Ян Драўноўскі — выпускнік прэстыжнай варшаўскай «Szkoły Głównej Handlowej» і на працягу шматлікіх гадоў быў зь ёй беспасярэдне зьвязаны. Пры канцы пяцьдзясятых Драўноўскі — дэкан «Szkoły Głównej Planowania i Statystyki w Warszawie» .
Пераклад зьдзейсьнены з ласкавай згоды часопісу «Kultura».
Пётар Кавецкi*
Постмадэрнiзм i лiбэралiзм
I
Ужо без малога сорак гадоў у групах «прагрэсіўных» iнтэлектуалаў, што тужаць па гарачай атмасфэры гадоў авангарду пачатку дваццатага стагодзьдзя, абвяшчаецца надыход эпохi, занадта паэтычна менаванай постмадэрнiзмам. Галоўны ягоны лiтаратурны пясьняр, Дж.Барт, ужо прагаласiў этап «стабiлiзаванага» разьвiцьця гэтай плынi [59] J.Barth, Postmodernizm: literatura odnowy, у: «Literatura na świece», № 5–6, 1982.
. Таму мы назiраем ягоную экспансiю ня толькi ў абсягу лiтаратуры або архiтэктуры, з чаго ўсё i пачалося, або ў фiльмах, але таксама i ў фiлязофii, упаасобку ў фiлязофii навукi [60] Постмадэрнiсцкую пазыцыю ў фiлязофii навукi рэпрэзэнтуюць ня толькi «клясыкi» гэтага руху, што наўпрост дэкляруюць прыналежнасьць да яго, такiя, як Льётар або Роцi, але таксама i Бас.С. ван Фрасэн, Laws and Symetry, Oxford, 1989, дарма што ён не накладае на сябе ў згаданай кнiзе нiякiх постмадэрнiсцкiх абавязаньняў. Аднак ягоная рэфлексiя на тэму навукi: бунт супраць мэтафiзыкi i iнструмэнталiзму — ёсьць explicite падкрэсьлена антыкартэзіянскай пазыцыяй. Паводле Фрасэна, навуковыя тэорыi не зьвязаныя зь сьветам i ўзьнiкаюць дзякуючы сымэтрычнаму парафразаваньню адных тэорыяў iншымi.
. Апрача таго, усё часьцей можна пачуць, што ў спадчыне нашай культуры ёсьць шмат неканвэнцыйных тэорыяў, якiя або прадвызначылi постмадэрнiстычную парадыгму, або (часткава) падрыхтавалi яе [61] A.Grzegorczyk. Niekartezjanskie współrzędne współczesnej humanistyki, Poznań, 1992.
.
Аднак насуперак гэтай сацыялягiчна назiранай папулярнасьцi, iснуюць спаважныя падставы, што змушаюць задумацца над тым, цi сапраўды постмадэрнiзм ёсьць рухам «адновы» ? Найкарацей гэта сфармуляваў П.Пшыбыш у артыкуле з надзвычай цэльным назовам: «Постмадэрнiзм — культура страчанага шанцу» [62] P. Przybysz, Postmodernizm — kultura utraconej szansy, у: «Principia», tom III, 1991.
.
Перш як згадзiцца з гэтай, на першы пагляд, кантравэрсійнай тэзай, трэба паразважаць над дзьвюма справамi. Першая зь iх — пытаньне аб тым, цi становiць гэты рух наагул нейкую альтэрнатыву да распаўсюджаных культурных практык. Другой ёсьць пытаньне, чаму гэтыя шанцы былi незапатрабаваныя. Калi мы адкажам нэгатыўна на першае, тым самым можна будзе зразумець, чаму гэтыя шанцы ня спраўдзiлiся. Тэарэтычнай падставай артыкулу Пшыбыша ёсьць цьверджаньне, што пастуляты мадэрнiзму супадаюць з вартасьцямi лiбэралiзму. Аднак тут iгнаруюцца — сьцьвярджае аўтар — пэўныя клясычныя зьняпраўджаньнi гэтай апошняй дактрыны, i асаблiва гаекаўскага варыянту. Гэта зблiжае постмадэрнiзм зь лiбэртарыянiзмам, дзякуючы чаму ён трацiць крэатыўны сэнс лiбэралiзму.
У перадапошнiм сказе я сумысьля ўжыў адрозную тэрмiналёгiю, каб зазначыць, што значэньне ўжытых поймаў можа супадаць толькi на першы пагляд. Таму гэтыя пастуляты маюць баржджэй характар рэгуляцыйных рэкамэндацыяў. Iм даводзiцца паклiкацца на нейкiя важнейшыя i вышэйшыя вартасьцi. Гэтыя апошнiя — у нашым выпадку вартасьцi лiбэралiзму — нельга ўгрунтаваць ужо нiчым (больш агульным, чымся яны). Яны спачатныя, а ў стылiзацыi агульнай тэорыi iснаваньня або анталёгii маюць характар асноўных, выходных прынцыпаў. Калi б мы не зважалi на вышменаванае разрозьненьне, то тады мы б зыгнаравалi прынамсi фармальную адметнасьць двух парадкаў: канчальных i заразом спачатных вартасьцяў (канчальных, паколькi не iснуе гарызонту, да якога iх можна было б рацыянальна дапасаваць; спачатных, таму што яны выступаюць выточным пунктам для iншых, нiжэйпаложаных вартасьцяў), а таксама вытворных вартасьцяў. Вартасьцi, вызначаныя як пастуляты, ёсьць iнструмэнтальнымi. Яны служаць зьдзейсьненьню нейкiх асноўных вартасьцяў, што стаяць над iмi ў гiерархii. Пытаньне пра iх сапраўдную прыроду ёсьць прынцыповай пазнавальнай мэтай гэтага тэксту, i таму трэба ўжо ў гэтым месцы засьцерагчы, я не хачу некага намовiць, што постмадэрнiстычная мадэль уяўляе фрагмэнт сыстэмы, на версе якой знаходзяцца вартасьцi ў канцавым вынiку лiбэральнай вiзii сьвету. Выяўленая своеасаблівасьць пацягне за сабой глыбейшыя розьнiцы. Увага да iх павiнна прадухiлiць ад супаставаў, якiя маглi б мець падобны сэнс, як, напрыклад, прыраўнаньне асноўных вартасьцяў каталiцкай рэлiгii да правiлаў малiтоўнай цырымонii iсламу.
Читать дальше