Артыкуляцыя i прыняцьцё яго, спачатна ў элiтарных колах, адбылася ў грамадзтвах, гiсторыя якiх сягае сівой мiнуўшчыны паўночнаэўрапейскiх народаў. Яны валодалi кельцкай традыцыяй i былi найменш раманiзаванымi. Сфармуляваньне лiбэральнага праекту ў своеасаблiвай «мове» грэка-хрысьцiянскай культуры не было зьвязанае зь вiдавочнымi вынiкамi, якiя б пацьвярджалi ягоную большую эфэктыўнасьць. Тут у найлепшым выпадку можна гаварыць аб роўнасьцi, аналягiчна з сытуацыяй гелiяцэнтрычнай тэорыi Капэрнiка, якая ў момант свайго ўзьнiкненьня давала такi ж самы практычны эфэкт, як i сыстэма Пталемэя [68] Доля гелiяцэнтрычнай канцэпцыi ёсьць надзвычай павучальным прыкладам, як (1) культура можа перахоўваць чалавечую думку, дарма што яна ня мела — у момант свайго ўзьнiкненьня — нiякага канкрэтнага датарнаваньня, а таксама, што (2) ейным iснаваньнем неабавязкова падцiнаюцца прынцыпы практычнай тарнавальнасьцi. Бо калi б так было насамрэч, то ў момант свайго ўзьнiкненьня яна павiнна была перажыць зьнiшчэньне i адмаўленьне, паколькi яна была менш прадуктыўная, чымся клясычная пталемэйская астраномiя. Сваю дзейснасьць яна давяла значна пазьней i ў iстоце дзякуючы выпадку, адно тады, калi зьявiлiся акалiчнасьцi ейнага практычнага датарнаваньня, напрыклад, у навiгацыi, падчас геаграфiчных адкрыцьцяў або пры абвадненьнi ўсё больш разложыстых ворных земляў. Гэта, аднак, ня мела ўплыву ні на ўзьнiкненьне гелiяцэнтрычнай канцэпцыi (узьнiкла ў вынiку апэляцыi да традыцыi, да старых нэаплятонаўскiх канцэпцыяў), нi на ейнае перахоўваньне ў культурных архiвах, незалежна ад таго, што яна супярэчыла дамiнуючым тады назiраньням нябёсных зьяваў.
. Мапа «памыснасьцi» позьнефэўдальнай Эўропы не супадае з мапай прасьцягаў, дзе ўзьнiк i разьвiваўся лiбэралiзм. Яна прылягае да рэгiёнаў, дзе ўплывы, ня столькi хрысьцiянскiя, колькi рымскiя, былi найслабейшыя, а хрысьцiянства паклiкалася на рэгiянальную традыцыю, што мела кельцка-нарманскую генэзу, а не на культуру старавечнага Рыму [69] Варта прыгадаць, што нават слова «парлямэнт» паходзiць з кельцкай мовы, адкуль у выглядзе слоўца «parler» (размаўляць) яно пранiкла ў францускую мову ў вынiку кантактаў кельтаў з франкамi, калi першыя, перад iхным выцясьненьнем на Брытанскiя Атокi, жыхарылi ў Брэтанii. Апрача гэтага, адметнасьць эўрапейскага пайма «свабоды» ў параўнаньнi зь ягоным антычным разуменьнем зацемiў ужо ў 1819 г. Бэнджамэн Канстан у сваёй працы «Аб старавечных i сучасных свабодах».
