Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым ня менш, акцыя ў справе канстытуцыі была важнай і патрэбнай. Яна была пэўным выклікам рэжыму, сьцьвярджэньнем, маўляў грамадзтва ўсьведамляе, што кіруецца насуперак сваёй волі партыяй і што Польшча паддадзена савецкай дамінацыі, аб чым рэжым хоча нават унесьці запіс у канстытуцыю. У гэтым выкрывальніцкім сэнсе акцыя была вялікім посьпехам. Таксама характэрна, што ўлада ня ўжыла сур’ёзных рэпрэсій да арганізатараў акцыі.

з) Актыўная апазыцыя ў 1956–1976 гадох

Актыўная апазыцыя, абуджаная ў 1956 г., так ужо і не замірала цалкам. Яна разьвівалася трыма на першы погляд незалежнымі адзін ад аднаго шляхамі.

Першы — гэта спантанныя акцыі, актыўныя выступы супраць палітыкі рэжыму. Такія выступы ўлада душыла, ужываючы сілу, коштам крывавых ахвяраў.

Другі — гэта стварэньне групаў з апазыцыйным сьветапоглядам. У выпадку іх выкрыцьця над іхнымі ўдзельнікамі праводзіліся працэсы, на якіх іх прысуджалі да турмы.

Трэці — гэта пратэсты і пэтыцыі. Улада рэагавала на іх пераважна цкаваньнем іх удзельнікаў.

Слабасьцю ўсіх трох апазыцыйных практык была іхная кароткатрываласьць. Некаторыя выступы доўжыліся ўсяго некалькі дзён. Нават апазыцыйныя групы, здаецца, не існавалі больш, як некалькі месяцаў. Пратэсты і пэтыцыі па сваёй прыродзе былі аднаразовымі акцыямі.

Другой слабасьцю была адсутнасьць узаемадзеяньня паміж рабочымі і інтэлігенцыяй. Падставы выступаў рабочых і інтэлігенцыі былі рознымі, яны адбываліся ў розны час і не карысталіся ўзаемнай падтрымкай.

Пераадоленьне гэтых дзьвюх слабасьцяў адбылося толькі на наступным этапе апазыцыйнага руху, які распачаўся ў другой палове 1976 году.

7. Царква і каталіцкія дзеячы

а) Царква як апірышча маральных традыцый і вартасьцяў

Разглядаючы пытаньне аўтэнтычнай апазыцыі, не выпадае абмінаць ролі Царквы, якая займае ў Польшчы надзвычай адмысловую пазыцыю. Дарма што Царква не праводзіць палітычнай дзейнасьці, самім сваім існаваньнем яна стала заслонам для варожай Польшчы дзейнасьці партыі і саветаў. У пэрыяд сталінізму, пасьля зьнішчэньня ўсіх традыцыйных польскіх інстытутаў, пасьля абясшкоджаньня людзей, якія былі носьбітамі нацыянальнай культуры, Царква заставалася адзіным інстытутам, непарыўна зьвязаным з гісторыяй нацыі, які ацалеў у нязьменнай форме. Нягледзячы на тэрор і ўціск, Царква не падпарадкавалася ўладзе і тым самым стала сымбалем незьнішчальнасьці нацыянальнай традыцыі і ўвасабленьнем надзеі на лепшую будучыню.

