Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэткая пазыцыя простых людзей стварыла ў Польшчы вялізную, маўклівую, але рашучую і ўпартую апазыцыю супраць пануючага ў Польшчы ладу [20] Гэты факт сьведчыць пра тое, што саветызм ня здолеў, аднак, прывесьці да такога разлажэньня і дэмаралізацыі грамадзтва, якое мела месца ў саветах (як гэта падае, напрыклад, Надзежда Мандэльштам у сваіх мэмуарах). У СССР, здаецца, толькі выняткі не былі «добранадзейнымі». У нас «добранадзейныя» зьяўляліся нязначнай меншынёй. . Гэта факт агромністага значэньня для зразуменьня сытуацыі, да якой у Польшчы прывёў саветызм.

Сярод удзельнікаў гэтай маўклівай апазыцыі трэба вылучыць тых, чыя саступлівасьць да ўлады была найменшай. Гэтыя «ўпартыя, маўклівыя апазыцыянэры» не ўяўлялі сабой выразна акрэсьленай групы, таму што зьменлівыя ўмовы ўплывалі на тое, хто да яе належаў, а хто адпадаў. Не падлягае, аднак, сумневу, што ўлада магла іх заўсёды выдатна распазнаць і тарнавала да іх дыскрымінацыю і забароны.

Упартых маўклівых апазыцыянэраў можна было знайсьці ўва ўсіх грамадзкіх групах. Сяляне ўва ўсёй сваёй масе былі нэгатыўна настроеныя да ўлады, як, зрэшты, рабочыя і інтэлігенцыя. Але ціск на сялянаў меў мэтанакіраваны характар, што прыводзіла да яшчэ большай салідарнасьці супраць рэжыму. Канцэпцыя т.зв. расслаеньня сялян паводле савецкага ўзору на «беднякоў» , «сераднякоў» і «кулакоў» так і не дала вынікаў. Таму маўклівая апазыцыя сярод сялянаў была паўсюднай, а ў выглядзе супраціву калектывізацыі нават зьмянялася ў яўную і адкрытую апазыцыю.

Рабочыя былі ў цяжэйшай сытуацыі, бо інфільтрацыя «актывістаў» у фабрыках была больш дзейснай, чымся на вёсцы. У найцяжэйшай, аднак, сытуацыі апынуліся інтэлігенты і інтэлектуалы, бо іх апрацоўвалі індывідуальна.

І таму трэба прызнаць, што бальшыня «апаратчыкаў» і «актывістаў» , а таксама і шмат «добранадзейных» паходзіла з інтэлігенцыі. Гэта сьведчыла аб аслабленьні палітычнай пазыцыі інтэлігенцыі, найбольш выбітныя прадстаўнікі якой або загінулі, або адсутнічалі ў краіне. Аднак, гэта зусім ня значыць, што бальшыня інтэлігенцыі падтрымала рэжым [21] Нічога дзіўнага, што такі абсалютна ілжывы погляд заўсёды абвяшчала афіцыйная прапаганда. Але горш, што зь ім можна сустрэцца таксама і ў публікацыях, выдадзеных на эміграцыі. Напрыклад A. Michnik, Kościół, Lewica, Dialog, Paryż, 1977, str. 22/23 i J. Gross, «W dwadzieścia lat później», Aneks Nr. 13/14, str. 169. Безумоўна, нельга пакладацца на публікацыі з гэтага пэрыяду, выдадзеныя ў ПНР. Тыя, хто быў супраць рэжыму, папросту ня мелі права голасу. .

Бальшыня была супраць, але была змушана маўчаць, тым часам калі крыклівая меншыня «апаратчыкаў» і «актывістаў» мела ў распараджэньні ўсе сродкі і абвяшчала марксізм-ленінізм, першынство саветаў і хвалу партыі [22] «Скутыя розумы» Мілаша былі якраз пісьменьнікамі, якія сталі «актывістамі». Лічу, што кніга зусім не адбівае сапраўдны стан рэчаў. У накіненым Польшчы крайне прымітыўным марксізьме насамрэч не было нічога, што магло б прывабіць інтэлектуала. Крыніцай усёй зьявы быў страх і апартунізм. . Да бальшыні інтэлігентаў, і ўпаасобку інтэлектуалаў, улада ставілася зь недаверам; яны мелі наглядчыкаў у асобе «апаратчыкаў» і падпадалі пад прыніжальныя націскі і зьдзекі.

Маўклівая апазыцыя не прыносіла нікому ні славы, ні хвалы. Нават найбольш нонканфармісцкая пазыцыя заставалася нікому не вядомай, паколькі выяўленьне яе прынесла б яшчэ больш шкоды таму, хто яе займаў. Апрача таго, у пануючай атмасфэры фрустрацыі і безнадзейнасьці яна часта не знаходзіла прызнаньня нават у падобна думаючых, паколькі лічылася данкіхоцтвам, якое ні да чога не вядзе. Аб ступені пашырэньня маўклівай апазыцыі сьведчыла адно цкаваньне апазыцыянэраў: забароны публікацый, забароны выкладаньня, «зьняцьцё» з пасадаў, забароны выяжджаць за мяжу і, канечне, абмінаньне пры прэміях, узнагародах і адзначэньнях.

Пры гэткіх умовах не было гаворкі, каб маўклівыя апазыцыянэры маглі што-небудзь зьдзейсьніць або некаму дапамагчы. Пазбаўленыя магчымасьці самастойнага дзеяньня, яны жылі пачуцьцём бясьсільнасьці і безнадзейнасьці. Адзіным іх апірышчам магло быць прызнаньне вузкага кола найбліжэйшых людзей.

Ступень адпорнасьці апазыцыянэраў на ўціскі была, відавочна, вельмі рознай. Але рознай таксама была сіла ўціскаў, розныя акалічнасьці і ўмовы ў кожным выпадку, таму цяжка меркаваць аб пазыцыі асобных індывідаў. Трэба памятаць, што паслухмянае выкананьне некаторых загадаў уладаў яшчэ зусім ня сьведчыла аб пазытыўным стаўленьні да рэжыму [23] Такім паўсюль і без пратэсту выкананым загадам быў, напрыклад, удзел у выбарах. Амаль ніхто не ўхіляўся ад яго, мяркуючы, што гэтым абсалютна нічога не дасягне і пры гэтым выкліча на сябе жорсткія рэпрэсіі. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x