. Якраз гэтыя вытокi — спалучэньне перадарыстотэлевай раньнехрысьцiянскай вiзii, зь пераўтворанымi, а ня зьнiшчанымi ўзвычаеньнямi паўночнай Эўропы — умагчымiлi ўзьнiкненьне новай (лiбэральнай) канцэпцыi сьвету. Яна захавала хрысьцiянскi вымер. Яна не знаходзiлася ў апазыцыi да абавязваючай парадыгмы, што ўбясьпечвала яе перад пагрозамi з гэтага боку. Апрача гэтага, яна не iгнаравала мясцовай традыцыi, што палягчала ейнае высваеньне, за выняткам тых выпадкаў, калi яна знаходзiлася ў калiзii з раней перанятымi i традыцыйнымi ўзорамi паводзiнаў. Неверагоднае i захапляльнае зьлiцьцё новых элемэнтаў, якiя прынесла хрысьцiянства, з традыцыйнымi, захаванымi звычаямi, апладнiла чалавечае ўяўленьне. Дзякуючы гэтаму сталася магчымым разьвiцьцё лiбэральнай мадэлi ня толькi ў геаграфiчна-гарызантальным сэнсе, але i ў вэртыкальным вымеры. Асвоеная традыцыя атрымала пэрспэктывы разьвiцьця. Зь яе былi вылучаныя падвартасьцi, якiя закранулi практычна-жыцьцёвыя сфэры. Гэнае дапаўненьне iх утылiтарнымi вартасьцямi давала пазытыўнае «пацьверджаньне» iхных перадумоваў i спрыяла працэсу iхнага пераносу на ўсё вялiкшыя абсягi чалавечай экзыстэнцыi.Iдэал, дагэтуль функцыянуючы лякальна i абмежаваны асобнымi сфэрамi жыцьця, станавiўся ўсё больш пашыраным узорам. Спачатна засяроджаны галоўным чынам у позьнесярэднявечных гарадзкiх анклявах i будучы альтэрнатыўным варыянтам дамiнуючага фэўдальнага парадку, ён распаўсюджваецца ў рэнэсансава-рэфармацыйных грамадзтвах. Дапаўненьне яго практычнымi элемэнтамi ўмагчымiла ягонае тарнаваньне ў галiнах, якiя дагэтуль рэгулявалiся традыцыйна. Да агульных палажэньняў i нормаў лiбэральнай мадэлi дадаюцца больш спэцыялiзаваныя i партыкулярныя дырэктывы. Яны заступаюць дагэтулешнiя, якiя выводзiлiся з «старой» традыцыi. Новыя аплiкацыi валодаюць апiсальным характарам, паколькi мусяць браць пад увагу своеасаблiвыя рысы спакмянёў, да якiх яны тарнуюцца. У вынiку наступае распадзел сымбалiчнай веды на два блёкi перакананьняў, якiя розьняцца лягiчным статусам: нарматыўны, якi акрэсьлiвае канчальныя вартасьцi, а таксама апiсальны, якi папярэднiчае непарыўна зь iм зьвязанаму злучву iнструмэнтальных вартасьцяў. Залежнасьць памiж зьместам загадаў практычных паводзiнаў i сыстэмай канчальных вартасьцяў стаецца тады надзвычай iлюзорнай. Ролю гэтых вартасьцяў выконваюць iнструмэнтальныя (пад)вартасьцi. А канчальныя падлягаюць канвэнцыялiзацыi i адрыву ад iнструмэнтальных (пад)вартасьцяў. Яны не стаюцца ўжо маральным загадам у звычных чалавечых учынках, а прэрагатывай жрацоў. Мэтафiзыку iндывiдуальнага i вольнага суб’екта заступае спэцыялiзаваная веда, абапёртая, напрыклад, на норме эфэктыўнасьцi, якой у эканамiчнай вэрсii адпавядае максымалiзацыя прыбытку. Ейным апiсальным увасабленьнем ёсьць злучво цьвержаньняў, што прамаўляюць, як трэба практычна дзеяць, каб дасягчы гэнага ўзглядам канчальных вартасьцяў iдэалу [70] Трэба падкрэсьлiць, што гаворка гэтта iдзе аб дасьледаваньнi ў выглядзе дзейсных практычных дзеяньняў, а ня толькi думальных, фантазійных уяўленьнях. Крозы аб лёце чалавека ў паветры датуль станавiлi сабой спакмень «чыстай» думкi, пакуль не заiснавалi перакананьнi, што ўтвараюць прагматычна-жыцьцявы блёк, якi фармуе такiм чынам чалавечыя дзеяньнi, што сталася магчымым зьдзейсьненьне гэтай чыстай фантазii.
.
Читать дальше