Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* Кшыштаф Чыжэўскі— буйны польскі культурны дзеяч, эсэіст, перакладнік.

15–17 кастрычніка 1998 году выступіў на канфэрэнцыі «Культура Літвы і Польшчы ў гісторыі. Тоеснасьць і суіснаваньне» , арганізаванай Міжнародным цэнтрам культуры ў Кракаве, са спавешчаньнем «Духоўнасьць Вільні» .

12 лістапада — 3 сьнежня 1998 году на запрашэньне Remarque Institute наведаў ЗША і Канаду (Флорыду, Нью-Хавэн, Таронта), дзе правёў шэраг сустрэчаў і лекцый.

21 траўня 1999 году ўзяў удзел у канфэрэнцыі «Unity with Diversity — A Multicultural Europe» , адбытай у Вене.

25 траўня 1999 году Кшыштаф Чыжэўскі на прапанову Ежага Гедройца атрымаў прэмію «Male Berщo Kultury Polskiej» ( «Малое жазло польскай культуры» ).

10 траўня 2000 году прачытаў лекцыю «Параўнаньне: культурна-гістарычны дыялёг Польшчы зь Літвой» у Варшаўскім унівэрсытэце.

6 чэрвеня 2000 меў лекцыю «Грац і Сярэдняя Эўропа» ў Аўстрыйскім інстытуце ў Варшаве.

23 жніўня — 4 верасьня 2000 году наведваў Казахстан і Кіргістан.

21 верасьня 2000 году разам з жонкай прысутнічаў у Парыжы пры паховінах Ежага Гедройца.

Сакрат Яновiч*

Беларускi пiсьменьнiк у пасьляваеннай Польшчы

Iснуе правiла, што быць нацыянальнай мяншыняй азначае выбар горшай долi. Гэтае цьверджаньне датычыць перадусiм мабiльных iндывiдаў, якiя нечым вылучаюцца. А ў рэгiянальным, грамадзкім вымеры гэтая заўвага нярэдка бывае беспрадметнай, паколькi яна не выходзiць за межы звычайнай — таксама нярадаснай — канстатацыi, якая тычыцца арэалу, заселенага мяншыняй, зазвычай пэрыфэрыйнага ў дзяржаве i выяўна адсталага эканамiчна i культурна. Згэтуль узьнiкае выразьлiвы клопат з фармаваньнем элiт, якiя, натуральна, імкнуцца ў цэнтры краiны. Радыюс дзеяньня падобнай зьявы назiраецца i ў глябальным маштабе, вядомы пад скарочанай назвай дрэнажу мазгоў, напрыклад, пэўная правiнцыйнасьць Канады, ня кажучы ўжо аб Мэксыцы, у дачыненьнi да Злучаных Штатаў.

Нацыянальная мяншыня, калi яе агортваюць эманцыпацыйныя тэндэнцыi — агульнавядомыя пад назвай адраджэньня — немiнуча выпрацоўвае ў сабе псыхалягiчны абарончы iмунiтэт (да яго пасуе сацыялягiчнае паймо, вобразна сфармуляванае як псыхалёгiя абложанай цьвярдынi). Памкненьнi да ўласнага разьвiцьця заўсёды прыводзяць у рух законы дзеяньня й супрацьдзеяньня. Аднак, каб гэтае абуджэньне ўзьнiкла, павiнна паўстаць пэўная прынцыповая перадумова — збольшага значэнны матэрыяльны патэнцыял, якi валодае нейкай, не заблякаванай у сваёй дынамiцы iнфраструктурай. У адваротным выпадку, замiж iмкнёнасьцi да паглыбленай укарэненасьцi й росквiту, адбываецца зыход насельнiцтва на тэрыторыю, што лёгка ўбiрае ў сябе рабочую сiлу, а таксама ў індустрыйныя раёны. Гэта дае вядомы эфэкт стыхiйнай эмiграцыi, якая поўнiцай вычэрпвае людзкiя рэсурсы на дадзеным прасьцягу, ператвараючы яго ў мёртвыя эканамiчныя пустынi. На прыкладзе Польшчы мы бачым гэта ў зоне яе ўсходняга ўзьмежжа, што сягае ад Карпатаў i да паўночнага ўскрайку Аўгустоўскай Пушчы i якое атрымала зьдзеклiвую назву Ўсходняй Сьцяны. Калi шукаць ранейшыя заходнеэўрапейскiя аналёгii, то можна правесьцi паралель з францускай Брэтонiяй, Iрляндыяй, гiшпанскай Галiсіяй.

Я валодаю разуменьнем таго, што ёсьць нацыянальныя мяншынi, якiя iснуюць выключна ў дыяспары, зазвычай гарадзкой або ўрбанiстычнай. Калi яны не выкрышталiзоўваюць сваiх «удзельных» гетаў, што выконваюць функцыю этнiчнай тэрыторыi, адбываецца iх досыць хуткае зьнiкненьне, калi, зразумела, яны не падтрымваюцца прытокам сьвежай iмiграцыйнай крывi (vide: польскае Яцкова ў Чыкага або нью-ёрскiя гiшпанамоўныя кварталы). Таму я прашу разглядаць мае разважаньнi не ў кантэксьце мяншыняў наагул, а тых, якiя валодаюць сваёй спаконвечнай «малой радзiмай» , вылучаючыся ў больш цi менш вiдавочны рэгiён з комплексам спэцыфiчных праблем ва ўсiх сфэрах жыцьця. Такой асаблiвасьцю, у гэтым выпадку беларускай, зьяўляецца Беласточчына — за выняткам яе заходняга шэрагу гмiнаў як ускрайку ўсходняй Мазовii — i ў пэўнай ступенi сам Беласток, горад зь пераважна польскай дамiнантай, хворы на «комплекс Парыжу» , г.зн. якi несупынна паглынае ваколiцы (ужо цяпер у iм жыве больш як палавiна жыхароў ваяводзтва).

Стабiльная нацыянальная мяншыня, а гэткай лiчыцца i беларуская, паралельна з засваеньнем польскiх i сусветных вартасьцяў выпрацоўвае свае формы культуры. У вынiку гэтага яны паступова ўлучаюцца ў сукупнасьць атрыбутаў, што характарызуюць кожную сфармаваную нацыянальнасьць. Зь бяздоньня фальклёру i цывiлiзацыйнага адасабленьня найперш зьяўляецца лiтаратурная творчасьць, у другой або трэцяй генэрацыi аўтараў фiксуючыся ўжо на ўзроўнi прафэсiйнасьцi, дасягаючы паступова агульнаэўрапейскага кантэксту. Амаль адначасова вылучаюцца iншыя прыгожыя мастацтвы, напачатку жывапiс i графiка (напр. Лёнiк Тарасэвiч з?пад Беластоку, у дадзены момант iмя зь мiжнародным рэнамэ). Найцяжэй бывае з тэатрам, паколькi яго немагчыма разьвiваць у адрыве ад собскай публiкi; яго надзвычай абумоўлiвае адначасна ступень распаўсюджаньня высокай культуры ў самой нацыi. Напрыканцы голас атрымлiваюць навуковыя, тэхнiчныя таленты, якiя ствараюць арганiзацыйныя нацыянальныя структуры, хутчэй не ў акадэмiчным значэньнi, а ў спалучэньнi зь бiзнэсам. У фiнале гэнага дасьпяваньня да суб’ектыўнасьцi вылучаецца кiраўнiчая праслойка i прафэсiйныя палiтыкi. Канец пабудовы пiрамiды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x