Amar Chajam - Rubaji

Здесь есть возможность читать онлайн «Amar Chajam - Rubaji» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Minsk, Год выпуска: 1989, Издательство: «Mastackaja litaratura», Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Rubaji: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Rubaji»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню па-беларуску асобнай кнігай выдаюцца рубаі класіка ірана-таджыкскай літаратуры, матэматыка, фізіка і філосафа Усходу (XІ ст.). Разнастайнасць жыцця ў вершах Амара Хаяма цэлыя стагоддзя захапляе і будзе захапляць чалавека глыбінёй думкі, пачуццяў, палётам духу, фантазіі.

Rubaji — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Rubaji», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Зірні на неба перакуленае зноў,
Дзе гвалт спадае на галовы мудрацоў,
Зірні на дружбу поўнай пляшкі з кубкам,
Зліліся губы, а між імі льецца кроў.

Збяры о сэрца ўсе свае жаданні Сад асалоды хай вартуюць здані І ў - фото 5
* * *

Збяры, о сэрца, ўсе свае жаданні,
Сад асалоды хай вартуюць здані,
І ў садзе на ласкавую траву
Садзіся ўночы, а ўставай уранні.

* * *

У жыцці быць разважлівым трэба ва ўсім,
І пра справы Сусвету не ведаць зусім,
І пакуль у цябе ёсць язык, вочы, вушы,
Трэба быць і нямым, і сляпым, і глухім.

* * *

Піць ды з гожай бавіць час прыгожа
Лепш, чым крывадушнічаць варожа,
Як у пекла п’яных упякуць,
Дык скажы, хто рай убачыць можа?

* * *

Ты ў палоне духмянаў не будзеш калі?
Што табе прыгажосць і нягожасць далі?
Як ты нават Замзам ці жывая крыніца,
Усё роўна схаваешся ў сэрцы зямлі.

* * *

Цюльпан шторання ахінаецца расой,
Фіялка хіліцца ў лагодзе лугавой.
Клянуся, мне бутоны тыя даспадобы,
Што падбіраюць крыссе вопраткі сваёй.

* * *

Старасць — дрэва са слабымі каранямі,
Шчок маіх гранаты пасінелі самі,
Дзверы, дах, сцен чатырох падпоры
Заняпалі — і чакай, што рухнуць днямі.

* * *

Дзень мінуў — забудзь яго намер,
Дню, які не надышоў, не вер,
Не глядзі ні ў прошласць, ні ў наступнасць,
Не марнуй жыцця, жыві цяпер.

* * *

Прыйшоў ці выйшаў я — такой бяды.
І мой уток сцячэ, ўцячэ куды?
Ці ад агню нябеснага сумленна
На дым згараюць людзі, як гады?

* * *

Знайсці б гэта месца спакою ў жыцці.
Ці доўга дарогай бясконцай брысці?
Хоць мець бы за тысячы год спадзяванне
Травінкаю з сэрца зямлі прарасці.

* * *

Той чалавек, хто вуснам смех пачуты даў,
Гаротнікам адчай самоты люты даў,
Як шчасця нам не даў — маркоціцца не будзем,
Парадуемся — тысячам пакуты даў.

* * *

Законы вечнасці не разумеем ні ты, ні я,
Пісьмёны неба прачытаць не ўмеем ні ты, ні я,
Заслонай змрок сэнс таямніцы засланіў,
Калі ўпадзе заслона, не ўцалеем ні ты, ні я.

* * *

Шабан абразіш, кажуць, хмелем чаш,
Не пі ў Раджаб ты — месяц бога ўваж,
Шабан, Раджаб — цвярозасцю святыя,
Нап’ёмся ў Рамадан — ён месяц наш.

* * *

Вінар, мы п’ём, не прапіваем клёк,
Мы мокнем у віне, чаго ж ты ўзмок?
П’ём кроў лазы, ты смокчаш кроў людскую,
Разваж цвяроза, хто ж з нас крывасмок?

* * *

Дзе кумірні, як гурыі,— шлях мой туды,
Хай не ведае кубак абразы вады.
Кажуць: хай табе неба пашле пакаянне,
Як пашле, адашлю, каб не ведаць нуды.

* * *

Нягодаў, што ў часе цякуць хуткацечна, не бойся,
І лёсу, які пратрывае нявечна, не бойся,
Аддай весялосці адзіны свой міг
І дня, што прайшоў, што ідзе, недарэчна не бойся.

* * *

Раса застыла ў ружы на далоні — гожа,
Твар заравокай засвітаў на ўлонні — гожа,
Пра зніклы дзень што б ні казаў — нягожа,
Вясёлы будзь, забудзь той дзень, бо сёння — гожа.

* * *

А майстра той, які стварыў людзей, старанны
Навошта даў ім недахопы і заганы?
Як формы добрыя, нашто іх разбіваць,
Благія, дык чые правіны пакараны?

* * *

Як шчокі цюльпану абмые вясна,
З пашанай схіліся над чарай віна.
Зірні на траву і запомні сягоння,
Што з праху твайго заўтра ўзыдзе яна.

* * *

У кола нашай радасці, бяды
Пачатку і канца знайдзі сляды.
Ніхто дакладна не сказаў пра тое,
Адкуль прыйсці нам і пайсці куды.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Rubaji»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Rubaji» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Lucy Gordon - Aprendiendo a Amar
Lucy Gordon
Jessica Hart - Amar sin reglas
Jessica Hart
Mariano Fazio Fernández - Libertad para amar
Mariano Fazio Fernández
Ricardo Enrique Facci - Amar, proteger y defender la vida
Ricardo Enrique Facci
Carlos Alberto Scarponi - Educar para amar
Carlos Alberto Scarponi
Andrés Felipe Urbano Tique - Los cerdos no pueden amar
Andrés Felipe Urbano Tique
Germán Giarrocco - La técnica de amar...
Germán Giarrocco
Esther Noemí Amaría - Decido ayunar
Esther Noemí Amaría
Отзывы о книге «Rubaji»

Обсуждение, отзывы о книге «Rubaji» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x