліліся б словы, я стаў бы чаёйсьці магутнай зброяй, аракулам цёмных сіл. Не ведаю, што было б на самай справе, але знаю, што гэта была мяжа, да якой мяне падпіхнулі, дапамогшы зрабіць першы крок, потым быў бы другі, трэці, сёмы… – мяжа, за якой я страціў бы сваю душу навечна.

У пошуках падмогі я зноў мітусліва пачаў глядзець па баках, і вочы спыніліся на выяве Спаса Нерукатворнага, які ў свой час быў на праваслаўным календары і, калі год скончыўся, я акуратна абрэзаў лічбы і прыклеіў вобраз на шпалеры. Я глядзеў на Спаса – такі ж самы, толькі аздоблены па краёх перлінамі, вісеў на выхадзе царквы «Усіх тужлівых радасць». Упіваўся вачыма ў ікону. Сілы і воля пачалі аднаўляцца. Душа адтайвала, у грудзях цяплела.

– Маліся!!! – нарэшце змог выкрыкнуць я.

І з усёй моцы бразнуўся лбом перад іконаю – яшчэ раз!!! Яшчэ!!!

Спешна маліўся і хрысціўся. Жонка забылася нават, як кладзецца каталіцкі крыж, і, разгубленая, стаяла пасярод пакоя, не ведаючы, што рабіць… Душа паступова вярталася… Увесь гэты час сын глядзеў на мяне спалоханымі, шырока адкрытымі вачыма і маўчаў. (Потым, праз колькі дзён, ён часта падыходзіў да іконы, гразліва патрасаў пальчыкам і гаварыў: «Божанька сварыцца…», а ў вачах была такая глыбіня і не дзіцячая дасведчанасць, што халадок закрадаўся ў маю душу).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x