Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але адкуль бярэцца гэтая заўзятасьць з боку ПАРП бараніць нас ад савецкай інтэрвэнцыі? На гэтае пытаньне лёгка знайсьці адказ. Саветам не патрабуецца інтэрвэнцыя тады, калі іх стаўленікі ў Польшчы належна выконваюць свае заданьні, г.зн. калі патрапляюць трымаць палякаў у стане ляяльнасьці. Найлепш гэтыя заданьні выконвалі Берут, Бэрман і Мінц, эфэктыўна тэрарызуючы палякаў у пэрыяд сталінізму. Тады інтэрвэнцыя пэўна не была патрэбная. Не была таксама патрэбная інтэрвэнцыя ў кастрычніку 1956 г., калі Гамулка прысягнуў саветам, што бязь іх дапамогі верне спакой у Польшчы. Крывавыя рэпрэсіі на ўзьбярэжжы ў 1970 годзе таксама паказалі саветам, што інтэрвэнцыі не патрабуецца.

Саветы наважацца на інтэрвэнцыю тады, калі іх стаўленікі ў Польшчы ня змогуць даць сабе рады з палякамі. Таму інтэрвэнцыя — гэта перадусім дыскваліфікацыя кіраўнічай эліты ў Польшчы і нясе для яе прысуд палітычнай сьмерці. Калі прадстаўнікі рэжыму гавораць (зазвычай шэптам) аб пагрозе савецкай інтэрвэнцыі ў Польшчы, то насамрэч маюць наўвеце пагрозу для сваіх уласных пасадаў.

Гэты страх перад савецкай інтэрвэнцыяй можна выкарыстоўваць на карысьць грамадзтва і незалежніцкай апазыцыі. І фактычна гэта нядаўна зрабілі ўжо рабочыя «Урсусу» .

Можна прыняць за пэўную рэч, што саветы вельмі ня любяць, калі ім разьбіраюць рэйкі, асабліва ў кірунку да Лабы. Таму акцыя рабочых «Урсусу» была выразна антысавецкай. І якраз таму мела такі посьпех [48] Рабочыя «Урсусу» выявілі надзвычайную інтуіцыю ў выбары сродкаў для дасягненьня сваіх мэтаў. І калі ў іх быў дарадчык, то быў ім чалавек, які дасканала разумее мэханізм дзеяньня ўлады ў Польшчы і СССР. . Ярашэвіч зразумеў, што калі ён ня вырашыць пытаньня, то цягам наступных 24 гадзін інтэрвэнцыя можа зьдзьмуць яго з прэм’ерскага крэсла і закончыць яго палітычную кар’еру. З гэтай самай прычыны кіраўніцтва партыі было таксама ў вялікім страху. Павышэньне цэнаў было адкладзена да наступнага дня.

Аказваецца, што пагроза савецкай інтэрвэнцыі можа схіляць уладу да саступак грамадзтву. Гэта вынікае з таго, што інтэрвэнцыя пагражае кіраўніцтву партыі значна больш, чымся звычайным людзям. Партыя зацікаўлена як найхутчэй вярнуць спакой. Прычына, дзеля якой партыя ў 1976 годзе наважылася вярнуць спакой шляхам саступак замест таго, каб застрэліць некалькі сотняў рабочых, як гэта зрабіў Гамулка ў 1970 г., ёсьць вынікам зьмены ўнутранай сытуацыі ў Польшчы. А менавіта, што паміж 1970 і 1976 гг. палітычная сьвядомасьць зрабіла ў Польшчы вялікі поступ, а салідарнасьць рабочых вельмі ўзрасла. Дзеля гэта партыя мае апраўданыя перасьцярогі, што крывавыя рэпрэсіі могуць прывесьці да расшырэньня бунту, які ня ўдасца спыніць унутранымі сродкамі.

Можна, відаць, разьлічваць на тое, што сытуацыя будзе разьвівацца ў гэткім кірунку, гэта значыць, што ўлада будзе ўсё больш баяцца тарнаваць брутальныя рэпрэсіі. З часам і саветы могуць прыйсьці да думкі, што інтэрвэнцыя можа прынесьці ім больш шкоды, чымся карысьці. Надыходу такой сытуацыі трэба яшчэ чакаць. Узьнікнуць яна можа як вынік шматлікіх фактараў, зь якіх найважнейшым будзе, з аднаго боку, нязломная пазыцыя ўсяго грамадзтва, а, з другога, адносная слабасьць СССР з унутраных ці міжнародных прыклёпаў.

Такім чынам, існуе два зусім адрозныя паміж сабой спосабы ўнікнуць савецкай інтэрвэнцыі: або шляхам прыніжальнай ляяльнасьці да саветаў і іх польскіх стаўленікаў, або пры дамапозе такой пазыцыі ўсёй нацыі, якая прывядзе да таго, што саветы палічаць інтэрвэнцыю надта рызыкоўнай. Няма патрэбы дыскутаваць, які зь іх нам трэба выбраць.

б) Фінляндызацыя

Тэрмін «фінляндызацыя» час ад часу ўсплывае ў дыскусіях на тэму будучыні Польшчы. Часам нават гаворыцца, што добра было б, каб жа Польшча была фінляндызавана [49] Прапановы фінляндызацыі Польшчы былі высунутыя Я. Куранем у інтэрвію для газэты «Le Monde» 29.1.1977, с. 2 (перадрук у «Dissent in Poland», London, 1977, P. 174–175), а таксама на прэс-канфэрэнцыі ад 9.12.1976 В.Бруса, Л.Калакоўскага і А.Міхніка (справаздача з канфэрэнцыі ў «Tygodniu Polskim» ад 18.12.1976, с.12). . Канцэпцыі гэткага роду вынікаюць з абсалютна памылковага ўяўленьня, у чым гэтая фінляндызацыя палягае.

Фінляндызацыя ёсьць працэсам далейшага ўмацаваньня залежнасьці краінаў Заходняй Эўропы ад Савецкага Саюзу. Яна зьдзяйсьняецца такім чынам, што саветы аказваюць на гэтыя краіны эканамічны і палітычны ўціск, як дыпляматычным шляхам, так і ўскосна празь мясцовыя камуністычныя партыі і іншыя падкантрольныя камуністам асяродкі. Паступова прэса перастае пісаць усю праўду аб Савецкім Саюзе, радыё і тэлевізія выключаюць праграмы, якія могуць быць нямілымі саветам, палітычныя ўцекачы з-за «жалезнай заслоны» прымаюцца неахвотна, і ў любым выпадку ім усё цяжэй атрымаць голас, антысавецкія выказваньні ў парлямэнцкіх дэбатах становяцца ўсё больш рэдкімі і, што найважнейшае, палітыкі, вядомыя сваімі антысавецкімі выказваньнямі, страчваюць шанцы на атрыманьне ўплывовых пасадаў. Замежная палітыка дзяржавы становіцца надзвычай талерантнай да камуністычнай інфільтрацыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x