Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

в) Адрозьненьне фракцыйнай апазыцыі ад аўтэнтычнай апазыцыі

Згаданая вышэй схільнасьць партыйнай апазыцыі ствараць бачнасьць падтрымкі з боку грамадзтва можа часам прыводзіць да цяжкасьцяў пры адрозьненьні фракцыйнай апазыцыі ад аўтэнтычнай апазыцыі. Разьвязаць гэткі сумлеў можна пры ўсьведамленьні сапраўднага палітычнага значэньня праводжанай дзейнасьці і таго, хто фактычна праводзіць гэтую дзейнасьць. Адносна меншае значэньне маюць абвешчаныя праграмныя дэклярацыі апазыцыйных групаў.

Апора на апублікаваныя выказваньні можа нават прыводзіць часам да памылковых высноваў. Бо, з аднаго боку, пекныя дэклярацыі могуць хаваць дзейнасьць, якая выклікае шмат пытаньняў, а з другога — сапраўдная незалежніцкая апазыцыя можа быць вельмі стрыманай у пляне яўнага вызнаваньня сваіх мэтаў, каб не правакаваць рэпрэсіі, якія б абцяжылі ці нават зрабілі немагчымай яе дзейнасьць [27] Але гэткая стрыманасьць надзвычай не пасуе для выказваньняў, якія публікуюцца на эміграцыі. Як і аўтары з Польшчы (што пішуць, безумоўна, пад псэўданімамі), так і эміграцыйныя аўтары павінны займаць вельмі рашучую незалежніцкую пазыцыю. Краіна чакае ад эміграцыі, што незалежніцкая дзейнасьць, якая вядзецца ў Польшчы, знойдзе сваё выражэньне і ў незалежным слове, якое прагучыць на эміграцыі. Палавінныя і тым больш згодніцкія выказваньні ў эміграцыйнай прэсе могуць абуджаць у краіне толькі недавер, паняверку і зьнеахвочанасьць. . Таму калі гаворка йдзе пра выказваньні аўтэнтычных апазыцыйных групаў, можа, найбольш істотна тое, чаго нельга ў іх знайсьці, напрыклад, запэўніваньняў аб супадзеньні інтарэсаў народу і партыі, заклікаў да дыялёгу і супрацоўніцтва з партыяй і да вяртаньня да яе даверу. Бо такія лёзунгі цалкам супярэчаць пазыцыі незалежніцкай апазыцыі. Адшукаць жа іх можна ў выказваньнях апазыцыі, што пакладае свае надзеі на партыю.

У сваёй практычнай дзейнасьці незалежніцкая апазыцыя паказвае праўду аб таталітарнай сутнасьці пануючага ў Польшчы ладу і аб падпарадкаваньні Польшчы СССР, фармуе пазыцыю супраціву гэтай сытуацыі, вымушае ўлады да саступак і імкнецца прывесьці ў дзеяньне прынцыпы дэмакратыі. Антыпартыйнае вастрыё ейнай дзейнасьці для незалежніцкай апазыцыі найбольш характэрна. У сваю чаргу, дзейнасьць фракцыйнай апазыцыі ніколі не намагаецца дыскрэдытаваць усю партыю і падарваць яе ролю ў краіне.

Аўтэнтычную апазыцыю найпрасьцей пазнаць па людзях, якія яе праводзяць. Рух, на чале якога стаяць дзеячы, вядомыя сваёй антыпартыйнай і антысавецкай пазыцыяй у мінуласьці, дае найлепшую гарантыю незалежніцкай апазыцыі сёньня.

Не заўсёды, аднак, справа бывае такой простай. Часта здараецца, што ў апазыцыйным руху бяруць удзел і нават займаюць у ім кіраўнічыя пазыцыі людзі, якія мелі партыйную мінуўшчыну. Яны трапляюць туды таму, што ўдзел партыйных зьяўляецца пэўнага роду страхоўкай для аўтэнтычных апазыцыянэраў. (Я тлумачыў гэта вышэй, пішучы аб сцэнары фракцыйных міжусобіц.)

Удзел людзей з партыйным мінулым у аўтэнтычным апазыцыйным руху ў прынцыпе будзіць непакой, але гэта не азначае, што такі рух з гэтай прычыны мусіць абавязкова страціць незалежніцкі характар. У сувязі з гэтым могуць узьнікаць два апрычоныя варыянты разьвіцьця сытуацыі.

Першы варыянт палягае ў тым, што некалі зьвязаныя з партыяй людзі незваротна зьмянілі свае пагляды і шчыра хочуць далучыцца да антыпартыйнай апазыцыі.Тады аўтэнтычнай апазыцыі яны ў прынцыпе не пагражаюць.

Само сабой зразумела, што такія новыя апазыцыянэры мусяць вельмі рашуча парваць з сваёй партыйнай мінуўшчынай і сувязямі з партыйнымі структурамі, каб не пакінуць найменшых сумневаў, што ў партыю яны ня вернуцца і ёй не падпарадкуюцца. Пры выкананьні гэтай умовы можна задумацца над добрымі і благімі бакамі ўдзелу ранейшых партыйных у апазыцыйным руху.

Калі гаварыць пра пазытыўны бок, то трэба сьцьвердзіць, што яны часта больш дынамічныя, адважныя і рашучыя, чымся апазыцыянэры, якія паходзяць з звычайных людзей. Гэта выклікана тым, што апаратчыкі заўсёды былі побач з цэнтрамі ўлады. Усё ж ім Польшча належыць трыццаць гадоў, і яны здолелі набыць самаўпэўненасьць, тым часам калі звычайныя людзі нясуць у сабе досьвед страху, паняверкі і галечы; яны прызвычаіліся да таго, што ім усё забаронена і што за супраціў уладзе на іх абрынуцца жорсткія санкцыі. Пры гэтых умовах нічога дзіўнага, што ў першай фазе апазыцыйнага руху партыйныя адыгрываюць часта больш актыўную ролю і часам нават становяцца на чале.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x