Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

ПРП была носьбітам саветызацыі. НП была атожылкам ПРП у сельскай мясцовасьці і мела за адмысловую задачу выцясьненьне ПНП. Ніводная з гэтых партый апазыцыянэраў, безумоўна, не прыцягвала.

Таму той, хто уступаў у ПРП з жаданьнем актыўна дзейнічаць, дэкляраваў сябе як прыхільнік саветызацыі Польшчы. Гэта цяжкі закід, але, тым ня менш, апраўданы. Таму, даючы ацэнку тым часам, трэба сфармуляваць яго зусім выразна. Бо цяжка было б сабе ўявіць, што нехта ўступаў у ПРП таму, што шчыра верыў, што ПРП забясьпечыць Польшчы незалежнасьць, грамадзкую справядлівасьць і дабрабыт. Усе ведалі, што ПРП — гэта савецкая агентура, а мільёны сьведкаў гаварылі праўду аб тым, якая жудасная савецкая сыстэма і якая варожая яна Польшчы і палякам. Не выпадае таксама сур’ёзна ставіцца да цьверджаньняў, што ў ПРП уступалі, перасьледуючы валенродзкія мэты [11] Здаўна ведаем, якой ацэнкі заслугоўвае валенрадызм. Гэта нам сказаў ужо Славацкі («Бянёўскі», песьня ІІ, радкі 225–233), а таксама нагадаў перадрукаваны вельмі дарэчы артыкул Ст. Віткевіча, напісаны ў 1904 г. («Валенрадызм ці зьмізарненьне», Kultura, № 7 (358)–8 (359), ліпень–верасень 1977). .

Трэба прызнаць, што бальшыня тых, хто ўступаў у ПРП, кіравалася не палітычнымі мэтамі, а звычайным апартунізмам. Яны не імкнуліся да саветызацыі Польшчы, але таксама не жадалі ёй супрацьстаяць. Ім рупіла «ўладкавацца» накшталт бальшыні з тых, хто ўступаў у іншыя партыі, з той толькі розьніцай, што ўступаючы ў ПРП, яны чакалі большых прывілеяў і ня мелі сумневаў, якія ўстрымлівалі іншых ад ідэнтыфікацыі з галоўнай сілай саветызацыі Польшчы.

Для некаторых катэгорый з тых, хто ўступаў у ПРП, існавалі зьмякчальныя акалічнасьці. Імкнучыся дайсьці да правільнай ацэнкі гэтай важнай справы, трэба прывесьці гэтыя акалічнасьці.

Найбольш пераконлівае апраўданьне мелі жаўнеры Арміі Людовай. Уступленьне ў баявую вайсковую арганізацыю ў час акупацыі часта бывае выпадковай справай: яно вынікала з магчымасьці навязаць кантакт зь першай-лепшай адзінкай, што вядзе барацьбу зь немцамі. Таму нельга асуджаць некага ў тым, што ён быў сябрам Арміі Людовай. Такім чынам, алоўцы амаль аўтаматычна ўступілі ў ПРП, і ім індывідуальна было цяжка парушыць такую завядзёнку.

Іншым магчымым апраўданьнем магло быць палітычнае невуцтва і недальнабачнасьць. Апраўданьне гэтае можа тычыцца вельмі маладых, прымітыўных людзей, якія не разумелі, што вакол іх дзеецца, і далі завэрбаваць сябе новай уладзе.

Але ў канцавым рахунку важна ня тое, ці застаўся нехта беспартыйным, ці ўступіў у партыю і ў якую, а тое, як ён сябе паводзіў. Ці выконваў свае абавязкі такім чынам, які быў карысны для польскага грамадзтва, для польскай культуры і эканомікі, ці ўсё ж стаў інструмэнтам паняволеньня палякаў і саветызацыі польскай культуры ды эканомікі. Падзел не праходзіў тут у адпаведнасьці з партыйнай прыналежнасьцю. Былі нават актывісты ПРП (праўда, вельмі нешматлікія), якія як палякі і як людзі паводзілі сябе прыстойна, і былі, у сваю чаргу, беспартыйныя, дзейнасьць якіх была нікчэмнай і надзвычай шкоднай. Паводле гэткай дзейнасьці трэба і ацэньваць людзей. Партыйная прыналежнасьць дае толькі зыходны пункт для ацэнкі.

в) Разгром апазыцыі

Стварэньне і ўзмацненьне апазыцыі не прайшло незаўважаным для савецкіх акупантаў і іх стаўленікаў у кіраўніцтве ПРП. Яны пастанавілі прыступіць да супрацьдзеяньня. Гэта ў часе супала са зьменай савецкай міжнароднай палітыкі. Савецкі Саюз перастаў захоўваць хоць якую бачнасьць, што ён паважае дамовы, заключаныя са сваімі ранейшымі хаўрусьнікамі, і прыступіў да канчатковай саветызацыі дзяржаваў т. зв. народнай дэмакратыі. Адмова ад пляну Маршала, ізаляцыя Бэрліна, ціск на Югаславію запачаткавалі новы этап. Усё гэта агульнавядома.

ПРП і кіраваная ёй служба бясьпекі UB абвастрылі перадусім сваю барацьбу з ПНП. Яна праводзілася ня толькі палітычнымі сродкамі, але і перадусім коштам паліцэйскіх рэпрэсій, а таксама калектыўнага і індывідуальнага тэрору. Ратуючы сабе жыцьцё, уцёк за мяжу Мікалайчык (у лістападзе 1947), што закончыла існаваньне ПНП як апазыцыйнай партыі. Стала ясна, што спроба правядзеньня легальнай апазыцыйнай дзейнасьці ў Польшчы пацярпела паразу. Але гэтага было недастаткова, каб не праводзіць яе зусім. Гэта была адзіная палітыка, якая мела пэўныя шанцы на посьпех, а ейнай альтэрнатывай была поўная пасіўнасьць. Мікалайчык праводзіў гэтую палітыку з усёй адвагай і рашучасьцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x