Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выбар першай канцэпцыі азначаў скіроўваньне АК супраць Савецкага Саюзу і яго калябарантаў «люблінскіх» палякаў або стварэньне з гэтай мэтай новай новай арганізацыі, якая б пераняла традыцыю АК і пачала ўзброеную барацьбу з новым акупантам [5] Падрыхтоўка да такой акцыі была, як вядома, распачата стварэньнем арганізацыі «NIE», а пазьней «WIN» (Stefan Korboński, op. cit., разьдзел XXVII, Эпілёг). «WIN»’у у былі падпарадкаваныя яшчэ існыя лясныя аддзелы, але шырокай дзейнасьці так і не ўдалося разгарнуць. «WIN» быў зьнішчаны UB напрыканцы 1945 году. . Ён таксама азначаў заклік грамадзтва да татальнага байкоту новай «рэчаіснасьці» і, такім чынам, да заняцьця да саветаў такой пазыцыі, якую яно займала да Нямеччыны ў гады акупацыі.

Аднак існавалі вельмі спаважныя аргумэнты супраць такой палітыкі. Польскае грамадзтва пасьля гадоў акупацыі было надзвычай высілена і маральна, і фізычна. Яно чакала канца вайны як канца сваіх пакутаў. Заклік да далейшай барацьбы пры адначаснай немагчымасьці сказаць, як доўга яна будзе весьціся, быў бы злоўжываньнем маральных сілаў грамадзтва й мог бы пагражаць маральным надломам.

Узброеная барацьба пацягнула б за сабой далейшыя страты на полі бітвы і, безумоўна, таксама арышты й дэпартацыі. Пасьля стратаў, панесеных падчас акупацыі, гэта пагражала проста фізычнай ліквідацыяй усіх актыўных сілаў нацыі.

Нельга таксама было разьлічваць на якую-колечы падтрымку дагэтулешніх хаўрусьнікаў. Узброены супраціў саветам ня толькі не атрымаў бы прызнаньня ў ангельцаў і амэрыканцаў, але й немінуча сутыкнуўся бы з супрацьдзеяньнем і рэпрэсіямі як скіраваны супраць патэнцыйнага саюзьніка ў вайне зь Японіяй.

На практыцы палітыку ўзброенага супраціву пэўны час рэалізоўвалі «лясныя аддзелы» . Аднак яны ня мелі падтрымкі звонку, і іхная барацьба лічылася безнадзейнай бальшынёй грамадзтва ў Польшчы. Пры гэткіх умовах узброенаму супраціву давялося згаснуць.

Гэта ўсё выдатна ўсьведамлялі як у Польшчы, так і ў польскіх асяродках у Лёндане, і таму палітыка ўзброенага супраціву саветам нідзе ня мела спаважных прыхільнікаў. Тады гэта была разважная і рэалістычная пазыцыя, і такой яе трэба прызнаць.

Другая канцэпцыя палягала ў прызнаньні існай сытуацыі нетрывалай у разьліку на пачатак трэцяй сусьветнай вайны паміж Савецкім Саюзам і яго нядаўнымі хаўрусьнікамі.

Практычная дзейнасьць бальшыні польскіх асяродкаў на Захадзе рэалізоўвала якраз гэтую канцэпцыю. Якраз зь яе вынікала імкненьне да затрыманьня на Захадзе пэўнага корпусу ўзброеных сілаў і павелічэньня яго палякамі, выселенымі ў заходнюю частку Нямеччыны, і надзвычай вялікай колькасьцю ўцекачоў. Лічылася, што лепей не вяртацца ў Польшчу, каб не памяншаць сілы, якія меліся арганізавацца на Захадзе для вызваленьня Бацькаўшчыны. З увагі на меркаваную кароткатрываласьць гэтай сытуацыі прызнавалася непатрэбнай арганізацыя якой-колечы апазыцыі ў Польшчы і падстаўляньне насельніцтва Польшчы пад рэпрэсіі з боку савецкага акупанта. Задача адтварэньня незалежнасьці аказвалася ў поўнай кампэтэнцыі палітычных асяродкаў, што існавалі на Захадзе, і рэгулярнай польскай арміі, якая б выступіла на баку заходніх дзяржаваў.

Пасьля столькіх гадоў ужо няма ніякага сумлеву, што канцэпцыя трэцяй сусьветнай вайны была абсалютна ўтапічнай, што гэта быў тыповы прыклад wishful thinking. Але трэба нагадаць, што й тады не было ніякіх перадумоваў для яе прыняцьця. Досыць было чытаць прэсу й размаўляць зь людзьмі на Захадзе, каб пераканацца, што ніводная з заходніх дзяржаваў не імкнецца да трэцяй вайны і не рыхтуецца да яе.

Аднак гэтая канцэпцыя прадвызначыла затрыманьне на Захадзе бальшыні тых палякаў, што знаходзіліся вонках Польшчы ў момант заканчэньня вайны. Яна дала пачатак масавай Незалежніцкай Эміграцыі, расьцярушанай па ўсім сьвеце. Уяўленьне, што якраз Эміграцыя павінна адыграць галоўную ролю ў некалі маючым адбыцца вызваленьні Польшчы, мела, аднак, адзін вельмі непажаданы насьледак: яно выклікала зьмяншэньне зацікаўленьня мэтраполіяй. Гэта неўзабаве прывяло да таго, што Эміграцыя перастала арыентавацца ў тым, што ў Польшчы дзяялася й дзеецца.

Трэцяя палітычная канцэпцыя палягала ў тым, каб прыступіць да легальнай апазыцыі пануючаму ў Польшчы рэжыму. З увагі на прынцыповае адмаўленьне ад шляху ўзброенай барацьбы і адсутнасьці шанцаў на трэцюю сусьветную вайну гэта быў адзіны шлях палітыкі, які даваў магчымасьці дзейнічаць на тэрыторыі Польшчы. Да яго прыняцьця схілялі й нашыя заходнія хаўрусьнікі. Спрэчкі й рознагалосьсі на гэты конт агульнавядомыя, і няма патрэбы да іх вяртацца. Зразумелыя таксама палітычныя й пачуцьцёвыя засьцярогі, якія трэба было пераадолець перад прыняцьцём рашэньня ў гэтай справе. Не беспрычынна існавалі таксама сумлевы ў дзейснасьці гэткай палітыкі. Таксама варта нагадаць, што па сутнасьці гаворка йшла аб рашэньні ці спрабаваць стварыць легальную апазыцыю, ці застацца ў бязьдзейнасьці. Ці выкарыстаць існуючы шанец, хоць няпэўны, ці адкінуць яго нават бяз спробы. Спробу гэтую, як вядома, зрабіў Мікалайчык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x