Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Святый Боже, Святый Крепкнй, Святый Безсмертный, помилуй нас!

Святый Боже, Святый Крепкий, Святый Безсмертный, помилуй нас!!

Святый Боже, Святый Крепкий, Святый Безсмертный, по-ми-луй на-а-ас!!!»– спявала пеўчая.

«Слава Отцу н Сыну и Святому Духу, и ныне и присно и во веки веков. Аминь»– падхоплівала людское рознагалоссе.

Гэта быў Хрыстос: аб’ёмнае, фізічнае адчуванне яго выявы бачылася мне ў мроіве ладану. «Жывы Бог!! Ён Жывы!!!» – крычаў я ў сэрцы сваім. Я нават не здзівіўся б, калі б Ён раптам узяў дый выйшаў да людзей, што маліліся перад амбонам. Вунь Ён, за прастолам, у горным месцы, у зялёным плашчы паверх плячэй, з працягнутаю ўперад рукою, увесь у парыве свайго сэрца ідзе да людзей. Я адчуваў Яго прысутнасць і тут, усярэдзіне храма. Паглядзеў па баках: лікі святых, іконы, абразы гэтак жа абнавіліся і былі нібы жывыя. Чаму я раней не бачыў гэтага? У царкве лунаў Дух Святасці. А спевы, спевы! – вось дзе сапраўды анёльскае славаслоўе, нябесная музыка. Уздым. Узнёсласць. Веліч Боскай усёмагутчасці. Усёабдымнасць! Служба скончылася.

Я рушыў дахаты інакшы. Глядзеў на ўсё па-новаму. I раптам да мяне даляцеў плач. Галасіла жанчына каля ўвахода ў метро, што непадалёк царквы.

– Што з вамі? Што здарылася?

– Ключы, ключы… – захліпалася яна, – выцягнулі ў аўтобусе, укралі. Ад складоў, ой-ой! Ключоў, ключоў столькі… гэта ж замкі трэба мяняць, дзе я грошы вазьму, мяне ж з работы выжануць… і ад кватэры… Як я ўлезу… Што мне ра-бііць… – галасіла яна.

Я здзівіўся супадзенню: у пятніцу гэтак жа пасеяў недзе ключы. Гэта не проста супадзенне, падумаў я, і ўбачыў прамую сувязь паміж здарэннямі. Жанчына, магчыма, таксама ішла ў царкву, ды з-за ключоў так і не патрапіла. Гады тры назад, калі я збіраўся на першую споведзь, – выпадкова амаль не спаліў пакойчык у інтэрнаце: забыўся выключыць кіпяцільнік, ужо пачалі плавіцца фіранкі – я з жахам падумаў тады: ці да споведзі мне было б, калі б сапраўды загарэлася?

«Гэта ўсё д’ябальскія хітрыкі, каб адцягнуць нашу ўвагу ад галоўнага…» – падумаў я.

– Жанчынка, не хвалюйцеся, не плачце… Ключы дробязь, можа знойдуцца яшчэ, прычына не ў ключах, прычына ў вашай душы. Я пазаўчора таксама згубіў ключы, гэта не выпадковасць, гэта нейкі знак… Трэба было так, гэтага ўжо не паправіш. Схадзіце лепш, памаліцеся, гэта д’ябал ловіць вашу душу ключамі, душу вашую ловіць: галоўнае душа, яе трэба ратаваць…

На кароткі час словы, здаецца, пранялі яе, жанчына сцішылася, але потым яшчэ галасней запрычытала:

– Што ж я буду раб-і-іць? Ку-уды-ы-ы ж я пайду! – я адчуваў сваю бездапаможнасць паправіць што-небудзь, дапамагчы ў чалавечай бядзе. – Мяне ж з работы выганяць. Столькі замкоў, столькі замкоў… Дзе ж я вазьму гро-ша-ай…

Я памкнуўся дастаць апошнія дзве тысячы, што былі ў мяне, але стрымаўся: якія ж гэта грошы – смех, хіба што дзве шрубкі на іх купіш: давяду яшчэ да большага адчаю.

– Не плачце, ну… Чым жа мне вам дапамагчы? Давайце завяду вас дахаты. Дзе вы жывяце? Вы не даедзеце ў такім стане, куды ехаць?

Аказалася, што яна была са сваёй маці (старэнькай бабулькай, апранутай, нібы манашка, ва ўсё чорнае) – яна моўчкі і цярпліва пераносіла даччынае гора: сціснутыя ў прамую лінію губы, здаецца, пабялелі ад напругі.

«Ой, колькі ж яшчэ на свеце бяды, – падумаў я, – на кожным кроку нас падсцерагае спакуса і небяспека, колькі гора людскога і слёз чалавечых навокал, рана я пачаў радавацца. Колькі яшчэ работы, каб наблізіць царства… Царства нябеснае бярэцца намаганнем, талакою бярэцца царства…».

Не спяшаючыся, я пераходзіў ад прыпынку да прыпынку. Углядаўся ў людзей. Нібыта прачнуўся ад жахлівай спячкі: убачыў сябе, ранейшага, збоку. Заўсёды некуды спяшаўся, мітусіўся туды-сюды, як чаўнок у кроснах, нібы аўтамат з зададзенай праграмай. Быццам зомбі: чалавек-робат. Не бачыў вакол сябе нікога. Мне здавалася: людзі таксама заўсёды спяшаюцца, блытаюцца пад нагамі – а яны ў той час жылі размераным, спакойным жыццём, прыглядаліся адзін да аднаго, захапляліся прыгажосцю. Чатыры гады я насіўся па гэтых вуліцах, нібы ўчадзеўшы, нікога і нічога не заўважаючы. Упершыню за апошні час я ішоў з пустымі рукамі: ні дыпламата, які стаў часткай майго цела, ні авоські з прадуктамі, ні сумкі – вольныя рукі! Яшчэ жартаваў, дурнота, хваліўся: «Усё маё са мною!» А ўсе гэтыя гады навокал жылі людзі, якіх я не бачыў: смяяліся, плакалі, глядзелі ўлюбёнымі вачыма адзін на аднаго і, напэўна, здзіўляліся, бачачы мяне, мітуслівага дзівака…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x