«Забыцьцё» вышэйпаложанай сыстэмы вартасьцяў, зьдзейсьненьне якiх стварыла новыя галiны рэальнасьцi (матэрыяльнай i духовай) дзякуючы «зьнiзу» ўзьнiклым сьветаглядам, якiя павiнны служыць далейшаму ўтрыманьню актыўнасьцi ў гэтых новых галiнах, адбываецца ў двух кiрунках. У першым выпадку, калi сьветагляд перастае спалучацца з разьвiтым апiсальным блёкам, на подзе якога гэны сьветагляд зьявiўся на сьвет, адбываецца ягонае адмаўленьне i зварот да перакананьняў, якiя карыстаюцца памяркоўным прызнаньнем у iншых галiнах. Гэтая зьява ў сфэры вартасьцяў набывае выгляд кансэрватыўнага рэцэдыву, дарма што ў спакмянёвай сфэры яна тычыцца новаўзьнiклага фрагмэнту сьвету. У другiм выпадку — якi часта называюць уводжаньнем «прагрэсу» — перанос, згодна з загадамi новага сьветагляднага ўзору, новых практычных рэгуляцый у галiны, якiя гэтага ў iстоце не патрабуюць, прыводзiць да iх дэфармацый i парушэньня функцыяваньня. Усё шырэйшае распаўсюджаньне новых схемаў, у iмя «налады» сапраўднасьцi i працягу «пералому» , прыводзiць да дысгармонii, дэгенэрацыi, а ў канцавым вынiку i да немачымасьцi функцыяваньня ўсяго жыцьця, ня толькi матэрыяльнага, але i духовага [71].
На момант дасягненьня капiталiстычнымi грамадзтвамi XIX i XX стст. вышэйадзначаных разьвiцьцёвых ростаняў рэдка зьвяртаюць увагу. Гэты пэрыяд, безумоўна, ёсьць, асаблiва ў эканомiцы, адыходам ад прынцыпаў лiбэралiзму даiндустрыйных супольнасьцяў. Iндывiдуальныя суб’екты, як я быў згадаў, ператвараюцца ў калектыўныя суб’екты (дзяржаўна-нацыянальныя эканомiкi, новага тыпу грамадзкiя групы i г.д.). Грамадзтвы перажываюць паступовую сацыялiзацыю, дарма што дзяржавы, якiя рэпрэзэнтуюць iх, што да самых сябе застаюцца незалежнымi i сувэрэннымi, i ўтвараюць тое, што можна назваць нацыянальным або дзяржаўным капiталiзмам. У глябальным маштабе гэта цягне за сабой, у залежнасцi ад ступенi сацыялiзацыi грамадзтваў, ergo ў залежнасьцi ад ступенi адарваньня лiбэральных прынцыпаў ад «нутра» дадзенай нацыянальнай дзяржавы, зьяву перавытворчасьцi. Ейным вынiкам ёсьць эфэкт спажыўца, якi замыкаецца ў звароце да чалавечага iндывiдуума. Якраз гэтая зьява абумовiла тое, што ў грамадзтвах Захаду ня быў перасягнуты крытычны пункт (а не такi, аб якiм мiстыфiкацыйна гавораць: «зваротны» ), што пацягнула за сабой, на ўзор хлусьлiвых утопiяў, распаўсюджаньне i расшырэньне схемаў, узятых з нацыянальнага капiталiзму.
Дарма што пачаткам гэнага пункту не выпадае лiчыць канец XX ст., як прапануе Ф.Капра — аб якiм крыху пазьней, — можна сказаць адно: сымбалiзуе яго раней згаданы аўтамабiль Ford T. Вялiкасьць ягонага творцы не замыкалася толькi ў iнавацыйнасьцi ў засягу тэхнiчнай канструкцыi або арганiзацыi сэрыйнай вытворчасьцi, але найперш ва ўвыразьненьнi факту, што магчыма спажыцьцё лiшку вытваранай прадукцыi шляхам ператварэньня яе ў даброты, даступныя для ўсiх. Аб’ектам зацiкаўленьня, на якi накiравана эканомiка, але ня толькi, паколькi, каб карыстаць з аўтамабiлю, трэба прынамсі ўмець чытаць i пiсаць, ня ёсьць — як у сацыялiзьме — яна сама або абстрактная прысутнасьць, а спажывец — чалавек, якому належыць памагчы зрабiць iндывiдуальнае рашэньне купляньня i спажыцьця тавару.
Аднаўленьне чалавечай суб’ектыўнасьцi выражае ўсё меншае дэтэрмiнаваньне iндывiдуальнага чалавечага быцьця роляй, вызначанай у рамах т.зв. падзелу працы. Магчымасьць замены працы на рэальны капiтал робiць зь людзей сувэрэнных собсьнiкаў собскай асобы. Гэта ўмагчымляе навязаньне добраахвотных i непрымусовых кантактаў, залежных толькi ад суб’ектаў дамовы. Валоданьне капiталам дае магчымасьць разьлiчваць на самога сябе, спрыяе свабодзе думкi i волi.
III
Досыць цьмяныя развагi, зьмешчаныя ў II-й частцы гэтай працы, мелi, безумоўна, характар шкiлету гiпотэзы, якая — каб быць больш пераканальнай — павiнна быць разьвiтай i больш аргумэнтаванай. Аднак, калi мы хочам гаварыць аб постмадэрнiзьме, то — нават нягледзячы на недахопы — неабходнасьць такога нарысу вынiкае сама сабой, i ў сувязi з гэтым я хачу прывесьцi вытлумачальнае апраўданьне.
Постмадэрнiзм уважаецца за сымбалiчную экспрэсiю новага этапу ў разьвiцьцi нашай цывiлiзацыi. Гэтая канкрэтызацыя постмадэрнiзму ў часе неяк загадзя абумоўлiвае пэрспэктыву ягонага разгляду. Таму яго трэба разглядаць у пэрспэктыве доўгачасовых працэсаў, магчымым насьледкам якiх ён i ёсьць. Такiм чынам, гаворка iдзе аб вызначэньнi яго нутранога, гiстарычнага кантэксту. Безь яго нават абеглай характарыстыкi цяжка ацанiць, наколькi дэклярацыi аб «зваротным пункце» маюць рэальную глебу [72].
Читать дальше