II
Спроба адказаць на пастаўленае пытаньне запатрабуе досыць складанай падрыхтоўкi, адылi яна дасьць магчымасьць уявiць лiбэралiзм як злучнасьць палажэньняў i цьверджаньняў, угрунтаваных на пэўнай вiзii сьвету. Гэта таксама дазволiць «спраўдзiць» , наколькi гэная iдэальная вiзiя зыходзiлася з сапраўдным станам рэчаў.
Зь фiлязафiчнага пункту гледжаньня лiбэралiзм уяўляецца як намiналiстычная дактрына, паколькi ягоным выточным пунктам ёсьць палажэньне, якое сьцьвярджае, што асноўным элемэнтам iснага, так званым анталягiчным тыпам ёсьць iндывiдуальныя самабытныя iснаваньнi, сярод якiх вырозьніваюцца чалавечыя iндывiдуумы [63] Абавязкова прынамсi зважаць на асноўнае i велiзманае фiлязафiчнае пытаньне, якое зьявiлася ў сувязi з намiналiзмам. Уршуля Л.Жэглень апавядае наступнае: «У дыскусiях над праблемай няiсных спакмянёў традыцыйна, як i ў спрэчцы аб унiвэрсалiях, вырозьнiваюцца тры [...] становiшчы: (1) намiналiсцкае, згодна зь якiм няiсныя спакмянi знаходзяцца ў мове (Расэл, Quine); (2) канцэптуалiсцкае, паводле якога няiсныя спакмянi зьяўляюцца ў развазе (стоiкi, Картэзій, I.Кант, T.Read, Ф.Брэнтана), упаасобку ў развазе Бога (некаторыя схалястыкi, Ляйбнiц); (3) рэалiстычнае ў акрэсьленым сэнсе, г.зн. што статус няiсных спакмянёў незалежны ад дзьвюх згаданых сфэраў, а спакмянi гэтыя iснуюць (у сэнсе анг. there is або ням. es gibt) аб’ектыўна (арабскiя фiлёзафы, A.Meinong), у: O istnieniu w logice i w filozofii, у: «Prace z pragmatyki, semantyki i metodologii semiotyki», red. Jerzy Pelc, Ossolineum Wrocław, 1991, s. 221. Прыняцьцё намiналiзму ў першай, радыкальнай вэрсii ўблытвае нас у пэўныя цяжкасьцi, датычныя статусу мовы. Таму калi мы ня прымем другога становiшча (яго можна назваць канцэптуальным намiналiзмам), то тады мова ёсьць сапраўднасьцяй, што iснуе вонках чалавечай развагi (цi нават боскай) i генэруе няiсныя спакмянi. Факт гэтай неадпаведнасьцi выкарыстоўвае постмадэрнiзм, адмаўляючы апошнюю тэзу i настойваючы на першай, мяркуючы, што мова ёсьць ня толькi аб’ектыўнай сапраўднасьцяй, але i дэтэрмiнуючай чалавечыя паводзiны, а нават i чалавечыя думкi.
. Таму ён уяўляе сабой варыянт антрапалягiчнага намiналiзму.
Вынiкам такога бачаньня сьвету ёсьць адмова ад тэзы аб падпарадкаваньнi чалавечых iндывiдаў усялякага роду тэарэтычным канструкцыям (улучна з мовай) i стварэньне фундамэнту для пэўнай злучнасьцi рысаў, якiя можна вызначыць пры дапамозе тэрмiну свабода. Прыводжаньне яе поўнай дэфiнiцыi заўсёды зьвязана зь вялiкiмi цяжкасьцямi i таму, як я мяркую, найлепш яе можна ўхарактарызаваць пры дапамозе складнiкаў, што скрыжоўваюцца ў ёй. Немагчыма, безумоўна, iх усе пералiчыць i паказаць, якiя памiж iмi iснуюць сувязi, але што да некаторых, зрабiць гэта, напэўна, можна.
Няма сумлеву, што трактуючы людзей як самабытныя iснаваньнi, мы ўгрунтоўваем iх iнавацыйныя пазыцыi. Чалавечыя iндывiдуумы, незалежна ад абстрактных iснаваньняў, не «прамаўляюцца» таму — наўсуперак думцы аднаго з постмадэрнiстаў М.Фуко — шляхам моўных, тэарэтычных або, шырэй, сымбалiчных канструкцыяў. Чалавечыя паводзiны свабодныя i няскутыя, што прыводзiць да магчымасьцi выхаду вонкi iх. Суб’ект не паводзiць сябе тут па-плятонску. Ён не адкрывае аб’ектыўных законаў або iдэальных аб’ектаў, якiя насоўваюцца на яго зь сярэдзiны, а ёсьць iхным праектадаўцам. Законы — гэта вынiк звычаёвай дамовы або сьвядомай легiсьляцыйнай дзейнасьцi, што фармулюе ясна кадыфiкаваныя разьдзелы нормаў. Фундамэнтам, дзякуючы якому яны могуць быць прынятыя людзьмi i станавiцца спакмянём паразуменьня памiж непрымушанымi бакамi, ёсьць рацыянальнасьць дамоваў, сымэтрычная ўзглядам кагнiтыўных структур чалавечага розуму. Спалучэньне разумнасьцi, што апэлюе да здольнасьцi чалавечай кемлiвасьцi, з здатнасьцю стварэньня нечага новага становіць аснову рэалiзацыi чалавечай волi. Таму волiцыянальнасьць уяўляе сабой неадрыўны складнiк чалавечай свабоды, якi робiць магчымым зьдзейсьненьне зьменаў згодна з iндывiдуальнымi мэтамi паасобных людзей.
Узаконеньне перакананьняў чалавечага розуму абапiраецца на пэўным мэтафiзычным крытэры праўды кожнага чалавечага iндывiдуума: iм ёсьць пэўнасьць або сьвядомасьць собскага iснаваньня... Перакананьне гэта датычыць усiх паасобных людзей i ў насьледак гэтага мы гаворым ужо аб коэкзыстэнцыi — рэглямэнтацыi для кожнага iндывiда ўдзелу ў iснаваньнi. Яно дазваляе захаваць аўтаномiю думкi i рашэньня (я ведаю, што iсную) i не выключае адкрытасьцi (я ня маю прыклёпаў, каб меркаваць, што iншыя ня ведаюць таго, што ведаю я). Тады стаецца магчымым дыялёг роўнапарадкавых што да iснаваньня, сувэрэнных асобаў. Раўнапраўнасьць экзыстэнцыi ўмагчымляе (добрааахвотнае) захаваньне канцэпцыяў, што падтрымваюць ня толькi эканамiчную каапэрацыю, але i прыўносяць з сабой спачуваньне i здольнасьць аказаньня дапамогi. Роўнасьць права на iснаваньне не парушае таму незалежнасьцi i годнасьцi чалавечага бытаваньня.
Читать дальше