Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

І, урэшце, трэцяй перашкодай, якая можа дэзарыентаваць незалежніцкую апазыцыю, ёсьць яе падначаленьне фракцыйнай апазыцыі і пазбаўленьне яе антысавецкага і незалежніцкага зьместу.

Кожны выбух аўтэнтычнай апазыцыі дагэтуль якраз такім парадкам прыўлашчваўся і запыняўся нейкай партыйнай фракцыяй. Гэтым разам зрабіць такое будзе цяжэй, таму што апазыцыя больш скансалідаваная і мае, як ніколі раней, шырокую падтрымку ў грамадзтве. Не падлягае, аднак, сумневу, што падпарадкаваньне аўтэнтычнай апазыцыі зьяўляецца для партыі прынцыповай справай. Баючыся ў дадзены момант выкарыстоўваць брутальныя рэпрэсіі і беручы пад увагу міжнародную сытуацыю, у якой Савецкі Саюз без энтузіязму паставіўся б да авантуры ў Польшчы, партыя намагаецца падначаліць і разлажыць незалежніцкую апазыцыю знутры.

Намаганьні, якія робіць партыя, каб падарваць асновы апазыцыйнага руху, заслугоўваюць увагі. Характэрна, што ў іх бярэ ўдзел ня толькі кіруючая эліта, але і фракцыі, прыналежныя да ўнутрыпартыйнай апазыцыі, а таксама розныя групы, вытокі якіх у партыі. Усе гэтыя сілы распачалі акцыю амаль адначасна і гавораць амаль адной мовай. Гэта і зразумела, бо ўсё-такі аўтэнтычная апазыцыя пагражае ўсёй партыі: ня толькі апаратчыкам, якія цяпер пры ўладзе, але і ўнутрыпартыйным апазыцыянэрам, якія імкнуцца да таго, каб да гэтай улады некалі прыйсьці.

Маскуючы сваю сапраўдную ролю, кіраўніцтва партыі пайшло сёньня далей, чымся калі-небудзь раней. Нават у афіцыйных выступах усё менш чуваць аб марксізьме-ленінізьме. Цяперашні чалец Палітбюро [56] Р. Фрэлек: інтэрвію, працытаванае ў «Alternatywy PRL», Orzeł Biały — Na Antenie, № 163 (1310), marzec 1978, str.14–15. ў інтэрвію для замежжа абвяшчае сябе прыхільнікам дэмакратыі. Першы сакратар сустракаецца з прымасам, робіць візыт да Папы і заўляе, што стасункі з Царквой будуць урэгуляваныя [57] Розныя выказваньні Э.Герэка цытуюцца ў «Audiencja u Papieża», Orzeł Biały — Na Antenie, № 161 (1308), styczeс 1978, str. 18–19. . І тут і там аслабляецца цэнзура, а некаторыя беспартыйныя нават прасьцей атрымліваюць замежныя пашпарты.

Яшчэ больш значная роля ў гэтай кампаніі прызначаецца фракцыйнай апазыцыі. Яна абвяшчае далекасяжныя зьмены ў сваёй пазыцыі. Эвалюцыя паглядаў закранула як тых апазыцыянэраў, якія дагэтуль застаюцца ў партыі [58] Характэрныя афіцыйныя заявы на карысьць дэмакратыі з боку апаратчыкаў найвышэйшага ўзроўню (т.зв. групы Ахаба) напрыканцы 1977 г. («List do Gierka», Tydzień Polski, № 4 (23) z 23.1.1978, str. 3). , так і тых, хто быў у партыі, але ўжо пакінуў яе шэрагі.

Мы зьяўляемся сьведкамі свайго роду ідэалягічнай капітуляцыі з боку гэтай апошняй групы. Мы бачым яе адыход ад марксізму-ленінізму, дэклярацыі супраць таталітарызму, жэсты паяднаньня з Царквой і нават незалежніцкія акцэнты.

Усё гэта, як відаць, паклікана сьцерці ў памяці палякаў ролю, якую адыграла партыя ў Польшчы. Па-другое, робіцца спроба распаўсюдзіць погляд, што калі ў Польшчы трэба нешта памяняць, то можна гэта зрабіць адно толькі пры дапамозе партыі або людзей, якія былі ў ёй: што для Польшчы няма іншай альтэрнатывы, як замірэньне з тым, каб ня толькі ўлада, але і апазыцыя заўсёды заставалася ў абсягу ўплываў партыі.

У сапраўднасьці ўсё наадварот. Усе саступкі, якія робіць партыя, або ўяўныя, або неістотныя, ад іх заўсёды можна пасьля адмовіцца. Мы не павінны нікога ўводзіць у аблуду што да сапраўдных мэтаў гэтай новай тактыкі. Насамрэч вельмі мала ў Польшчы зьмяняецца. Нягледзячы на новую фразэалёгію, стаўленьне да Царквы варожае, нягледзячы на прыглушэньне марксізму-ленінізму, апарат саветызму працуе бязь зьменаў, цэнзура не скасаваная, спэцслужбы напагатове, а грамадзтва і надалей ня мае многіх свабод.

Аўтэнтычная незалежніцкая і дэмакратычная апазыцыя мае свае вытокі ў грамадзкіх сілах, якія заўсёды былі настроены супраць партыі. Яна можа набываць розныя формы і падзяляцца на безьліч кірункаў, але ўсе яны павінны супадаць на адзіным супольным шляху барацьбы з партыяй за вызваленьне Польшчы ад накінутага ёй саветызму і за здабыцьцё Незалежнасьці.

Тэкст перакладзены паводле: Kultura, № 7, 1979.

* Ян Драўноўскі— польскі эканаміст і палітоляг, дзеяч культуры і асьветы. Аўтар колькіх дзясяткаў працаў з эканамічнай тэорыі і плянавай эканомікі. Быў ідэйным праціўнікам камунізму, перасьледаваўся ўладамі сацыялістычнай Польшчы. У 1967 годзе пасьля адмовы рэжыму падоўжыць яму тэрмін дзеяньня замежнага пашпарту апыніўся на эміграцыі. З гэтага часу выкладае ў заходніх вышэйшых вучэльнях. У 1994 годзе быў прызначаны рэктарам «Польскага ўнівэрсытэту на чужыне» . У 2000 стаў ганаровым доктарам «Wyśszej Szkoły Języków Obcych i Ekonomii» ў Чэнстахове.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x