Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

К.Ч.: Сярод людзей бываюць такiя, якiя зьдзяйсьняюць далёкiя падарожжы, не пакiдаючы дому або свайго кабiнэту (такiм быў Кант або Бруна Шульц), а таксама такiя, якiя маюць свой дом у дарозе. Я, вiдавочна, належу да другiх. Я чалавек дзеяньня, практыкi, надзвычай адчувальны на mimesis, на дотык сапраўднага, якое ўтойваецца i несупынна запрашае да далейшага падарожжа. Таму сьпярша адбываецца пагружэньне ў жыцьцё, у канкрэтную практыку, адкрытасьць да прыгодаў i перажываньняў, а пасьля надыходзiць рэфлексія... Мае iнтэлектуальныя развагi нагадваюць занятак вандроўнiка, якi затрымлiваецца ў нейкай схованцы ў гарах, каб пераначаваць, адкрывае нататнiк i спрабуе назваць тое, што на працягу дня ён перажыў. У гэтым сэнсе маё жыцьцё мае аснаватворнае значэньне для iнтэлектуальнай рэфлексii. Каб мець, чым запоўнiць нататнiк, я выбiраюся ў падарожжа, ахвочы да адкрытай прасторы, беспасярэдніх сустрэч зь людзьмi, пагружэньня ў новую стыхiю, у невядомае...

В.А.: Цi можна хаця б прыблiзна акрэсьлiць тое эстэтычнае i iнтэлектуальнае поле, дзе Вы сфармавалiся як культуроляг (фiлёзаф)?

К.Ч.: Адказваючы, я мушу прывесьцi некалькi ўзаемазвязаных узьдзеяньняў, якiя коратка я б назваў так:

• выхад з гораду — з часоў Жан-Жака Русо i Анры Тато у нашай культуры важнае значэньне мае пазыцыя, альтэрнатыўная да дамiнацыi гарадзкой цывiлiзацыi, якая шукае новых вытокаў i магчымасьцяў у сельскiм асяродзьдзi або ў малым мястэчку, у блiзiнi прыроды; невыпадкова Русо лiчыцца патронам новай навукi — культурнай антрапалёгii, якой я вельмi цiкаўлюся;

• антрапалягiчнае вандраваньне — гэтае вызначэньне я ўжыў ужо раней у дачыненьнi да таго, што рабiў у сваiм жыцьцi, і разумею пад гэтым вандраваньне да вытокаў пэўных культураў i традыцыяў, часта вельмi старых, не закранутых яшчэ пячаткай сучаснасьцi; цiкавыя вынiкi гэтых досьледаў найчасьцей давалi штуршок да вельмi сучасных фiлязофскiх або навуковых сыстэм, а таксама авангарднага мастацтва; такiя вандроўкi праводзiў i сацыёляг Клёд Левi-Строс, i мастакi Пiкаса або Гаген, i пiсьменьнiкi An-sky* (каб напiсаць «Дыбука» ) або Вiнчэнз (каб напiсаць «На высакагорнай пашы» ), i рэжысэр Вэрнэр Герцаг i г.д. Для мяне гэтае антрапалягiчнае вандраваньне было зьвязана спачатку з тэатрам — побач з «Гардзянiцамi» былi таксама Ежы Гратоўскi, Пэтэр Брук або Эўжэнiа Барба, зь якiмi я пазнаёмiўся, зь якiмi падарожнiчаў i вёў гаворку. Гратоўскi вандраваў на астравы Балi, Брук у Афрыку, Барба скiроўваўся да паўднёва-амэрыканскiх iндзейцаў, мы на Палесьсе або Лемкаўшчыну — пазнаючы iншыя культуры, рытуалы i традыцыi, мы, такiм чынам, насамрэч шукалi праўду аб самiх сабе, жыхарах ХХ стагодзьдзя, якiя забылiся або згубiлi значэньне пэўных словаў, што дазваляюць расшыфраваць таямнiцу iснаваньня;

