Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Праўду кажу вам, яны ўжо атрымліваюць сваё» – няхай спраўдзіцца яшчэ раз Тваё Слова, Госпадзе Ісусе Хрысце, прымі маю пасільную ахвяру на алтар славы Тваёй. О, як яны гараць, як кідаюцца попелам у вочы! Не падабаецца, ага? Ідзіце туды, адкуль прыйшлі! У агонь вечны! Там ваша бібліятэка. Гары агонь у славу Тваю, Госпадзе!

Старонкі скручваліся спачатку ў трубачкі, дымелі, пасля нахопліваліся вясёлым агеньчыкам, і полымя з’ядала літары, малюнкі, розныя дэманічныя знакі і сімвалы. Праз палову гадзіны засталася гурбачка шэрага попелу. Наляцеў вецер, расшкамутаў шматкі згарэлай паперы. Я дапамог яму: разгроб попел палкаю, праверыў, каб не засталося ніводнай літары, насычанай атрутай пагібелі.

«Якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць!» – няхай паляць мае кніжкі, усе да адной, калі яны зробяць камусьці дрэннае! Кніга – пацяруха, парахня, попел… «Таму што полымем выпрабоўваюцца благія і добрыя справы». Тое слова не згарыць, якое засталося ў сэрцы, тое СЛОВА ад Бога, што не баіцца агню.

Так, я дзікун! Затое я, магчыма, уратую сваю душу, я зрабіў для гэтага першы крок, я ўжо ХАЧУ ўратаваць – а гэта не мала. А вы, культурныя, чытайце, чытайце… Дачытаецеся! Займайцеся медытацыямі і выхадамі ў астрал – бокам усё гэта выйдзе вам, практыкуйцеся, вы яшчэ не ведаеце, што гэта! Да каго шчэміцеся? Спахопіцеся, ды позна будзе! «Се гряду!» Я дзікун, а вы, цывілізаваныя, прылеплівайце вочы свае да блакітнага д’ябла: «галава ў хаце, хвост на страсе»… Раскашуйце – не за гарамі, хутка, хутка ўжо прыйдзе!

…Не, усё ж я спалю свае дзённікі і кіну курыць цыгарэтны фіміям д’яблу, яны пакуль яшчэ трымаюць мяне гэтым – хай пацешацца, але вельмі хутка і гэтая ўлада нада мной скончыцца.

Холадна, холадна! Які пранізлівы вецер на гэтай зямлі. Холадна на зямлі, не сагрэцца… Але – якое сіняе неба!

Я ішоў назад лёгкі, светлы і чысты, як у дзяцінстве, калі мама сілай вымывала мне твар з мылам. Свяціла халоднае сонца, але было сіняе-сіняе неба над галавою. Я ішоў і чытаў пра сябе немаведама адкуль нахлынуўшыя словы: І свяціла сонца… І было жыццё………………………………….

…………………………………………………………………………………………………………………………………………………… ………………………………

Пастскрыптум

Вось мой адказ таму чалавеку, які сказаў: не пішы, можа, гэта цябе д’ябал спакушае? Вось не мой адказ – за мяне сказалі Апосталы: «Служыце адзін аднаму кожны тым дарам, які атрымаў», – прачытаў я ў Першьім пасланні Пятра, вось мой адказ служыцелю Гасподняму. «Умілаваныя! Не цурайцеся вогненнай спакусы, дзеля выпрабавання вам пасыланае, хоць бы дзіўнае здарылася вам», – прачытаў я ў тым жа Пасланні. Дзякую Вам, айцец Уладзімір, гэта Ваш цёзка тысячу гадоў назад ахрысціў паганскую Русь, але ж можаце прачытаць і гэтае ў Пасланні Паўла да Рымлянаў: «Калі ж па дадзенай нам ласцы маем розныя здольнасці, дык калі прароцтва, прароч па меры веры; калі служэнне, служы; калі навучаеш, вучы…».

Але ніхто не мае права сказаць паэту: не пішы! Гэта тое ж, што сказаць чалавеку: не дыхай! Паэт не можа не пісаць! Калі Бог забярэ дар – ён і без вашай падказкі перастане і ніколі, паверце, не вымавіць ні слова – не ад сябе ён піша. Калі піша – значыць, Бог дае і патрабуе ад яго.

Чым паэт розніцца ад звычайнага чалавека? – ды нічым! Ён такі ж, як і ўсе астатнія, толькі Бог азначыў яго, і даў яму цяжар крыжа, і падараваў талент і сказаў: «Не закопвай яго ў зямлю!» – а толькі тым адметны, што двойчы перажывае сваю радасць, і гэтым шчаслівы; тым ён інакшы ад іншых, што яму трэба адважыцца і другі, і трэці раз ступіць на крывавыя сляды свае, але ступае ён, як і ў першы раз: зноў можа праваліцца ў прадонне і не ведае, ці вернецца назад жывы і здаровы!

Хто даў мне права ўслаўляць Імя Госпада? А Той даў права, Хто даў і жыццё. I за гэта з мяне спытаецца, а не з вас. А хто вам даў права гаварыць, калі не вы давалі мне?.. Я ўспомніў, успомніў, што падумаў у першае імгненне, калі мяне ўратаваў «Спас Нерукатворны», успомніў, якую клятву даў тады, зірнуўшы на пісьмовы стол, – і цяпер не забуду ніколі.

Ладуючы рукапіс для часопіса, я зноў пусціўся ў невядомае і неспазнанае. Быў такі момант, калі хацелася скончыць так:

Я распнуў сваю ісціну на крыжы,

Загнаў Сатану ў клетку і замкнуў яго там,

А потым вярнуўся і доўга ганяўся за д’яблам па чортавым коле, Пакуль не скруціўся розум, —

I Люцыпар, збіўшы замкі, выскачыў з клеткі і злавіў мяне Ў апошні раз, і тады ісціна мая паблякла…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x