Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як зьмест, так i форма зьяўляюцца ў вялiкай меры традыцыямi нацыянальнай лiтаратуры, культурным кодам i ўсiмi знакамi, якiя абумоўлiваюць гэта, якраз з чаго i складаецца першасная адметнасьць, якою як бы зарастае ўся паверхня беларускай iндывiдуальнасьцi. Пагружэньне творцы ў яе прадоньнi стварае яму безумоўныя шанцы на неадкладны кантакт з уласным чытачом, але ў сытуацыi недастатковай падрыхтаванасьцi таго чытача i адсутнасьцi разьвiтых iнтэлектуальных элiт гэта пагражае яму, аўтару, своеасаблiвай разумовай лянотай, недалёкiм адыходам за рамкi графаманii. I таму зубожаньнем таленту, здрабненьнем яго ў плебэйскiх нiзiнах, замiрэньнем з мастацкiм мiнiмалiзмам. Не ўсюды гэта вылучаецца як самадастатковая зьява: напрыклад, паймо народнага пiсьменьнiка ў Польшчы i Расii, апрача блiзу iдэнтычнага прыняцьця станавай дзяржаўнасьцi, успрымаецца дыямэтральна па-рознаму: у Маскве як найвышэйшая пашана, i гэта пачынаючы з эпохi Уварава, а ў Варшаве ледзь не як сенцы ў храм мастацтва.

Не выпадкова польская крытыка залiчвае лiтаратурныя дасягненьнi беларускай нацыянальнай мяншынi у сялянскую плынь (iдэолягам гэтага стаў Гэнрык Бэрэза, найбольш поўна вызначаючы яе ў сваёй кнiзе «Związki naturalne» ). Пiсьменьнiкаў «Белавежы» такая клясыфiкацыя раздражняе з цалкам iншых прычын, чымся, скажам, Веслава Мысьлiўскага або Станiслава Срокаўскага, якiх цiкавiць знаходжаньне ў пантэоне нацыянальнай лiтаратуры, а не на п’едэсталах занядбанай вёскi. Палякi безупынна ўзмацняюць у нас падазрон, што мы трактуемся iмi як сымпатычныя няўдачнiкi, якiя толькi акружным шляхам iмкнуцца да польшчыны, бы даўныя ўнiяты ў Лiтве, што летуцелi аб зьлiцьцi з рымскiмi каталiкамi... Гэтыя амаль-палякi неўмiнуча атрымаюць належную ацэнку. Але мы, загнаныя ў комплексы, вытвараем у свой ужытак масу меншых, якія надта даспадобы нам. Уздрыгваем перад спробамі называць нас лiтаратурнымi селакамi, мы ненавiдзiм пазаваньне a la mujic (мужык): надрыўна тлумачым, каму трэба i ня трэба, што мы народ, а ня нейкая групка па суседзтве. Урэшце мы пазьбягаем варшаўскiх салёнаў, гэнай абструкцыi; ладзiм свае «абеды па чацьвяргох» .

Лiтаратура беларускай меншынi ў Польшчы ня ў стане наўпрост пазьбягаць прынамсі падтэкстаў антыпольскiх. Гэта не вынiкае зь нейкага невылечнага нацыяналiзму, бо гэтая паталёгiя сярод культурных людзей выклiкае пачуцьцё сораму, параўнальнае з «набыцьцём» сыфiлiсу. Аднак апавяданьне — гэта не артыкул у газэце, i калi ў iм закладзена iмкненьне перажыць свайго стваральнiка, яно павiнна зьмяшчаць нейкую праўду аб жыцьцi. А беларуская праўда не заўсёды супадае з польскай. Вось i чарговая дылема творчасьцi: даць ёй спакой i пашукаць субстытут? Але, у такiм выпадку, цi будзе гэта лiтаратурай? Або баржджэй сьпевамi арфэя, прысьвечанымi сабе i музам? Якая доля нацыi, такое i пiсьменства. Беларус замiнаў паляку, раптоўны жыхар у тым жа самым доме, што прэтэндуе на асобную кватэру.

Завяршаючы зьмешчаныя вышэй меркаваньнi, зьвернемся да тэзы маладога дасьледнiка з ЗША, Адама Замойскага: сучасная Беларусь зьявiлася на сьвет Божы як нацыя з нацыi. Яшчэ для дзекабрыстаў i на пакаленьне пазьней Польшча пачыналася расейцам недзе за Смаленскам, i ўжо напэўна ў Вiцебску i Магiлёве. Беларуская нацыянальная мяншыня ў сёньняшняй Беласточчыне часткова перабывае ў такiм застыглым анахранiчным часе, зь цяжкiм комплексам сірочасьці, якi нават мацуецца Рэспублiкай Беларусяй, дзяржавай чыста сацыяльнай, не нацыянальнай (такога няма ў суседняй зь ёй летувiскай мяншыні, якая адчувае апякунскi подых матухны-Летувы).

Таму ў нашай лiтаратурнай творчасьцi нячаста сустракаюцца ўсебеларускiя паралелi, нiбыта нiколi i не было пупавiны... Эмiграцыйныя лiтаратары на Захадзе — гэта хутчэй менска-гарадзенскія, чымся мы з тае самае некалі губэрні, паколькi яны вынесьлi з сабой важкi багаж сфармаванай i сягаючай усярэдзiну беларушчыны. У нас жа беларускi рух быў перапынены пасьля вайны, жменька iнтэлiгенцыi загiнула ў савецкiя дэпартацыi або ад куляў пасьляакоўскага падпольля, якое кiравалася стэрэатыпам: беларус—камунiст. Дастаткова сказаць, што, засноўваючы напрыканцы пяцьдзясятых гадоў гурток маладых лiтаратараў пры рэдакцыi беларускамоўнага тыднёвiку «Нiва» ў Беластоку, мы мелi досыць агульныя i цьмяныя ўяўленьнi аб iснаваньнi беларускай лiтаратуры, i толькi некалькi чалавек нешта ведалi аб ёй з падручнiкаў для лiцэяў. Нас чакалi штудыi i вельмi запозьненая прафэсiйная сьпеласьць; Беласток тады быў наагул культурнай пустыняй, i таму нас у пэўным сэнсе напаткала доля згаданых самавукаў нашаніўскай пары, дарма што мы менш марудна дабіліся адукаванасьці і хутчэй авалодвалi тайнiцамi мастацтва слова (асяродзьдзе, якое вырашала аб лiтаратурным працэсе, вырасьла ў нас толькi пасьля). Некаторыя ўбачылi ў гэтым няшчасьцi ўнiкальны шанец на ўзьнiкненьне дужа арыгiнальнай творчасьцi; вольнай ад абцяжарваньняў польскай традыцыяй, з аднаго боку, i, зразумела, беларускай, з другога. Iнакш кажучы, павiнна было выйсьцi нешта накшталт новай літаратуры або нацыi, уцiснутай памiж молатам i кавадлам. Вiдавочны iнфантылiзм гэных разьлiкаў, цi, хутчэй, здогадаў, ужо тады ўзбуджаў сьмех.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x