• Зямля Ульро — гэтае падарожжа сучасных шукальнiкаў страчанай зямлi, дзе пануе Фантазiя i духоўнасьць, вольная ад зьняволеньня рацыяналiстычна-навуковым сьветапоглядам, дзе чалавеку вернутае enracinement (так Сымона Вайль вызначыла ўкараненьне), дзе Блэйк перамагае Ньютана — гэтае падарожжа, апiсанае ў тым лiку i Мiлашам, ёсьць для мяне адной з найважнейшых сьветапоглядных iнсьпiрацыяў;

• этас паўзьмежжа — глыбока гуманiстычная пазыцыя, сфармаваная ў шматкультурных грамадзтвах, з далекасяжнымi экзыстэнцыяльнымi iмплiкацыямi (адкрытасьць для iншага, су-iснаваньне зь iншым — гэта парог, якi неабходна прайсьцi ў духоўным разьвiцьцi: да гэтага мы ўсьцяж застаемся паганцамi), якая можа iнсьпiраваць фiлязофiю (напрыклад, філязофія дыялёгу Марцiна Бубэра) або творчасьць (напрыклад, паэзiя Паўля Цэлана) i адначасна ўяўляе сабой бясцэнны жыцьцёвы praxis людзей, што жывуць у супольнасьцi;

• дзейная культура — гэтае паймо ўвёў Ежы Гратоўскi, калi адмовiўся ад падрыхтоўкi прадстаўленьняў для публiкi i запрасiў людзей да ўдзелу ў самiм творчым працэсе; я i дагэтуль маю падобнае стаўленьне да культурнай дзейнасьцi — я незадаволены падзелам на крэатара i спажыўца (гэта кашмар сучаснай культуры, якая з аграмадных масаў людзей робiць толькi спажыўцоў усё лепш прыпраўленых ласункаў), я шукаю сустрэчы, дыялёгу, адкрытага працэсу тварэньня.

В.А.: Мы збольшага ведаем кола тых праблем, якiя Вы раней асэнсоўвалi ў сваiх тэкстах. А над чым рэфлексуе Кшыштаф Чыжэўскi сёньня i што яго завабiць заўтра?

К.Ч.: Мы жывем у эпоху, калi заняпала цывiлiзацыя, якая ў нашай частцы Эўропы выявілася ў такiх наднацыянальных арганiзмах, як дынастыя Ягайлавічаў, Вялiкае Княства Лiтоўскае, габсбурская манархiя або асманская iмпэрыя. Цiкава, што мы амаль не заўважылi гэтага заняпаду, паколькi ў пэрыяд, калi ён канчаткова адбыўся, або падчас першай сусьветнай вайны, мы былi занятыя аднаўленьнем дзяржаўнасьцi i пабудовай нацыянальных дзяржаваў. Толькi сёньня мы пачынаем усьведамляць сабе, што адбылося тады i што мы страцiлi. Гаворка тут ня йдзе ні пра апатэоз таго, што было, нi пра адмаўленьне здабыткаў нацыянальных i незалежнiцкiх памкненьняў. Лёгка сьцьвярджаць, што занепадаючыя шматнацыянальныя арганiзмы былi хворыя i разьдзiраныя нутранымi слабасьцямi, а нацыянальныя рухi мелi на сваiм баку выбiтных асобаў, i iх дасягненьнi ў пытаньнi абароны нацыянальнай тоеснасьцi бессумнеўныя. Гаворка, аднак, iдзе аб пэўным цывiлiзацыйным выклiку, перад якiм мы iзноў цяпер стаiм i якi ня ў стане пераадолець нацыянальная дзяржава, i тым больш нацыянальная iдэалёгiя. Таму такой важнай стаецца сёньня тая спадчына, таму жывой застаецца iдэя Сярэдняй або Сярэдне-Ўсходняй Эўропы, таму такiм важным цяпер зьяўляецца польска-беларускае або беларуска-ўкраiнскае паразуменьне. Мы жывем у вельмi цікавую эпоху, ужо не зьмярканьня, не згiбеньня, а стварэньня й будаваньня. Ад нас, хто жыве ў гэтую эпоху пералому, залежыць, цi адказ, якi мы даем на сытуацыю, узьнiклую ў Сярэдне-Ўсходняй Эўропе, будзе адно адаптацыяй узораў Захаду на нашым грунце, цi нашай уласнай, адмысловай прапановай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x