Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Існуе, аднак, і іншы бок гэтай праблемы. Гісторыя — гэта ня толькі назапашваньне фактаў, але і іх інтэрпрэтацыя. Паколькі гісторыя не была напісана, няма таксама і ейнай інтэрпрэтацыі. Агульнавядомыя факты часам разумеюць па-рознаму, вельмі часта скажона, а іх значэньне нярэдка нават мэтанакіравана прымяншаецца або фальшуецца. Памылковая інтэрпрэтацыя, якая некрытычна паўтараецца даўжэйшы час, прыціраецца да фактаў і з часам можа стаць «бясспрэчнай» ацэнкай асобных падзеяў, а пасьля і цэлых гістарычных эпохаў. Я мяркую, што гэткая небясьпека існуе вельмі выразна, калі гаворка йдзе аб гісторыі пасьляваеннай Польшчы.

Любая інтэрпрэтацыя гістарычных фактаў зьяўляецца дыскусійнай. Але каб гэтая дыскусія была магчымай, трэба сфармуляваць нейкую інтэрпрэтацыю і пакончыць зь недагаворваньнем. Толькі тады мы зможам зрабіць высновы для нашай палітыкі на будучыню.

Гэта якраз тая задача, якую я стаўляю сабе ў гэтым нарысе. Я хачу недвузначна сфармуляваць інтэрпрэтацыю тых некалькіх этапаў разьвіцьця, празь якія праходзіла пасьляваенная Польшча, і крызысаў, зьвязаных зь пераходам ад аднаго этапу да наступнага. У прыватнасьці, я пастараюся выявіць памылковасьць некаторых «агульнапрынятых» паглядаў, а калі пагляды не супадаюць, то паўтару тыя зь іх, якія мне падаюцца слушнымі.

Я ўсьведамляю, што мая інтэрпрэтацыя можа выклікаць розныя думкі. Але ў такім выпадку яна таксама можа даць пачатак дыскусіі, якая заўсёды бывае карыснай.

1. Сытуацыя ў Польшчы пасьля вайны: студзень–чэрвень 1945

Канец вайны засьпеў краіну ў роспачнай сытуацыі. Яе можна сьцісла вызначыць у некалькіх пунктах:

(1) Страты ў людзях. Ня толькі крывавыя страты палеглымі й забітымі, але й страты, выкліканыя адсутнасьцю ваеннапалонных, выселеных і ўцёклых, якія не вярнуліся ў краіну. Страты ўсіх гэтых катэгорый закранулі перадусім малодшае пакаленьне, інтэлігенцыю і мужчын. Найбольш пацярпела сталіца краіны Варшава. Нацыя была пазбаўлена значнай часткі свайго найбольш актыўнага элемэнту. (2) Псыхічная высіленасьць доўгатрывалай акупацыяй і жудасьцямі, якія яе суправаджалі. (3) Шок ад панесенай паразы. Пачуцьцё, што апрача беспрэцэдэнтных ахвяраў Польшча страціла незалежнасьць. (4) Скрайняе згаленьне насельніцтва. У стане скрайняй галечы апынілася насельніцтва Варшавы і высяленцы зь Нямеччыны й Савецкага Саюзу. Жыхары гарадоў былі ў горшай сытуацыі, чымся жыхары вёскі, а інтэлігенцыя ў горшай, чымся прамысловыя работнікі. (5) Адсутнасьць палітычнага кіраўніцтва [4] Гл. Stefan Korboński: Polskie Państwo Podziemne, Instytut Literacki, Paryż, 1975. Разьдзел XXVI : «Апошнія месяцы Польскай Падпольнай дзяржавы». . Функцыянуючы на працягу ўсёй акупацыі кіраўнічы асяродак перастаў існаваць разам з паразай варшаўскага паўстаньня. 19 студзеня 1945 году была распушчана АК. Адноўленае палітычнае кіраўніцтва было зноў абезгалоўлена арыштам «шаснаццаці» . Намаганьні аднавіць кіраўніцтва Падпольнай Польшчы, зьдзейсьненыя з рашучасьцю й ахвярнасьцю, не маглі ўжо кампэнсаваць панесеныя страты. Праз пэўны час гэтыя спробы былі, зрэшты, спыненыя. Прадстаўніцтва лёнданскага ўраду было згорнутае 1 ліпеня 1945 году. Польскае грамадзтва, зьнясіленае, самотнае й безабароннае перад тэрорам савецкага НКВД і «польскай» UB*, пакладалася толькі на ўласны інстынкт.

Магло здавацца, што ў гэтых умовах аніякая апазыцыя навязанаму рэжыму не магчымая, што пасьля непазьбежнага зьліквідаваньня яшчэ дзейных лясных аддзелаў у Польшчы заваладарыць савецкі парадак. На гэта, безумоўна, разьлічвалі саветы й Польская рабочая партыя. Адбылося, аднак, інакш. Першы разьдзел гісторыі польскай апазыцыі савецкаму рэжыму быў адкрыты якраз тады.

2. Палітычныя альтэрнатывы

Пасьля заканчэньня вайны, ува ўмовах, створаных Ялцінскай дамовай, польская палітыка мела перад сабой у якасьці выбару тры шляхі:

(1) Узброены супраціў саветам і іх упаўнаважаным. (2) Пасіўная бязьдзейнасьць і чаканьне трэцяй сусьветнай вайны, якая б прынесла Польшчы вызваленьне звонку. (3) Арганізацыя палітычнай апазыцыі навязанаму Польшчы ладу.

Выбар паміж гэтымі трыма шляхамі мусіў, безумоўна, залежаць ад прынятай ацэнкі актуальнай сытуацыі і пэрспэктываў на будучыню.

Нягледзячы на тое, што аналіз гэтых канцэпцый трыццацігадовай даўніны не паверне хады падзяў назад, варта яго зьдзейсьніць, бо праўдзівы позірк на мінуўшчыну дазволіць нам лепей зразумець пытаньні, перад якімі мы стаім цяпер.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x