Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я натую толькi вытрымкi з гэтай надзвычай цiкавай кнiгi, дзе ўсе важныя падзеi з жыцьця Iсуса iдуць у храналягiчным парадку i імавернасьцi кожнай прысьвечаны асобны разгляд, пры шматлiкiх тлумачэньнях, зьвязаных з культурным фонам. Аўтар, паўтараю, веруючы каталiк; як гэта запэўнiваньне гучыць у вушах арбiтраў навуковых дасьледаваньняў ( «дасьледаваньне» , як вядома, па-лацiнску inquisitio), меркаваць ня мне. Гэта дасканала напiсаны i вельмi варты таго, каб яго прачыталi, аповед аб чалавеку, роўных якому сьвет ня бачыў i якi скiраваў чалавечую гiсторыю на новыя шляхi.

Тэкст перакладзены паводле: Kultura, № 1–2, 1995.

Размовы з д’яблам

Стэнаграма з мэтафізычнай прэс-канфэрэнцыі Дэмана ў Варшаве 20 сьнежня 1963 г.

Перасталі ў мяне верыць, і я, зразумела, ведаю аб гэтым. Я ведаю аб гэтым і стаўлюся да гэтага абыякава. Верыце вы ў мяне або ня верыце — гэта не мая справа, гэта ваша справа і толькі ваша. Разумееце, спадары? Мне бязьмежна, абсалютна ўсё роўна, а калі гэта часам мяне зацікавіць, то толькі так, як розум дасьледніка часам цікавіць якісьці кур’ёз прыроды. Розум, паўтараю, бо ўва ўсім, што я раблю, ува ўсім, што я перажываю, рэч дадзена без значэньня, без найменшага значэньня. І тое, што вы адмаўляеце маё існаваньне, ніяк не закранае маёй бесьцялеснасьці, таму што ўва мне няма бесьцялеснасьці, да таго ж я не хачу падацца вам лепшым, чымся я ёсьць, ні нават такім, якім я ёсьць, бо я хачу быць, кім я ёсьць, і нічым болей. Тое, што вы ня верыце ў мяне, не закранае ніводнага з маіх жаданьняў, бо ўсе мае жаданьні споўненыя. Я не зацікаўлены, каб было прызнана маё існаваньне, я зацікаўлены, каб справа ніштажэньня не аслабла. Вера ў мяне або яе адсутнасьць не ўплывае на памер маёй суровай працы.

Часам мяне зьдзіўляюць прычыны гэтай адсутнасьці, здараецца, нейкая справа на хвіліну затрымлівае мой позірк, я прыглядаюся да вашага жалю вартага скептыцызму, як вы прыглядаецеся да павука, які лезе па сьцяне. Мяне зьдзіўляе лёгкасьць, зь якой вы адкінулі сваю веру, зьдзіўляе мяне таксама, што калі нявера пасоўваецца наперад, я заўсёды першы падаю ахвярай. «Падаю ахвярай» — гэта так кажацца, каб нешта складна вымавіць, насамрэч я не зьяўляюся ніякай ахвярай і ня падаю, о не, ня падаю. Але адсутнасьць веры пачынаецца зь мяне. Найлягчэй зьняверыцца ў д’ябле. Пасьля надыходзіць чарод анёлаў, пасьля Тройцы, пасьля Бога. Быццам д’ябал быў найтанчэйшай часьцінкай вашага ўяўленьня, найсьвяжэйшай і найменш утрываленай, наймалодшай тканкай вашай веры, а можа папросту яе сарамлівай рэштай, недастаткова мілай, цяжкай для запамінаньня, неахвотна прыгадванай. Але я бачу, што тыя, хто верыць, палымяна верыць, з запалам, часам проста апантана, і нават тыя ў сваёй веры абмінаюць д’ябла, яны перасталі аб ім гаварыць, няпэўна адварочваюць позірк, калі іх запытаць, маўчаць, самі ня ведаючы, ці пакінулі яго цалкам, ці, можа, нейкая адна каморка іх душы адчувае яго прысутнасьць, а калі і адчувае, то ўсё слабей, каморка паступова згасае, адмірае, застывае, д’ябал выпадае ў забыцьцё. Хай так і будзе.

