Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзі, што жывуць на розных паверхах быцця, ніколі не зразумеюць адно аднаго: паразуменне бывае толькі на лесвіцы, калі адзін апусціцца, а другі падымецца – так адбылося і ў нас, праўда, я не ведаю: хто зрабіў ласку і хто першы падняўся ці апусціўся да другога? Аказалася, што мы ўдваіх хочам аднаго і таго ж. Яна гаварыла маімі словамі, гаварыла тое, чаго я намагаўся ад яе чатыры доўгія гады.

– Не трэба нічога ўскладняць, – гаварыла жонка. – Калі гэта бутэлька, як яе ні круці, усё роўна яна і застанецца бутэлькай, але лепш, каб яна стаяла на донцы. Можна, канечне, паспрабаваць паставіць і на рыльца, але рана ці позна яна ўпадзе, а калі і пастаіць крыху – дык будзе стаяць дагары. Навошта яе ставіць дагары? Мне трэба зусім нямнога: лагоды і крышачку цеплыні, як і ўсякай жанчыне, каліва ўвагі. Усё астатняе прыйдзе само. У нас сын, за якога мы адказваем перад Богам, якога павінны выгадаваць і выхаваць, каб ён стаў нармальным чалавекам. Хочаш працаваць, калі ласка, я табе ўсе ўмовы ствару для працы, але каб работа не засланяла асноўнага: сям’і! Каб ты хоць час ад часу заўважаў, што побач з табой жывыя людзі. Уся твая творчасць – гэта смецце, выкідыш, аборт сапраўднага жыцця.

Яна гаварыла праўду, і я пагаджаўся. Я ўпершыню ўбачыў наша адзінства, зразумеў: мы адно. Убачыў сямейную еднасць, як трыадзінства Божае: я – айцец, вось сын мой, якому пайшоў чацвёрты год, але які ўжо ўсё разумее і адчувае імгненныя рухі душы; вось жонка мая – усюдыісны дух, які адухаўляе і дыхае, дзе хоча. Бог на зямлі, сярод людзей – гэта наша сям’я. Недарэмна, думаў я, адно з царкоўных таінстваў – вянчанне, ды і сама царква часта параўноўваецца з жаною, а Хрыстос – муж яе. Мне здалося нават, што жонка чытае мае думкі: не паспею засумнявацца ў чым, як яна тут жа: «Ну што ты зноў, не думай пра гэта!» – абрывае мяне. Сапраўды, можа, мы багі, якія спусціліся на зямлю, каб паглядзець, што змянілася сярод людзей за апошнія дзве тысячы гадоў? – падумалася мне. Што мы павінны рабіць? З якой мэтай прыйшлі да людзей? Якая яна ў мяне прыгожая, мая багіня! А хто ж у нас галоўны? Ну, калі бацька я, дык пэўна, што я! Але ж мы АДНО ў трох асобах, мы тры часткі аднаго цэлага, якое называецца сям’я!

13

(Ноч з 6 на 7 лістапада 94 года)

Пасля вячэры селі перад тэлевізарам. Ішла кінакамедыя, знятая яшчэ да вайны: рэвалюцыйны час, энтузіязм працоўных, пераацэнка ўсіх каштоўнасцяў – але звярнуў увагу я, што ні мне, ні жонцы не смешна: твары сур’ёзныя і застылыя, нібы высечаныя з каменю. «Хто ж так глядзіць камедыю?» – падумалася мне, нейкія ненармальныя мы, гатовыя ледзь не заплакаць.

– Пераключы на другую праграму, – папрасіла жонка, пэўна, адчуўшы маю заклапочанасць.

– Таму так успрымаецца, – паспрабаваў растлумачыць я, – што фільм антырэлігійны, тады з гэтага смяяліся, а зараз трэба плакаць і жахацца свайго вар’яцтва.

Па другой праграме паказвалі канцэрт. Маладая спявачка выводзіла сакавітым голасам лірычна-тужлівую песню. Я патануў у мяккім крэсле. Сын валтузіўся каля маіх ног з цацкамі, побач сядзела жонка – і ў той момант, калі я прыўзняў рукі, каб сашчапіць іх за галавою, – убачыў: тое ж самае адначасова са мною робіць на экране спявачка! Гэты жэст мы рабілі адначасова. «Як Крышна», – падумалася мне міжволі. Гэткая ж поза была ў Крышны, калі ён ствараў сусветы – я бачыў гэта калісьці на малюнку «Бхагавадгіты» ў той час, як чытаў яе. Мой сын неўзабаве пачаў пяшчотна туліцца да мяне, быццам баючыся, што я хутка знікну. І тут я адчуў у сабе нейкую чужасную прысутнасць. Пазней, успамінаючы гэты момант, мне часта прыходзіла ў галаву фраза «и бес вошел в него» – здаецца, яна з Бібліі, па-іншаму я не магу ахарактарызаваць гэты момант. «Што ж будзе далей?» – цікавасць засмактала мяне ў небяспечнае і невядомае. Я бязвольна падпаў пад валадарства нейкай варагавітай сілы, расслабіўся і, вывучаючы яе, праводзіў эксперымент на сабе: пільна прыслухоўваўся, што ж адбываецца са мною? Сын валтузіўся і поўзаў па мне – і праз яго мне бачылася ўсё, дакладней, нейкая іншая сіла паказвала мне праз яго. Я бачыў, як зарадзілася жыццё, як выходзілі з вады жывыя істоты, як па часе яны самаўдасканальваліся і дарасталі да чалавека. Вось сын бегае перада мною, як малпачка, вось узяў палку і збівае арэхі… А вось проста і гаворыць: «Я абіз’янка, бачыш?» (Але ж гэта тэорыя эвалюцыі па Дарвіну, якую я адхіліў у свой час?!). Што гэта, зноў пастка, што ўмела расставілі для мяне? – я не знайшоў адказу. Але што ж будзе далей? Мне здаецца, я бачыў бездапаможнага і кволага чалавека, што спрабуе вырвацца ў космас. Жонка таксама адчула: са мною адбываецца нешта нядобрае. «Антон, што з табою?» – устрывожылася яна, тузала за рукаў, але я маўчаў. Ляжаў на падлозе пад валадарствам невядомага і прыслухоўваўся да сябе. Сын поўзаў па мне і гэтым, як мне падавалася, паказваў узаемаадносіны паміж людзьмі: вось ён сеў на галаву, і я пачаў задыхацца, ён стаў на мяне нагамі – і я зрабіў выснову: калі сын падрасце і стане на ногі, мне будзе цяжка дыхаць – вечная праблема бацькоў і дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x