Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першая спроба саветызацыі Польшчы адбылася неўзабаве пасьля акупацыі краіны савецкай арміяй у студзені 1945, але пэрыяд гэты доўжыўся толькі да канца чэрвеня гэтага году. У пануючым тады хаосе і пры ўсё яшчэ ня скончанай вайне сыстэме не ўдалося адразу надаць усіх рысаў, уласьцівых саветызму. У выніку вяртаньня ў краіну Мікалайчыка ўзьнікла сытуацыя, пры якой савецкае ўварваньне набыло іншыя формы і нават троху было згорнута. Безумоўна, і надалей у Польшчы доўжылася савецкая дамінацыя, але існавала таксама апазыцыя і такія формы культурнага і эканамічнага жыцьця, якіх саветызм ня зносіў на дух.

Чарговы наступ саветызму, гэтым разам у яго клясычнай сталінскай іпастасі, пачаўся ў Польшчы з разгрому ПНП на пачатку 1948 году. Яго мэтай было ўзмацненьне ўлады Савецкага Саюзу над Польшчай і канчатковае ўстанаўленьне ў ёй савецкай сыстэмы.

Гэтую палітыку рэалізавала партыя, сьпярша ПРП, а пасьля ПАРП. Яна паставіла сабе дзьве папярэднія задачы, якія былі пакліканы ачысьціць поле для саветызацыі Польшчы.

Першая задача — гэта перапыненьне кантынуальнасьці нацыянальнай традыцыі, і перадусім яе найглыбейшай плыні: традыцыі барацьбы за незалежнасьць.

Другая — гэта ломка маральнай пазыцыі палякаў і прымушэньне іх да ляяльнасьці.

Кожная з гэтых задач заслугоўвае больш падрабязнага разгляду.

б) Зьнішчэньне нацыянальнай традыцыі

Палітыка пазбаўленьня кантынуальнасьці нацыянальнай традыцыі азначала фальшаваньне гісторыі і зьнішчэньне арганізацыйных інстытутаў і формаў, якія былі вырабамі і носьбітамі гэтай традыцыі.

Фальшаваньне гісторыі было распачата з найноўшых падзеяў. Нацыі, якая калектыўна адкінула якія-колечы змовы з акупантам, пачалі намаўляць, што яе гераічная падпольная барацьба ўяўляла сабой калябарацыю зь Нямеччынай. Зьневажальная мана ў дачыненьні да АК зьдзіўляла сваім нахабствам, бо паўтаралася мільёнам непасрэдных сьведкаў, якія бачылі дзейнасьць АК ці нават бралі ў ёй удзел. Слынны плякат з надпісам «АК — зацяты аплот рэакцыі» гаворыць больш аб стаўленьні ПРП да гісторыі і польскай традыцыі і да палякаў увогуле, чымся ўсё, што напісана на гэтую тэму [15] Цікава, ці ёсьць асобнік гэтага гістарычнага пляката ў гістарычных сховішчах у краіне ці на эміграцыі? Таксама цікава, хто афармляў гэты плякат. Калі гаварыць пра рашэньне наконт яго выданьня, то няма сумневу, што яно было прынята ці, прынамсі, ухвалена цэнтральным кіраўніцтвам ПРП. .

Зьнеслаўлялася ці замоўчвалася барацьба польскіх узброеных сілаў на Захадзе. Кіраўнікі гэтых войскаў былі дэманстрацыйна пазбаўлены польскага грамадзянства. Іншым пэрыядам, гісторыю якога заўзята фальшавалі, былі два дзесяцігодзьдзі Незалежнай Польшчы. Паступова адбываўся таксама адкат далей у мінуўшчыну і фальшавалася гісторыя бітваў за незалежнасьць у XIX стагодзьдзі, а пасьля таксама і пэрыяду падзелаў і казацкіх ды швэдзкіх войнаў. Усё працавала для таго, каб маладыя палякі ня ведалі гістарычных фактаў, якія б маглі стаць зыходным пунктам для новага незалежніцкага руху.

Наступнай мэтай палітыкі спыненьня традыцыі было зьнішчэньне інстытуцыяў, якія рэпрэзэнтавалі польскую традыцыю. Паказальная як грунтоўнасьць, так і заўзятасьць гэтай акцыі: глуміліся ня толькі важныя і аснаватворныя элемэнты польскай традыцыі, але і зусім дробныя і другарадныя.

У першую чаргу сярод важных галін польскага жыцьця трэба назваць абсяг юстыцыі, саветызацыя якога распачалася вельмі рана. Пасады судзьдзяў пачалі займаць выпускнікі партыйных курсаў, якіх навучылі, што іх першы абавязак — дбаць пра партыйны інтарэс. Ранейшых судзьдзяў або пазбавілі працы, або прыстрашылі. Неўзабаве інстытут юстыцыі ў эўрапейскім значэньні гэтага тэрміну перастаў існаваць. Тое, што ёсьць, уяўляе сабой сумную карціну: за трыццаць гадоў існаваньня сацыялістычнай Польшчы мы часам бачылі сумленныя і адважныя выступы адвакатаў, але ня бачылі і дагэтуль ня бачым бесстароньніх і справядлівых судзьдзяў. Культура польскага грамадзкага жыцьця панесла страту, якую цяжка будзе выправіць.

Навуку і вышэйшую асьвету было таксама пастаноўлена пераўтварыць на савецкі капыл. Вядома, наколькі важная кантынуальнасьць унівэрсытэцкай традыцыі. Таму акцыя была скіравана на тое, каб перапыніць гэтую традыцыю. Унівэрсытэты Сьцяпана Батуры і Яна Казімера можна было б перанесьці ў новыя месцы, захаваўшы, аднак, іх назвы. Але было зроблена наадварот: абодва ўнівэрсытэты былі зьліквідаваны і пасьля ўтвораны новыя. Аднаму зь іх потым была нададзена назва, якую цяжка вымавіць без канфузу (імя Б.Берута).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x