Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* Станіслаў Божым— польскі філёзаф, прафэсар, доктар габілітаваны. Кіруе Інстытутам сучаснай філязофіі Інстытуту філязофіі і сацыялёгіі Польскай акадэміі навук. Разглядае гістарычную філязофію перадусім з пункту гледжаньня трох паняцьцяў: жыцьця, інтуіцыі і рызыкі. За апошнія гады выдаў кнігі — «Tło filozoficzne nauki polskiej — od odzyskania niepodległości do stalinowskiego pierwszego Kongresu Nauki Polskiej — przegłаd stanowisk» (IFiS PAN, 1995), а таксама «Obecność ryzyka» (IFiS PAN, 1998).

У 2000/2001 навучальным годзе прачытаў у варшаўскай «Школе сацыяльных навук» (дырэктар прафэсар Стэфан Амстэрдамскі) цыкль лекцыяў і сэмінараў на тэму «Cэнс гісторыі» . Як адзначаецца ў англамоўнай анатацыі да лекцыйнага курсу Божыма ў гэтай прэстыжнай сярэднеэўрапейскай вучэльні, «Apart from the above mentioned authors, famous historiosophers of the XX-century will also come into play, such as Spengler and Toynbee, Collingwood, Danto, Foucault, Zinowiew, Fukuyama, Huntington and also possibly Polish authors such as Zdziechowski, Koneczny. I assume that those participating will be able to bring to the meetings their own questions connected to the above project» .

Тэкст перакладзены паводле: Stanisіaw Borzym. Panorama polskiej myśli filozoficznej. Warszawa, Wydawnictwo Naukowe PWN, 1993.

Віктар Варашыльскі*

На малой радзіме Сакрата Яновіча

«Такога нападу на шаўцоў — у гісторыі Крынак — яшчэ не бывала! Таго дня паліцыя вывезла ў Саколку адзін грузавік, нагружаны скурамі, а таксама ботамі — гатовымі і негатовымі, а другі — шаўцамі. Каля сарака дзецюкоў. Гэта была ўдалая акцыя па ліквідацыі буржуазнай уласнасьці» .

Так пачыналася кароткае апавяданьне пад назвай «Як Крынкі Саколку абулі» , апублікаванае ў 73 нумары «Gromady Rolnika Polskiego» , які выйшаў 18 чэрвеня 1972 г. Аўтарам быў тады трыццацішасьцігадовы Сакрат Яновіч, які жыў у Беластоку і пісаў па-беларуску, а яго перакладнікам — Ежы Літвінюк.

Мяне захапіў тэкст невядомага яшчэ шырэй пісьменьніка, створаны, безумоўна, не без уплыву бабелеўскай інсьпірацыі (аб узьдзеяньні гэтай добрай школы сучаснай прозы Яновіч, зрэшты, адкрыта казаў), насычаны рэаліямі ўласнай зямлі (уласнага кутка Эўропы, сваёй далейшай і бліжэйшай гісторыяй, сваімі мітрэнгамі, расчараваньнямі і цьвёрдымі законамі), і, апрача таго, спэцыфічнай іроніяй і адначасна лірызмам, што схіліла Літвінюка назваць Яновіча — можа парадаксальна, але не без падставаў — «вясковым паэтам» .

Гэтае вызначэньне ўвайшло ў перадмову да першага польскага зборніку апавяданьняў «паэта» (двукосьсе азначае толькі тое, што гэта пазычанае слова, а не дыстанцыяваньне ад яго) пад назвай «Wielkie miasto Białystok» (Iskry, 1973). Заўважым, што і ў гэтай назьве, якая некалі была прызначана і для асобнай, даўжэйшай навэлі (у зборніку «Trzecia pora» , KAW, 1983), закладзены і наіўны парыў дзецюка з правінцыі да вялікага сьвету, і кпіны, і своеасаблівы цывілізацыйны досьвед месца і часу.

У гэты пэрыяд і я, усьлед за Літвінюком, з прыемнасьцю шукаў у польскай літаратуры эквівалентаў для маляўнічага стылю Яновіча; я таксама займаўся перакладамі — разам з Гушчам, Рэдліньскім і іншымі — апавяданьняў, што ўвайшлі ў зборнік «Wielkie miasto Białystok» . Дарэчы, цэнзура здагадалася тым часам, што аўтар гэты заслугуе і на пільнейшую ўвагу; у выніку да чытача памянёнай кнігі ўжо не дайшоў ні наэлектрызаваны пачатак абразка «Як Крынкі Саколку абулі» , ні яго беспамылковы, бы цьвік, адным ударам малатка ўбіты ў падэшву, лейтматыў:

«Дзеялася гэта ўвесну сорак сёмага году. А ўвосень шаўцы пазнавалі свае боты на нагах тых, хто прыехаў зь лесу і рабаваў крамы. Бесцырымонна. У чацьвер, гандлёвы дзень» .

Мінуліся гады, і сын шаўца з Крынак стаў сёньня постацьцю, вядомай у непараўнальна больш значным маштабе, чымся «вялікі горад» , у які ён прыбыў у маладосьці, у агульнапольскім, і адначасна ў агульнабеларускім (яго выдаюць і зь ім лічацца ў Менску), і ўрэшце — дзякуючы перакладам на іншыя мовы, перадусім на ангельскую — у вачах прынамсі тых асяродзьдзяў на Захадзе, якія цікавяцца культурай памежных рэгіёнаў Усходняй Эўропы.

Але ён вядомы ня толькі і не абавязкова як пісьменьнік — бо хаця пазьней зьяўляліся і новыя апавяданьні Яновіча (гэта, мабыць, жанр, дзе ён чуецца найбольш пэўна), і раманы, і сцэнічныя творы, усё большы розгалас ішоў аб дзеячу, ініцыятару арганізацыяў і рухаў, нават аб палітыку, які ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, а гэтыя заангажаваньні спрыялі пяру не мастака, а публіцыста. Ня варта зьдзіўляцца: хіба ж мы ня ведаем з польскай літаратуры мадэлі творцы — яго апякае сам вялікі зямляк з Наваградку, — які галоўным сваім абавязкам лічыць напісаньне Кніг Нацыі, а таксама далучэньне да тайных і яўных таварыстваў, якія змагаюцца за шляхотныя мэты? Зьяўленьне гэтай мадэлі ў беларусаў, нацыі, стагодзьдзямі пазбытай самастойнага існаваньня, аточанай чатырма нацыямі, якія прыдушваюць сваёй магутнасьцю, калі не дзяржаўнай і вайсковай, то культурнай: Расіяй, Польшчай, Украінай і Летувой (якая нават пазбавіла іх імя, таму што гэта яны чуюцца гістарычнай Літвой), зьяўленьне ўва ўцягнутай у такія кляшчы нацыі падобнай мадэлі творцы падаецца натуральным, прычым, мусіць, якраз польскі ўзор адыграў тут ролю. Тады гэтая мадэль увасобілася ў постаць Сакрата Яновіча, найбольш таленавітага (і непакорнага) пісьменьніка беларускай меншыні ў Польшчы, які фантазіяй і гнуткасьцю роднай мовы не саступае ейным творцам, што жывуць на ўсход ад Буга і Нёмана. Нічога не прымяншаючы ў выбітнасьці гэтай мадэлі, трэба заўважыць, што ён, мабыць, меў меншыя клопаты, абраўшы за мэдыюм жыхара Беластока, чымся больш жорстка ўцісканых і кантраляваных пабрацімаў з савецкай Беларусі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x