Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У трэцяй кнізе — «Dolinie pełnej losu» — абедзьве галоўныя лініі творчасьці Яновіча, акрэсьлім іх троху інакш, чымся дагэтуль, а менавіта: першую — як насьвятленьне драбніцаў сьвету імклівым здогадам і паэтычным словам, а другую — як парадкаваньне загубленага ў сьвеце пачуцьця супольнасьці шляхам дасьледаваньня яго гісторыі і пэрспэктываў, якое не абмяжоўваецца толькі слоўнай інтэрвэнцыяй у яго бытаваньне, дык вось, у «Dolinie pełnej losu» абедзьве гэтыя лініі зыходзяцца і пераплятаюцца. Да якога менавіта жанру належыць гэтая кніга — вызначыць даволі цяжка, як і досыць часта ў выпадку літаратурных гібрыдаў, якія выходзяць з-пад паслушэнства літаратурных дырэктываў якога-небудзь аднаго жанру, кіруючыся вышэйшым правам аўтарскай вернасьці сабе, сваім дазнаньням, роздумам, прыхамацям, свабодзе іх выяўленьня і спалучэньня ня толькі адвольным, але адважным і не патрабуючым у прынцыпе тлумачэньня чынам. Разьвітая аўтабіяграфія? Эсэ? Сацыялягічны запіс з элемэнтамі псыхааналітычнай інтраспэкцыі? (Апошняе прагучала надзвычай навукова, хаця ў «Dolinie pełnej losu» можна ўгледзець і гэткі зьмест, што, аднак, не адбіваецца ні ў якім разе ні на стылі, ні на прыродзе літаратурнай нарацыі.) У гэтай невялікай кнізе (134 старонак друку) сустракаюцца амаль усе фабулярныя рэаліі і звароты, вядомыя з дагэтулешняй творчасьці Яновіча (ад шаўцоў з Крынак і заваёвы «вялікага гораду Беластоку» паўзь юначыя эратычныя прыгоды да заблытанай праблематыкі рэвалюцыйных ці не рэвалюцыйных мэтамарфозаў ягонай «малой радзімы» , намэнклятурных кар’ер, змаганьня за нацыянальную ідэнтычнасьць, супраць выкараненьня і духовай пустэчы), узьнікае спакуса трактаваць яе як выніковы твор гэтага аўтара, але адначасна адчуваецца пэўны супраціў — бо, мабыць, зарана, ужо не на паўдарозе, але, тым ня менш, яшчэ далёка да яе канца — і таму ў гэтым можна ўбачыць прымерваньне да выніковага твору, глыбокае, паглядна напісанае, багатае, але ў якім няма адмаўленьня таго, што пасьля яго ня ўзьнікне нешта яшчэ глыбейшае, багацейшае, што і яго выкарыстае, як яно выкарыстоўвала столькі ранейшых запісаў (якія адначасна былі скончанымі, замкнёнымі, самадастатковымі тэкстамі).

«Dolina pełna losu» была напісана, як я мяркую, па-польску, бо я ня бачыў адзнакаў таго, што яна была перакладзена, а ў ёй ёсьць такія шакуючыя рашэньні, як дыялёгі, дзе адзін удзельнік (вясковы разумнік і «прагматык» ) гаворыць па-беларуску, а другі (інструктар партыі, камандзір акоўскага партызанскага аддзелу) — па-польску. Гэткі захад абгрунтаваны і прадстаўленай сытуацыяй, і стварэньнем гумарыстычнага эфэкту, які распружвае яе. Але хіба «малой радзімай» пісьменьніка ня ёсьць зямля, дзе гэткі дыялёг, не заўсёды сьмешны, адбываецца непазьбежна? Ажыцьцяўляе і ён яго сам з сабой — на абедзьвюх мовах.

* Віктар Варашыльскі— польскі пісьменьнік, культурны дзеяч, перакладнік. Ужо ў 1965 годзе атрымаў прэстыжную літаратурную прэмію «Nagroda im. Kościelskich» .

У апошнія гады свайго жыцьця цесна супрацоўнічаў з варшаўскім часопісам «Więź» , друкуючы ў ім «Zapiskі z kwartalnym opóźnieniem» , своеасаблівую творчую аўтабіяграфію, у якую ўвайшлі думкі і падзеі, а таксама хроніка палітычнага і культурнага жыцьця Польшчы пэрыяду ваеннага становішча, змрочных восемдзясятых гадоў і першых гадоў пасьля распаду сацыялістычнай сыстэмы.

Яго апошнія кнігі — «W dżungli wolności» , «Podmuch malowanego wiatru» (Wydawnictwo «Redakcja BIBLIOTEKI WIĘZI» ), «Pozwólcie nam się cieszyć» . Як перакладнік, у сярэдзіне 90-х падрыхтаваў да друку кнігі паэзіі Восіпа Мандэльштама на польскай мове ( «Poezje» , Osip Mandelsztam, Państwowy Instytut Wydawniczy, 1997), а таксама Генадзя Айгі (Gennadij Ajgi: Tutaj. Eseje i wiersze. Wybór, przekład i posłowie Wiktor Woroszylski. Sejny: Fundacja «Pogranicze» , 1995). За гэтае выданьне Варашыльскі атрымаў прэмію за 1995 год часопісу «Literaturа na świecie» ў намінацыі «паэтычны пераклад» . У 1995 годзе ўклаў том паэзіі Ўладзіслава Бранеўскага (Władysław Broniewski. Wybór opracowań i szkicem o Poecie poprzedził Wiktor Woroszylski).

Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.

Ян Драўноўскі*

Улада й апазыцыя

Спроба інтэрпрэтацыі палітычнай гісторыі пасьляваеннай Польшчы

(Дыскусійны артыкул)

Студэнтам «Лётаючага ўнівэрсытэту» прысьвячаю

УСТУП

Дагэтуль няма належна апрацаванай гісторыі пасьляваеннай Польшчы. Шмат фактаў мы яшчэ і цяпер ня ведаем. Для пацьвярджэньня іншых не стае ймаверных крыніц. Да вялікай часткі існых матэрыялаў з розных прычын дасюль няма доступу. Шмат страчанага ўжо нельга вярнуць, бо матэрыялы гінуць або мэтаскіравана зьнішчаюцца. Гісторыкаў чакае вельмі цяжкая задача, якая з кожным годам стаецца ўсё цяжэйшай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x