Яшчэ адным родам дзейнасьці, які неапраўдана лічыцца апазыцыйным, ёсьць дапамога людзям, якія ніяк не правініліся перад рэжымам, але нягледзячы на гэта сталі ахвярамі нясправядлівасьці і злоўжываньняў. Гэта нешта накшталт дабрачыннай дзейнасьці — прынясеньне дапамогі ў індывідуальных выпадках [30] Нядаўна ў эміграцыйнай прэсе (Tydzień Polski, № 18 z 6.5.1978) быў згаданы «Ётэм» — Юзаф Мушкат, журналіст, які дзейнічаў у Польшчы ў пяцьдзясятыя гады. Ён спэцыялізаваўся на т.зв. прэсавых інтэрвэнцыях і зрабіў многім людзям (некалькім сотням?) вельмі шмат добрага. Безумоўна, у яго былі «падвязкі» недзе высока ў ЦК, і ён не баяўся беспардонна кляйміць злоўжываньні партыйных начальнічкаў. Ён стаў нечым накшталт бюро апекі. Скончылася тым, чым мусіла скончыцца пры ўладзе ПАРП. Тыя начальнічкі, якім ён дапякаў, зьвярнуліся ў ЦК, і яго прымусілі маўчаць. Неўзабаве ён выехаў за мяжу. Яго дзейнасьць уяўляе сабой прыклад актыўнасьці, якая дае дадатныя вынікі для паасобных людзей, але безвыніковая ў грамадзкім маштабе.
. Яна, бясспрэчна, прыносіць карысьць людзям, але яе палітычны сэнс хутчэй нэгатыўны, бо яна стварае ўражаньне (ілжывае), што такім чынам можна ўдасканаліць лад [31] Таму такая актыўнасьць прынцыпова розьніцца ад актыўнасьці, праводжанай, напрыклад, KOR’ам, які бароніць рабочых, перасьледаваных за калектыўныя палітычныя выступы і дамагаецца павагі да грамадзянскіх правоў, а таму несумненна ажыцьцяўляе палітычную апазыцыю да рэжыму.
.
6.Фракцыйная барацьба і адраджэньне актыўнай незалежніцкай апазыцыі: 1956–1976
а) Кастрычнік 1956
Першая вялікая бітва паміж фракцыямі разыгралася ў 1956 г., а яе кульмінацыйным момантам быў т. зв. Польскі кастрычнік. Няма патрэбы паўтараць тут яго хаду. Літаратура аб ім досыць багатая [32] W. Jedlicki, Klub Krzywego Koła, Instytut Literacki, Paryż, 1963 i Październik 1956, Instytut Badania Zagadnień Krajowych, Londyn, 1963. E. Wacowska, Poznań 1956 — Grudzień 1970, Instytut Literacki, Paryż, 1971.
. Калі гаворка заходзіць аб інтэрпрэтацыі гэтых падзеяў, то надзвычай удала зьдзейсьніў яе Ядліцкі. Варта толькі прыгадаць, што ацэнка Ядліцкага знайшла пасьля поўнае пацьверджаньне ў мэмуарах Хрушчова [33] Khrushchev, Remembers, A. Deutsch, London, 1974. Разьдзел «Polish October», cc. 196–207.
. У вельмі вялікім скарачэньні хаду Кастрычніка можна прадставіць наступным парадкам.
У выніку зьменаў, адбытых у Маскве пасьля Сталіна, кіруючыя ў Польшчы вярхі ПАРП, якія пасьля будуць названыя «пулаўскай фракцыяй» , адчулі пагрозу ад ніжэйшых узроўняў апарату, дзе ўзьнікла фракцыя пад назвай «натолінская» . Пулавяне прадпрынялі манэўр, які быў пакліканы ўтрымаць іх пры ўладзе. Шляхам пашырэньня ў партыі прамовы Хрушчова на ХХ-тым зьезьдзе партыі, аслабленьня цэнзуры і сьцішэньня дзейнасьці спэцслужбаў яны выклікалі настрой «адлігі» . Затым яны адхілілі найбольш скампрамэтаваных кіраўнікоў і зьвярнуліся па дапамогу да пазбаўленых пасадаў і арыштаваных дзеячаў — да Гамулкі і яго найбліжэйшых таварышаў. Такім чынам партыя атрымала пэўную папулярнасьць, што дазволіла Гамулку, які стаяў ужо на чале пулавян, запэўніць Хрушчова, што ён зможа схіліць палякаў да ляяльнасьці, не зьвяртаючыся па дапамогу да савецкіх танкаў. Як вядома, гэтае абавязаньне ён сумленна выканаў. Менш скрупулёзна ён паводзіў сябе адносна сваіх партнэраў у Польшчы. Абавязаньняў што да польскага грамадзтва ён ня спраўдзіў, за выняткам пэўнага зьмяншэньня ліхадзействаў спэцслужбаў і спыненьня прымусовай калектывізацыі ў сельскай гаспадарцы. Ён падвёў нават пулавянаў, якія паставілі яго на вяршыню ўлады, бо дазволіў рост уплываў натолінцаў. Падтрымліваючых яго маладых партыйных актывістаў разагнаў, а іх часопіс «Рo prostu» зачыніў.
Сапраўднае значэньне Кастрычніка ня зводзіцца, аднак, толькі да партыйных міжусобіц, у якіх грамадзтва было толькі гледачом. Кастрычнік абудзіў надзеі і даў імпульс аўтэнтычнай апазыцыі. Яна зьявілася неспадзявана і раптоўна.
Першым яе выступам былі познаньскія падзеі, другім — паводзіны насельніцтва Варшавы ў кастрычніку 1956 г. Трэцім — акцыя сялян супраць каапэрацыйных таварыстваў. Чацьвертым — тое, што пісаў часопіс «Рo prostu» . Нягледзячы на тое, што гэты часопіс рабіўся людзьмі з партыі ці ZMR*, ён у шматлікіх артыкулах выкрываў тэрор спэцслужбаў і эксплюатацыю рабочых і заняў супрацьлежную партыі пазыцыю [34] Тое, што пісаў тады часопіс «Рo prostu» дае праўдзівую карціну ўмоваў, пры якіх жылі палякі ў пэрыяд сталінізму. Вельмі карысным было б выданьне збору зьмешчаных там матэрыялаў.
. Ён быў неўзабаве зачынены.
Читать дальше