Калі сталінізм мінуўся і прымас Польшчы вярнуўся з «ізаляцыі» , пазыцыя Царквы яшчэ больш узмацнілася. Перасьлед, зьвязаны зь сьвяткаваньнем тысячагодзьдзя і цкаваньне па справе ліста Польскага Епіскапату нямецкім біскупам ізноў павысіла аўтарытэт Царквы і прымаса ў грамадзтве, бо яны паказалі, што ў Польшчы ёсьць сіла, якая ня слухаецца загадаў партыі [44] Цікава, як часта роля Царквы і прымаса Польшчы разумеецца кепска нават яе прыхільнікамі. Падаю ніжэй тыповы прыклад гэткага канфузу. Маючы на ўвазе кастрычнік 1956 г., сп. Марыя Віноўска піша: «....Найвышэйшыя партыйныя дзеячы заклікалі прымаса Польшчы, каб ён выратаваў Польшчу ад лёсу Вугоршчыны (Kultura, № 5 (356), 1977, str. 15–16). Пры гэтым агульнавядома, што саветы ня ўжылі сілы таму, што Гамулка запэўніў Хрушчова, што зможа ўтрымаць палякаў у ляяльнасьці без савецкай інтэрвэнцыі. Хрушчоў Гамулку паверыў, а Гамулка гэтае абавязаньне выканаў. Пры гэтым міжпартыйным паразуменьні, якое мела на мэце ўзмацненьне савецкай дамінацыі ў Польшчы, дапамога кардынала не была Гамулку патрэбная. І, безумоўна, кардынал ніколі б не прыклаў рукі да такой ганебнай зьдзелкі. Гамулка вызваліў кардынала з-пад арышту, таму што лічыў, што гэткі захад распружыць антыпартыйныя настроі ў краіне. Таму сваім вызваленьнем кардынал быў абавязаны прызнаньню, якім ён карыстаўся ў грамадзтве, а не гатоўнасьці выконваць заданьні партыі. Ён ніколі не прыслухоўваўся да «закліку найвышэйшых партыйных уладаў» і, безумоўна, ня будзе гэтага рабіць і надалей. Бо кожны ведае, што гэтыя ўлады гавораць голасам нашых савецкіх акупантаў. Наколькі я ведаю, ляяльнасьць сп.Віноўскай да кардынала не падлягае найменшаму сумневу, але якраз таму гэты прыклад выдатна паказвае, да чаго вядуць памылкі ў палітычным мысьленьні. . Гэта, безумоўна, мае палітычнае значэньне, але не азначае, што Царква можа замяніць палітычную апазыцыю. Царква зьяўляецца абаронцай сыстэмы маральных вартасьяў, якія блізкія ідэалёгіі дэмакратычнай і незалежніцкай апазыцыі. Яна ёсьць апірышчам маральнасьці і ўзорам вернасьці прынцыпам. Яна, аднак, не праводзіць і ня можа праводзіць палітычнай дзейнасьці, бо ў яе сутнасьці не закладзена імкненьне да здабыцьця і ажыцьцяўленьня ўлады. І таму Царква не зьяўляецца апазыцыяй, але, зь іншага боку, нельга сьцьвярджаць, што яна супрацоўнічае з рэжымам або што «падтрымлівае Герэка» [45] Такія фармулёўкі апошнім часам досыць часта можна пачуць на эміграцыі: напрыклад, Е.Хілецкі: «Wyszyński, Gierek i co dalej?», Tydzień Polski, № 48 z dn. 3.12.1977, str. 1, i Каталік з ПНР: «Gierek, Prymas, Papież», Tydzień Polski, № 50 z 17.12.1977, str. 5. . Царква дзейнічае ў Польшчы, і таму ў шматлікіх пытаньнях, безумоўна, яна залежная ад уладаў (пабудова цэркваў і г.д.). Такім чынам, яна мусіць мець з уладамі дачыненьні. Яна ў большай ці меншай ступені цкуецца ўладамі, у залежнасьці ад розных фазаў, празь якія праходзіць палітыка партыі, і ў залежнасьці ад акалічнасьцяў чыніць гэтаму цкаваньню большы ці меншы супраціў. Безумоўна, ня можа быць і гаворкі аб супадзеньні сыстэмы вартасьцяў паміж Царквой і партыяй. Ува ўсіх важных справах яны цалкам супрацьлежныя [46] Безумоўна, у разьлік не бяруцца маргінальныя справы, такія, напрыклад, што Царква і дзяржава асуджаюць бандытызм. Але і гэта не азначае, што Царква будзе супрацоўнічаць зь дзяржавай у полі барацьбы з бандытызмам. і не пакідаюць поля для кампрамісу. Пад кіраўніцтвам кардынала Вышыньскага Царква не пайшла на ніводны капмпраміс у прынцыповых пытаньнях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x