Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праца ўсіх ВНУ была дэзарганізавана, іх аўтаномія зьліквідавана, і ў масавым парадку ўведзена пасада «намесьнікаў прафэсара» і асыстэнтаў зь ліку палітычных вылучэнцаў, а ранейшых прафэсараў пазбавілі катадраў. Некаторыя дысцыпліны, напрыклад, сацыялёгія, былі зусім ліквідаваны. Іншыя, такія, як грамадзкія навукі [16] Аб саветызацыі эканомікі я пісаў у нарысе «Proces Centralnego Urzędu Planowania. — Relacja o początku stalinizmu w Polsce», Zeszyty Historyczne, Zeszyt 28, Paryż, 1974, перадрук у O myśl polityczną, Odnowa, Londyn, 1976. , былі абсалютна саветызаваныя. Паўсюль уведзены абавязковыя лекцыі марксізму-ленінізму ў яго вульгарнай савецкай форме.

Навуковыя таварыствы зь вялікімі традыцыямі — Польская акадэмія мастацтваў, Варшаўскае навуковае таварыства і Каса Мяноўскага — былі ліквідаваныя, а на іх месцы створана Польская Акадэмія Навук, арганізаваная і названая на савецкі ўзор. Не пашкадавалі нават сярэдніх школаў: шмат якія найбольш традыцыйныя сярэднія школы так і не былі адноўлены, каб немагчымай стала кантынуальнасьць іх традыцыі.

Надзвычай катэгарычна было парвана з традыцыяй польскай штодзённай прэсы. Калі зірнуць на прэсу сацыялістычнай Польшчы, то можна падумаць, што газэты пачалі выходзіць у Польшчы адно ў 1945 годзе. Выданьні, якія мелі традыцыю ў некалькі дзесяцігодзьдзяў ці нават большую за стагодзьдзе, не былі адноўленыя, і памяць аб іх зьнікае. Гэта можа падацца ня вельмі важнай справай, але гэта быў істотны элемэнт у адрыве Польшчы ад яе мінуўшчыны.

Іншым сымбалем традыцыі, вельмі дарагой палякам, былі назвы палкоў у Войску Польскім. У часе другой рэспублікі назвы палкоў пераважна вынікалі зь іх удзелу ў барацьбе за незалежнасьць у 1914–1920 гг., а некаторыя былі зьвязаныя з ранейшай традыцыяй, улучна з напалеонаўскімі войнамі. Усё гэта было адкінута, як ня згадвалася і пра ўдзел польскіх фармаваньняў у бітвах другой сусьветнай вайны на Захадзе. Патрабавалася, каб польская вайсковая традыцыя не сягала далей, чымся да бітвы пад Леніна.

Гэтая самая палітыка прадугледжвала ліквідацыю традыцыі польскага спорту. Назвы спартовых клюбаў, многія зь якіх існавалі ўжо некалькі дзясяткаў гадоў, былі скасаваныя, а клюбы пераведзены на балянс розных галіновых прафсаюзаў і «адораныя» новымі дзіўнымі назвамі. Можна заўважыць, што ад гэтай якраз атакі на традыцыю ўлады ПНР пазьней адмовіліся. Відаць, таму, што лічылі гэтую галіну менш важнай за іншыя і што экзэкуцыя спартовых клюбаў выклікала ў лепшым выпадку ўсьмешку. Але ў іншых галінах вынікі палітыкі ломкі традыцыі так і не былі выпраўленыя.

Яшчэ адна галіна — гэта ліквідацыя ці недапушчэньне адраджэньня арганізацыйных формаў польскай эканомікі. Яна, вядома, вельмі пацярпела ў часе вайны, і ў новых умовах не магло быць і гаворкі пра вяртаньне да старых формаў. Але, напрыклад, каапэрацыя хутка адрадзілася і пачала эфэктыўна дзейнічаць. Былі таксама падрыхтаваныя новыя, уласныя канцэпцыі кіраваньня эканомікай. Усё гэта ПРП зьнішчыла, імкнучыся падпарадкаваць польскае жыцьцё савецкім узорам. Польскай эканоміцы была накінутая нядзейсная ў прынцыпе савецкая мадэль эканомікі, правакуючы яе неэфэктыўнасьць, якая мае месца дагэтуль. Троху пазьней была зроблена яшчэ спроба ажыцьцявіць палітыку калектывізацыі на вёсцы, шляхі якой добра вядомыя.

Асобнай увагі заслугоўвае палітыка ў дачыненьні да Царквы. Першапачаткова вельмі стрыманая, у меру прагрэсу саветызацыі яна станавілася ўсё больш ваяўнічай, прывёўшы ўрэшце да арышту кардынала Вышыньскага.

в) Ломка людзей

Не перастаючы зьнішчаць традыцыйныя формы польскага жыцьця, палітыка ПРП і ПАРП так жа бязьлітасна скіравалася супраць людзей, хочучы іх надламіць і змусіць да пакорлівасьці.

Некаторыя з захадаў гэтай палітыкі былі скіраваны супраць усяго насельніцтва Польшчы ці супраць вельмі вялікіх яго групаў. Іншыя былі спраставаныя на паасобныя, маргінальныя асяродкі ці нават на асобных людзей.

Вельмі шырокі дыяпазон набыла палітыка, якая мела на ўвазе пазбавіць людзей эканамічнай незалежнасьці. Гаворка тут не ідзе пра вялікія рэформы (сельскагаспадарчая рэформа 6 верасьня 1944 г. і нацыяналізацыя прамысловасьці 3 студзеня 1946 г.). Пры новым ладзе яны былі непазьбежнымі і тычыліся адносна невялікай колькасьці людзей. Але істотнае значэньне мелі самавольныя экспрапрыяцыі, якія на прыктыцы выйшлі далёка за межы адпаведных законаў. Дзякуючы гэтай практыцы сьвядома падрываліся падставы любой уласнасьці. Канфіскоўвалі фабрыкі і заводы, дзе працавала ўжо не пяцьдзясят, як прадугледжваў закон, а нават толькі пару работнікаў. Праўда, канфіскавалі ня ўсе прадпрыемствы. Гэта залежала ад таго, хто быў уласьнікам і як ён прыстасаваўся да «новай рэальнасьці» . Такім чынам прышчапляўся страх і пакорлівасьць усім, хто хоць нечым валодаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x