Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

В.А.: Наколькi нам уяўляецца, Беларусь як суб’ект эўрапейскай гiсторыi ня мае нейкага пэўнага месца ў кантэксьце Вашых развагаў над актуалiямi сучаснай эўрапейскай сытуацыi. Але цi iснуе ўвогуле для Вас Беларусь як суб’ект эўрапейскай гiсторыi? А калi iснуе, то якiм Вам гэты суб’ект бачыцца ў сэнсе яго значэньня, месца, ролi?

К.Ч.: Ужо з таго, што я сказаў дагэтуль, вынiкае, што «беларуская справа» для мяне надзвычай важная. Я зьвяртаюся да вас як да партнэра, неабходнага, каб адолець гэны цывiлiзацыйны выклiк. Як iнтэгральнай часткай «Дзядоў» Мiцкевiча ў «Гардзянiцах» былi беларускiя песьнi, так i «беларуская барва» будзе iнтэгральнай часткай вобразу супольнасьцi, якая фармуецца ў гэтай частцы Эўропы. На жаль, i цяпер няшмат людзей бачыць гэты вобраз ува ўсiм яго будучым патэнцыяле, кiруючыся хутчэй пякучай патрэбай — напрыклад, у Польшчы Беларусь пачалі згадваць толькi тады, калi iзноў рэальнай стала магчымасьць вяртаньня расiйскай армii на нашу ўсходнюю мяжу. Шмат карысьцi магло б прынесьцi ажыўленьне нашай супольнай культурнай спадчыны, якая ў вялiкай ступенi забытая або прысутнiчае ў сьвядомасьцi ў тэндэнцыйна ўцятай i сфальшаванай форме. Паралельна, аднак, трэба ствараць новую традыцыю нашых кантактаў i супрацоўнiцтва. Для мяне зразумела, што Беларусь цяпер знаходзiцца ў iншым моманце свайго разьвiцьця, чымся Польшча, што ў вас яшчэ ня скончылася барацьба за ўмацаваньне ўласнай тоеснасьцi, за сфармаваньне сучаснай нацыi, за незалежнае гаспадарства. Аднак зьяўляюцца шанцы, каб Польшча была хаўрусьнiкам у вашай справе, каб яна загладзiла тыя недаравальныя грахі, зьдзейсьненыя ў дачыненьнi да беларусаў на пачатку гэтага стагодзьдзя, такiя, як рыскi трактат i iншыя памылковыя рашэньнi. Бо такога хаўрусу памiж намi не было вельмi, вельмi даўно, i ў гэтым шанец на яго ажыцьцяўленьне.

Валерка БУЛГАКАЎ: Цi зьмянiлася Ваша ўяўленьне аб Беларусi пасьля наведваньня нашай краiны? Цi ўяўляе сабой вобраз Беларусi зблiзку i здалёк тое самае?

К.Ч.: Я ўжо некалькi разоў быў ў Беларусi, але ў Менску ў першы раз. Сам Менск зрабiў на мяне вялiкае ўражаньне, паколькi раней я ўяўляў яго як савецкi горад, накшталт — толькi ў меншым маштабе — Масквы, якая для мяне ёсьць антычалавечым горадам, гэта значыць, што ўсё там пабудаванае, увесь той аграмадны малох, вялiкiя шэрыя прасьцягi, вулiцы, якiя сягаюць проста i ня маюць канца, гiнучы ў нейкай неакрэсьленай неабсяжнасьцi, халодныя будынкi безь пячаткi асабістасьці i адметнасьцi — усё гэта скiравана супраць паасобнага чалавека. Тым часам сталiца Беларусi падалася мне горадам, пабудаваным на меру чалавека, чыстым i гарманiчным у архiтэктуры, у якой нават сацрэалiзм намагаецца быць вытанчаным. Апрача гэтага мяне ўразiла вялiкая колькасьць акцыдэнтальных элемэнтаў, так далёка высунутых на Ўсход, з чаго тут усюды адчуваецца якраз паўзьмежжа, i гэта ня толькi ў архiтэктуры, а таксама ў мэнтальнасьцi людзей, у завядзёнках. Да гэтага я дадаў бы яшчэ тое, што для мяне заўсёды зьяўляецца важным сымптомам грамадзкай кандыцыi — дужая колькасьць цiкавых кнiг i навуковых альбо культурных часопiсаў, якiя я мог купiць у менскiх кнiгарнях. Беручы пад увагу сытуацыю, у якой сёньня знаходзiцца Беларусь, палiтычную i эканамiчную сытуацыю, самаадданасьць i амбiцыi вашых элiт можа выклікаць адно пашану. Зрэшты, я сам быў запрошаны ў рэдакцыю часопiсу «Фрагмэнты» , праграма якога вельмi амбiцыйная, i зычыць толькi трэба, каб удалося яе рэалiзаваць. Найбольш, аднак, добрых уражаньняў зь Менску я вынес з сустрэчаў i дыскусiяў з самiмi людзьмi. Я гэта ўжо падкрэсьлiваў, што ў адрозьненьне ад сустрэчаў на розных мiжнародных форумах Заходняй Эўропы, у якiх мне выпадала ўдзельнiчаць, дзе часта размаўляюць ні аб чым, прыводзяць мноства слоў, дзе не апэлююць нi да якой практыкi, у якiх на ўсё маецца шмат часу i г.д., — таму ў адрозьненьне ад гэтага прыезд у Менск — гэта сапраўдная радасьць, бо тут сустракаюцца людзi, якiя насамрэч нечым захоплены, якiя цiкавяцца сьветам i новымi iдэямi, якiя гатовыя да дзеяньня i ня маюць часу на пустое балбатаньне, зь якога не вынiкае нiчога. Сярод iх ёсьць людзi, заангажаваныя ў беларускае нацыянальнае адраджэньне, у iдэю Сярэдняй Эўропы, у пытаньне эўрапейскай iнтэграцыi. Цiкава, што гэта часта адны i тыя ж людзi, а нацыянальныя i ўнiвэрсальныя справы не знаходзяцца ў супярэчнасьцi, як гэта часта бывала ў мiнуўшчыне. Я мяркую, што гэта важны знак часу — пазыцыя людзей, якiя змагаюцца за сваё (лякальнае, нацыянальнае, дзяржаўнае) i адначасна iмкнуцца да адкрытасьцi, iнтэграцыi, пабудовы пэўнай вышэйшай, цывiлiзацыйнай супольнасьцi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x