Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Загэтым капiталiстычныя пераўтварэньнi не ўяўлялi сабой наблiжэньня да лiбэральнага iдэалу, а ў iстоце былi адыходам ад яго (хаця i не канчатковым). Я мяркую, што падобны працэс распачаўся ў ЗША значна пазьней, чымся ў Эўропе, i ягоным пiкам i канцом была сэрыйная вытворчасьць аўтамабіля Ford T. Таму якiмi рысамi характарызавалася раньнекапiталiстычная эканомiка i грамадзтвы, што яе ўтваралi? Увогуле яны арыентавалiся на т.зв. рэсурсаёмiстыя тэхналёгii, якiя патрабавалi вялiкага засяроджаньня капiталу i сродкаў. Iх вызначае агрэсіўная дзяржаўнасьць, падпарадкаваная гэтаму манапалiзаванаму капiталу. Яна пацягнула за сабой грувасткае заканадаўства, якое накiдала iндывiдам вышэйпаложаныя мэты дзяржаўнасьцi. Яны былi рэалiзаваныя пры дапамозе цэнтралiзаваных пастановаў i дзяржаўнага iнтэрвэнцыянiзму. Вынiкам гэтага была ня толькi калянiзацыя, падтрыманая дзяржавай, але i Вялiкi Крызыс, а таксама бюракратызацыя i аўтарытарнасьць узаемiнаў памiж людзьмi. Крайны прыклад такiх працэсаў уяўляе сабой нацысцкая Нямеччына. У гэтым пэрыядзе дух супольнасьцi заступае нацыяналiзм i нацыяналiзаваныя эканамiчныя суб’екты, а выцясьненьне сувэрэннасьцi чалавечых iндывiдаў сындыкалiзмам замяняецца сутыкненьнем памiж сабой чалавечых статкаў, менаваных «клясамi» . Канчатковым увасабленьнем гэтых рысаў, мэханiка якога надзвычай аддалiлася ад лiбэральнага iдэалу i адмовiла яго, быў камунiзм.

Да гэтых грамадзка-эканамiчных працэсаў лiхаманкава далучалiся рознага роду iдэалёгii i сьветагляды, у аснове якiх ляжалi «матэрыялiстычныя» (сацыялiстычныя) вартасьцi, паколькi вiдавочнай рабiлася яўнае несупадзеньне сапраўднасьцi i лiбэральнага iдэалу. Зьявiлася патрэба зьмiстыфiкаваць узьнiклы вобраз сьвету, каб угрунтваць цi ў iстоце схаваць гэнае несупадзеньне. Таму замiж «налады» гэнай сапраўднасьцi ў кiрунку дасягальнай сымэтрыi памiж ейным вобразам i лiбэральнай мадэляй, наступiла элiмiнацыя iдэалу i замена яго надзвычай спалучанымi з гэнай сапраўднасьцю «ўзорамi» . Дзеля гэтага працэсы ператварэньня капiталiзму ў дзяржаўную, цяжкапрамысловую, iндустрыялізаваную, монакультурную плянавую эканомiку камунiзму, асабовай «эманацыяй» якой ёсьць кляса працоўных (зьведзеная да роўню суб’екта i спабытая прыроджаных правоў), суправаджаюцца зьменамi ў сфэры вартасьцяў. Ёй адпавядае крайная вэрсiя левай iдэалёгii — сталiнiзм. Канчатковыя (хоць i не апошнiя) вынiкi гэтай найвышэйшай формы сацыялiзму добра вядомыя. Ён занепадае (хаця i не дэфiнiтыўна) з прычыны недастатковасьцi, якая робiць немагчымым ягонае самапамнажэньне.

Вышэйапiсаныя аналiзы немiнуча прыводзяць да пытаньня аб тым, цi быў капiталiзм дэфiнiтыўным разрывам зь лiбэральным iдэалам, i таму — кiруючыся гэтай лёгiкай — цi сучасная нэўтралiзацыя ягоных вынiкаў ёсьць адыходам ад капiталiзму i цi сёньня мы зьяўляемся сьведкамi ўзьнiкненьня новага тыпу ўпарадкаваньня чалавечых супольнасьцяў, будучага «зваротным пунктам» нашай цывiлiзацыi?

Перадусiм, як я мяркую, трэба пачаць ад зьняпраўджаньня тэзы, што матэрыяльнае асяродзьдзе фармуе сфэру чалавечай сьвядомасьцi. Ейнае прыняцьцё адмаўляе магчымасьць аўтаномii чалавека, перадусiм ягонага мысьленьня, i стаўляе пад сумлеў чалавечыя здольнасьцi фантазii i ўяўленьня, бо яна надае iм вымер чыста бiялягiчнай адаптацыйнасьцi. У сваю чаргу, культура разумеецца як «пабочны» вынiк, вытворны з гледзiшча шырока зразуметых працэсаў прыстасаваньня [67] Прадстаўленая мадэль можа выклiкаць спробы адаптацыйна-культурнага эвалюцыянiзму ў духу Спэнсэра або Гаека. Аднак я хацеў бы падкрэсьлiць, што я прадставiў тут пэўную яго частку, канцэнтруючыся на тым фрагмэнце, дзе падкрэсьлiваецца момант узьнiкненьня i разьвiцьця дадзенай сымбалiчнай парадыгмы. Гэта, аднак, не азначае ягонага «прагрэсу» i таксама не выключае адставаньня ў развiцьцi або магчымасьцi ўзьнiкненьня «выпадкаў». Побач з дамiнуючым i разьвiваным, напару радыкальна, фрагмэнтам грамадзкай супольнасьцi, прысутнiчаюць дзьве iншыя, раўналежныя (пад)сыстэмы: традыцыйная культура, якая рэгулюе — наўсуперак iлюзiям — вялiкi абсяг чалавечай экзыстэнцыi i якая, нягледзячы на апазыцыю што да дамiнуючага варыянту, захавалася ў абсягу грамадзкай супольнасьцi (там жа бярэ пачатак, перадусiм iснасны, напрыклад, усё больш папулярная неканвэнцыйная мэдыцына), а таксама (пад)сыстэма альтэрнатыўнай культуры што да дамiнуючых i традыцыйных (пад)сыстэмаў, што «сусярэджвае» i разьвiвае ўсялякiя думальныя «выпадкi», якiя ўзьнiклi ў вынiку разьвязаньня цяжкасьцяў дамiнуючай (пад)сыстэмы, але зь нейкiх прычынаў не былi паглынутыя ёй або ўзьнiклi зусiм без прыклёпаў. Культура як цэльнасьць мае таму здольнасьць перахоўваньня, на краёх дамiнуючага корпусу, як традыцыяў, так i наватарскiх, часта непатрэбных, нядзейсных цi нават супрацьстаўленых ёй «падумак». . Але гэта супярэчыць фактам, паколькi — як сьцьвярджаюць дасьледнiкi культуры — iснавалi i iснуюць супольнасьцi, якiя стварылi дасканалыя культурныя сыстэмы, будучы, напрыклад, зьбiральнiцкiмi супольнасьцямi i не ствараючы разьвiтай гаспадаркi. Думаецца, што чалавечыя паводзiны фармуюцца пры дапамозе ўяўленьня, здольнага ня толькi вытвараць упарадкаваныя кагнiтыўныя канструкцыi, але перадусiм папярэднiя iм сыстэмы вартасьцяў. Да аднэй зь iх належыць лiбэральны праект.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x