Я часьцяком наведваю цэрквы, слухаю казаньне, уважліва слухаю, без усьмешкі, спакойна. Рэдка, усё радзей здараецца, каб казаньнік, нават які-небудзь бедны вясковы пробашч, згадваў мяне на амбоне. Ні на амбоне, ні ў спавядальні, ні дзе-небудзь яшчэ. Пытаецеся, чаму? Саромеецца! Так, найчасьцей саромеецца. Невук, скажаце вы, прастак, верыць у казкі, не пасьпявае за духам часу, які ня хоча абмінуць і царквы. Ня можа? Так, скажуць тэолягі, царква пасьпявае за духам часу, нярэдка яго апярэджвае, сьмела ідзе, не баіцца інавацыяў — але, дадаюць, толькі ў сваёй форме, толькі ў мове, толькі ў вонкавым выглядзе, але не ў містычным зьмесьціве, ня ў веры, не ў адданасьці Богу. Чаму так, спадары тэолягі? А як жа са мной, калі так можна сказаць, дарма што, як я ўжо гаварыў, само па сабе гэта мяне зусім не цікавіць. Дзе ўсё-такі месца ўпалага анёла? Хіба я належаў толькі да мовы, да малазначнай выяўленчай формы, якую зь нядзелі на панядзелак, як гальштук, можна зьмяніць? Хіба нячысьцік — гэта толькі рытарычная фігура, loquendi modus facon de parler? Хіба гэта адно спосаб узбуджэньня млявай фантазіі вернікаў, які ў любы момант можна замяніць нечым іншым? А можа, спадары, усё зусім наадварот: ён зьяўляецца поўнай, бясспрэчнай, прызнанай у традыцыі, выяўленай у Пісаньні, апісанай Царквой цягам двух тысячагодзьдзяў, адчувальнай, укарэненай, рэальнай рэчаіснасьцю? Чаму ж тады вы ўнікаеце мяне, спадары? Баіцеся кпінаў з боку няверуючых, баіцеся, што з вас будуць зьдзекавацца ў кабарэ? Гэта калі ж вера пачала лякацца насьмешак паганцаў і ерэтыкоў? На які ж шлях вы ўступаеце? Калі вы будзеце адступаць ад фундамэнтаў веры, баючыся зьдзекаў, чым вы скончыце? Калі д’ябал сёньня, то Бог немінуча заўтра ўпадзе ахвярай вашай сумятні. Спадары, вы далі аблытаць сябе стодзіву сучаснасьці, якое баіцца канчальных справаў і ўтойвае перад вамі саму іх магчымасьць. Не для сваёй карысьці я кажу аб гэтым — мне чаго! — кажу да вас і для вас, як бы забываючыся на хвіліну аб уласным пакліканьні і нават аб уласнай павіннасьці шырыць аблуды. Ня я адзіны гавару гэта. Дзе-нідзе знойдзецца яшчэ манах які або сьвятар, што ў роспачы гучна дамагаецца ўправы на д’ябла, заклікае да веры, выкрывае заняпад Царквы, згадвае найсьвяцейшую традыцыю. Але хто яго слухае? Аглухлая Царква, якая навыперадкі бяжыць са сваім часам, хоча быць сучаснай, прагрэсіўнай, гігіенічнай, функцыянальнай, спраўнай, спрактыкаванай, спрытнай, матарызаванай, радыёфанізаванай, навуковай, чыстай, энэргічнай. Калі б я сапраўды быў зацікаўлены ў вашых лёсах, спадары, о, як жа я змог бы паказаць вам вашу нэндзу, вашы вартыя толькі шкадаваньня намаганьні, скіраваныя на тое, каб пасьпець за часамі, якія і так на тысячы міляў наперад заўсёды вас апярэджваюць. Спорт, тэлевізія, кінаэкран, банкі, прэса, выбары, урбанізацыя, прамысловасьць — і вы хочаце авалодаць гэтым сьветам? Чаму я кажу — авалодаць! — вы хочаце яму прыпадобіцца? У гэтым сьвеце вы хочаце быць сучаснымі, парваць з «казкамі» , крочыць на чале чалавецтва, што ўдыхае атамны пыл у лёгкія, ужо счарнелыя ад цыгарэт і выкідных газаў? Чаго ж вы мусіце вырачыся, каб здабыць прызнаньне ў гэтым сьвеце? Д’ябла? Усяго толькі д’ябла? І вам здаецца, што на гэтым саступка скончыцца? Спадары! Вы перасталі лякацца зьняверанасьці, вы перасталі баяцца гарэзіі, вас не трывожыць д’ябал, а таму і Бог вас не трывожыць, аднаго вы толькі баіцёся — каб вас не назвалі адсталымі, ня зганілі сярэднявеччам, ня высьмеялі пагардліва вашую несучаснасьць, не давялі, што вы негігіенічныя, неактуальныя, ненатрэнаваныя, ненавуковыя, небагатыя, неіндустрыялізаваныя. Гэтага, аднаго гэтага вы баіцёся; дзеля таго, каб адбіць адзін гэты закід, вы ліхаманкава ствараеце свае друкарні, свае банкі, свае палітычныя партыі, свае капліцы ў духу corbusier, свае абстрактныя вітражы. Безумоўна, ня я страчу ад вашага заняпаду. Занепадайце, калі ласка, я ня падаю з вамі, гэта вы падаеце. У марнай надзеі, што лісьлівасьцю і дагаджэньнем можна завабіць атэістаў, вы самі ўжо гатовы прыняць увесь іх атэізм, адмовіцца ад усяго, чым вы жылі дагэтуль, і ў дурноце сваёй вы яшчэ мяркуеце, што захавалі веру, нязьменную ў зьмесьце, і толькі надалі ёй сучасны «кшталт» . А д’ябал першы падае на алтары, заўсёды першы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x