Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудласевіч - Трынаццаць дзён (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: Поэзия, Религиозная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трынаццаць дзён (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трынаццаць дзён (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма». Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Трынаццаць дзён (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трынаццаць дзён (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але калі даверыў гэтыя словы паперы, раптам з жахам заўважыў, што гэта не проста верш, а – акраверш, першыя літары радкоў якога складваліся ў здзеклівае папярэджванне: Я – З-А-П-І-Ў…

Гэта быў яшчэ адзін, і, відаць, не апошні ўрок. Зарана я ўявіў сябе пераможцам, і таму перад тым, як пастаўлю кропку, кажу вам свой запавет, здабыты і зразуметы на краі бездані: бойцеся зачараваных кругоў і не ганяйцеся за Сатаною па чортавым коле, не рабіце яму клеткі і не намагайцеся смяяцца з яго, а то пасмяецца ён з вас, як пасмяяўся некалі з Гогаля, які спаліўвае рукапісы…

Той, Хто даў жыццё, даў права казаць гэтыя словы, даў сілы і абарону, таму скончу так, як і было задумана раней.

Слава Яму! Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і ўвесь час, і на векі вякоў. Амін.

(Часопіс «Крыніца», 11, № 6-1995 г.)

2. Сустрэча з Ярасветам

1

Чорны, як ноч, і стары, як жыццё, крумкач прашумеў цяжкімі крыламі і важка апусціўся на каржакаватую таполю. Пад яго цяжарам галіна пругка пахілілася долу. Калі ён перамінаўся і падстаўляў пад кручкаватую глюгу то адну, то другую шурпатую лапу, цярэбячы дзюбай паміж кіпцюроў, адрываў шматкі заскарузлай скуры ці варушыў крыламі, якія спаўзалі ўніз, уладкоўваючы іх на спіне, – галіна гойдалася, хістаючы ў цемрыве змрочны абрыс вешчай птушкі.

«Кар-р», – выцягваў сваю шыю груган, і розгалас крумкачовага крыку разлятаўся па наваколлі: «Ка-арр! Кар-рр-р!» – і, здавалася, сама цемра адгукаецца на гэты крык.

* * *

Другую ноч чалавек не мог заснуць: правальваўся ў нейкае забыццё – яно межавалася з мроівам, – і зноў расплюшчваў вочы. Было прадчуванне чагосьці значнага, вось-вось нешта павінна здарыцца, ён быццам чакаў нечага вельмі важнага для сябе, да чаго даўно ўжо рыхтаваўся. Як кажуць, корпаўся ў пражытым і перажытым. Вось і сёння – даўно пераваліла за поўнач, але сон не ішоў. Успамінаўся ўчарашні жах. «Мусіць, я крычаў учора? – падумаў чалавек, – пэўна крычаў! Інакш маці не прыбегла б з суседняга пакоя… А раптам яна пачула сэрцам? Здарася ж так раней, што за дзясяткі кіламетраў адчувала, што робіцца ў маёй душы…».

Цемра сціснулася, вязка згрудзілася на падлозе, стаілася цішынёю, быццам у яе пераняло дыханне, і напружана затрымцела чаканнем, нібы звер, зрыхтаваўшыся да рыўка…

Нешта прашамацела на вуліцы, і неспадзявана бліз акна закрычала варона.

2

Учарашнюю ноч ён таксама праседзеў на гэтай жа галіне. Крумкач пільнаваў надыход чалавечай смерці. Ён адчуваў яе набліжэнне за некалькі дзён. І ўчора, і сёння прылятаў сюды, уладкоўваўся на старой таполі і віжаваў за суседняй хатай, каб атрымаць асалоду ад набліжэння чаруючага подыху кашчавай, хоць даўно ўжо чалавечая смерць не прыносіла яму ніякай спажывы, але ён усё адно прагна чакаў. Прылятаў сюды, і сто, і дзвесце гадоў таму… Груган насычаўся памяццю.

* * *

Ён тады быў блізкі да самагубства. Уявілася: жыццё скончана, далей ён проста не зможа граць сваю ролю ў ганебным фарсе. Навошта жыць, калі тая, адзіная, якую кахаў да бяспамяцтва і да вар’ятва, з якой звязваліся ўсе ягоныя мары і спадзяванні, так бессаромна, пры людзях… І не плёткі: на свае вочы… Як прыкра гэта, балюча і брыдка. Пасля такога жыць нельга, і ён вырашыць проста: рассячэ заблытаны вузел раз і назаўсёды, каб потым не падманвацца ілюзіяй. Навошта быць нікчэмным баластам для чыёйсці самазадаволенасці? Досыць! Ён зможа! Толькі б вартаўнік не ўбачыў… І раптам сярод ночы – тэлефонны званок: рэзкі, пранізлівы і патрабавальны.

– Сынок, што з табою?! – пачуўся ў трубцы ўстрывожаны голас маці.

«Адкуль яна ведае, што я тут? Адкуль дазналася, што я рашыўся? Я ж ні з кім пра гэта не гаварыў», – ён зірнуў на гадзіннік: стрэлкі паказвалі чатыры гадзіны раніцы.

– Момо, як ты адчула? – толькі і змог выдыхнуць – і страсянуў са сваіх рук заціснутую ў кулаку вяроўчыну.

Тады маці аберагла яго, сама таго, мажліва, не ведаючы, уратавала: ён так і не адважыўся на апошні, адчайны крок. Званок прывязаў да жыцця, надарыўся, можа, адзінай нітачкай, якая стрымала на краі пагібелі, не дазволіла сарвацца ў бездань і вывела потым з тупіка. Праз дзень маці гаварыла, што ноччу прысніўся страшны сон – прачнулася: трывожна! Першая думка: штосці з табою! Супакоілася толькі тады, калі пачала круціць тэлефонны дыск.

Гэта было даўно. А сёння за акном крычала варона.

3

Даўно ўжо адлязгалі звонкімі мячамі крывавыя сечы, расцягнулі ваўкі па гушчарах абгрызеныя белыя косткі мужных ваяроў – вырасла на гэтым некалі пустым месцы вялікая вёска. Але гарачай памяццю пабоішча яшчэ дыхаюць нетры гэтай зямлі, і, здаецца, цёплая пара падымаецца над сялянскімі хатамі ды лунае ў паветры салёны водар крыві. Уваскрасаюць у памяці чорнай птушкі відочныя малюнкі сытых трапез: вочы… вочы апошняга воіна, якія ён выпіў дзвесце ці трыста гадоў таму… Ніколі не забыць іх! О, якімі салодкімі яны былі… Уявілася ў той час крумкачу, што ён п’е сіняе неба, ён, чорны як ноч, выпіў са славянскіх светлых вачэй воіна сіняе неба. Хіба мог ён падумаць тады, што гэта будзе апошні глыток нябёсаў? Крумкач упіваўся памяццю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трынаццаць дзён (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трынаццаць дзён (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x