Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аўтэнтычная апазыцыя палягае ў прыняцьці палітычнай пазыцыі і ў правядзеньні дзейнасьці, скіраванай супраць таталітарнага ладу (саветызму), які пануе ў Польшчы, супраць ПАРП, якая ў гэтым ладзе ажыцьцяўляе ўладу і супраць савецкай дамінацыі, якая забясьпечвае гэты лад. Як канцавую мэту яна ставіць сабе ліквідацыю пануючага ў Польшчы ладу [26] Гэтая мэта можа сёньня падавацца недасяжнай. Гэта, аднак, ня значыць, што не выпадае яе сабе стаўляць. Незалежнасьці і дэмакратыі мы зможам дасягнуць некалі ў будучыні толькі тады, калі так і не замірымся з накіненым нам саветызмам. . Яе бліжэйшыя мэты — яго аслабленьне і тым самым абарона грамадзтва ад бяспраўя, уціску і эксплюатацыі з боку ўлады, якая рэпрэзэнтуе лад.

Такім чынам, паміж незалежніцкай апазыцыяй і партыяй ці якой-колечы яе фракцыяй існуе поўная супрацьлежнасьць мэтаў. Партыя хоча ўтрымаць саветызм і савецкую дамінацыю, а незалежніцкая апазыцыя імкнецца да вяртаньня дэмакратыі і незалежнасьці. Партыя хоча ўзмацніць лад, а апазыцыя хоча яго аслабіць.

Для грамадзтва па сутнасьці ўсё роўна, якая з існуючых фракцый ПАРП прыйдзе да ўлады, бо кожная будзе праводзіць палітыку, дыктаваную саветамі. Тым ня менш, сам працэс барацьбы за ўладу паміж фракцыямі дае грамадзтву пэўныя магчымасьці, якія трэба ўсьвядоміць і якія належыць выкарыстаць.

б) Сцэнар фракцыйнага змаганьня

З досьведу мы ведаем, што фракцыйныя міжусобіцы заўсёды адбываюцца паводле пэўнай схемы (сцэнару). Актыўную ролю ў іх адыгрывае тая фракцыя, якая імкнецца да ўлады, гэта, значыць апазыцыйная фракцыя.

Першым яе тактычным крокам ёсьць стварэньне ўражаньня, што фракцыя, якая цяпер знаходзіцца ўва ўладзе, не выконвае належна сваіх заданьняў, г.зн. заданьняў, у выкананьні якіх зацікаўлены саветы. Найбольш пераконлівым довадам няздатнасьці кіруючай каманды ёсьць няздольнасьць утрымаць палякаў у спакоі і ляяльнасьці. Апазыцыйная фракцыя мае тады аказію сказаць саветам: «Глядзіце, як яны сябе кампрамэтуюць, прывялі да такой сытуацыі, а цяпер ня могуць даць сабе рады. Дайце нам уладу, і мы пакажам, які будзе спакой і парадак» . Каб стварыць такую сытуацыю, фракцыя гатова нават ініцыяваць крытыку кіруючай групы і выклікаць розныя выступы. Якраз у гэтым крыніца правакацыі, аб якой заўсёды чуваць на пачатку розных непакояў і забурэньняў. Можна нават сказаць, што да апошняга часу ніводная больш-менш сьмелая акцыя не магла распачацца без правакацыі, таму што калі нават існавалі вельмі сур’ёзныя прычыны для незадавальненьня, звычайныя людзі нічога не прадпрымалі, бо ім гэта падавалася безнадзейным. Але зусім іншая сытуацыя, калі незадаволеныя даведваюцца, што выражэньне незадавальненьня будзе на руку нейкай партыйнай фракцыі. Гэта стварае пэўную страхоўку незадаволеным і падахвочвае высоўваць свае пастуляты.

Дзеля гэтага ў часе вядзеньня такой фракцыйнай барацьбы грамадзтва перажывае пэрыяд «адлігі» , падчас якога можна дыхаць свабадней. У гэтым часе ўзьнікаюць магчымасьці манэўру паміж варожымі фракцыямі. Фракцыя, што імкнецца да ўлады, стараецца здабыць пэўную папулярнасьць у грамадзтве. З гэтай мэтай яна дэкляруе адыход ад саветызму, сьцьвярджаючы ці то лібэральныя, ці то «нацыянальныя» лёзунгі. Адбываюцца зьмены атмасфэры і абуджаюцца надзеі. Людзі пачынаюць дамагацца сваіх правоў, супраціўляцца ціску, атмасфэра не спрыяе рэпрэсіям, і ў выніку грамадзтва, карыстаючы з аслабленьня апарату ўлады, здабывае для сябе свабоды, якія ўяўляюць сабой поступ у параўнаньні з ранейшым пэрыядам. Таму ў пэрыяд узмацненьня фракцыйных рознагалосьсяў можа часова ўзьнікаць т.зв. аб’ектыўнае супадзеньне інтарэсаў паміж фракцыяй, якая імкнецца да ўлады, і грамадзтвам, дарма што па сутнасьці кожны з бакоў імкнецца да нечага іншага: фракцыя — захапіць уладу, а грамадзтва — аслабіць уціск. Аднак паколькі абодва бакі зацікаўлены ў аслабленьні групы, якая ў дадзены момант ажыцьцяўляе ўладу, у гэтым пункце іх інтарэсы супадаюць. Гэтае аб’ектыўнае супадзеньне інтарэсаў доўжыцца толькі датуль, дакуль фракцыя ня прыйдзе да ўлады.

Захапіўшы ўладу, новая каманда робіць некалькі саступак, якія лёгка пасьля скасаваць, арганізуе сабе ўдзячнасьць народу за вяртаньне парадку, заклікае да спакою і «павелічэньня намаганьняў» . Надыходзіць спакой, пасьля чаго новая ўлада паступова адмаўляецца ад саступак, і ўсё вяртаецца ў папярэдні стан.

Таму грамадзтву ніяк не выпадае адорваць апазыцыйную фракцыю або яе прадстаўнікоў сапраўдным і доўгатрывалым даверам. Гэта было б адыходам ад незалежніцкай пазыцыі, бо фракцыя, якая прыходзіць да ўлады, дзеля ўжо самога гэтага факту, становіцца агентурай саветаў, і таму галоўным ворагам польскага грамадзтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x