Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разьвіцьцё якой-небудзь дзейнасьці патрабавала выйсьці з пазыцыі маўклівасьці і згоды з пэўнымі саступкамі адносна ўлады. Няшмат людзей з шчыра апазыцыйным настроем наважваліся пайсьці гэткім шляхам, мяркуючы, што робячы адносна дробныя саступкі, яны дасягаюць пазытыўных вынікаў ці, прынамсі, прадухіляюць сур’ёзную шкоду. Шлях такой апазыцыі, схаваны за заслонай актыўнасьці, быў цяжкім і сьлізкім. Саступкі маглі аказацца шкоднымі, а карысьць невялікай. Цяжка таксама было вызначыць мяжу дапушчальных кампрамісаў, якая падзяляла такія паводзіны ад паводзінаў «добранадзейных» . Выпадкаў такой сукрытай «апазыцыі» было няшмат і яшчэ менш такіх, якія б сапраўды прыносілі нейкія выразныя дадатныя вынікі. Але трэба ўшанаваць прызнаньнем тых, хто сумленна спрабаваў праводзіць такую апазыцыю.

* * *

Падзел польскага грамадзтва на «апаратчыкаў» , «актывістаў» , «добранадзейных» і «звычайных людзей» (маўклівая апазыцыя) варта заўсёды мець наўвеце, калі дыскутуецца сытуацыя ў краіне [24] Цікава было б акрэсьліць колькасны склад гэтых паасобных групаў. Дакуль адпаведныя апытаньні ня будуць праведзены, мы можам ацэньваць яго толькі на вока. Такая ацэнка прапануе наступныя лічбы: «апаратчыкі» — 1%, «актывісты» — 1%, «добранадзейныя» — 6–8%, «звычайныя людзі» (маўклівая апазыцыя) — троху больш за 90%. Гэтыя лічбы датычаць канца сталінізму. Цікава, наколькі яны зьмяніліся з таго часу. . Гэты падзел аформіўся ў пэрыяд сталінізму, але працягваецца дагэтуль і існуе ў сьвядомасьці людзей. Трэба ўсьведамляць, што найглыбейшая лінія падзелу аддзяляе апаратчыкаў ПАРП ад астатняга грамадзтва. Гэта выклікана тым, што якраз апаратчыкі ажыцьцяўляюць уладу, прыціскаючы, эксплюатуючы і прыніжаючы ўсіх іншых. «Актывісты» , «добранадзейныя» і «звычайныя людзі» зьяўляюцца таму аб’ектам адміністрацыі, якая знаходзіцца ў руках апаратчыкаў, і розьняцца паміж сабой тым, якую пазыцыю яны займаюць да ўладных вярхоў.

Найбольшае значэньне для будучыні мае група «маўклівай апазыцыі» . Дзеля таго што ў пэрыяд сталінізму яна захавала жыцьцястойкасьць перад націскамі партыі, яна стала базай для пазьнейшых яўных апазыцыйных выступаў і для адроджанай актыўнай апазыцыі.

5. Апазыцыйныя фракцыі ўнутры партыі і аўтэнтычная дэмакратычная і незалежніцкая апазыцыя

а) Супрацьлежнасьць пазыцый і мэтаў

Надыход сталінізму паклаў канец актыўнай апазыцыі. Неабмежаваную ўладу атрымала партыя.

ПАРП уяўлялася з пачатку маналітам, прынамсі для тых, хто пазіраў на яе звонку. Але пасьля пэўнага часу ў ёй пачалі выяўляцца адрозьненьні, а пасьля і спрэчкі ды бойкі паміж яе рознымі фракцыямі. Фракцыйныя міжусобіцы неўзабаве сталі важным элемэнтам разьвіцьця палітычнай сытуацыі ў Польшчы і застаюцца ім дагэтуль. Апрача таго, яны аказваюць уплыў на ўмовы, у якіх можа дзейнічаць аўтэнтычная апазыцыя. Таму трэба асэнсаваць іх сутнасьць, а таксама высьветліць, чым фракцыйная апазыцыя адрозьніваецца ад аўтэнтычнай незалежніцкай апазыцыі.

Бойкі паміж фракцыямі ПАРП вядуцца за тое, якая з фракцый атрымае мандат ажыцьцяўленьня ўлады ў Польшчы з рук СССР. Такім чынам, можна гаварыць аб фракцыі, што знаходзіцца ўва ўладзе, і аб фракцыі, што імкнецца да ўлады (апазыцыйнай). Але ня трэба сабе ўяўляць, што палажэньне гэтых фракцый аналягічнае ўрадавай бальшыні і апазыцыйнай меншыні пры парлямэнтарным ладзе. У партыі зусім інакш: усе фракцыі адначасна зьяўляюцца часткамі партыйнага і ўрадавага апарату, гаворка йдзе толькі пра тое, якія пасады яны займаюць і якімі зьяўляюцца іх рэальныя ўплывы. А менавіта, хто займае пасаду чальца Палітбюро, сакратара ЦК, хто трымае ў руках бясьпеку, цэнзуру і г.д. Чыімі людзьмі ёсьць першыя сакратары ў найважнейшых ваяводзтвах (Варшава, Сылезія). Таму фракцыйная барацьба ёсьць барацьбой за ўладу для чальцоў фракцыі. Перамогу ў гэтай барацьбе вызначаюць у апошняй інстанцыі саветы. Таму перамагае той, хто давядзе, што будзе служыць саветам найбольш верна і найбольш дзейсна. Навідавоку, што ніводная з гэтых партый ня ставіць пад сумнеў кіраўнічай ролі партыі і прынцыпаў пануючага ў Польшчы ладу. Усе фракцыі ПАРП хочуць утрымаць гэты лад, бо яны ўзьніклі зь яго і толькі ў ім могуць існаваць. Яны могуць адрозьнівацца выбарам сродкаў, якімі хочуць палепшыць, удасканаліць і ўзмацніць лад [25] Тэмай дадзенага нарысу ёсьць стасункі паміж уладай і аўтэнтычнай апазыцыяй. Таму я буду гаварыць аб фракцыйных змаганьнях унутры партыі роўна настолькі, наколькі яны маюць значэньне для аўтэнтычнай апазыцыі. Але гісторыя розных фракцый у ПРП і ПАРП заслугоўвае падрабязнага разгляду. Мы павінны больш ведаць пра кляны з Пулаваў і Натоліна, пра партызанаў і паліцэйскую фракцыю, пра дагматыкаў, рэвізіяністаў, дысыдэнтаў і шматлікіх іншых. Іх разборкі вызначаюць слабасьць ПАРП і таму зьяўляюцца для грамадзтва спрыяльнай акалічнасьцю. . Такім чынам, фракцыйная апазыцыя ўнутры ПАРП ёсьць нечым зусім адрозным ад аўтэнтычнай незалежніцкай апазыцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x