Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Беларускi пiсьменьнiк у Польшчы як мастацкая iндывiдуальнасьць насамрэч мала рызыкуе знаходжаньнем у iзаляцыi, апрача аб’ектыўна функцыянуючага бар’еру мовы. Але яму на калiўца цяжэй з гэтай прычыны, чымся тыповаму для краiны правiнцыялу пяра. Гэтае меркаваньне нiчым не пярэчыць маiм ранейшым высновам, калi мець наўвеце ўнiкальна адораных iндывiдаў. Але ўся лiтаратурная драбяза ня мае шанцаў выплыць на шырэйшыя воды, дарма што, назiраючы з супрацьлежнага — польскага — боку, атрымвае для сябе яна непараўнальна большае задавальненьне ў пляне чытацкага ўспрыманьня дзякуючы зацытаванай псыхалёгii абложанай цьвярдынi. Гэта дабратворна не ўплывае на ўзровень тэкстаў i прафэсiйны рост, схiляе да эпiгонства або нават шматслоўнасьцi, да грамадзка-палiтычнага прыслужнiцтва. Пазалiтаратурныя кiраўнiчыя амбiцыi баналiзуюць талент, надзьмуваюць яго павятовай генiяльнасьцю, якая лопаецца, як мыльная бурбалка, пры сутыкненьнi з сапраўды рэальнай лiтаратурай. На жаль, гэта надзвычай частая драма аўтараў «Белавежы» , якая, на шчасьце, досыць хутка ўсьведамляецца iмi. Але яна заўсёды прысутнiчае, мiгочучы ў эмоцыях i знарочыста невыразнай лiнii гарызонту, што адмяжоўвае неба iдэi i зямлю жыцьця; памiж iснаваньнем як творцы i як беларуса.

У нейкiм з сваiх iнтэрвiю я канстатаваў, што стаў беларускiм пiсьменьнiкам ад палякаў i, больш таго, дзякуючы якраз iм. Гэта застала зьнянацку i мяне самога. Я пачаў разважаць над мэханiзмамi майго выпадку. Журналiст, прапануючы мне такое пытаньне, меў наўвеце маштаб выдавецка-чытацкага розгаласу, але я адразу зарыентаваўся, што гаворка тут iдзе аб звычным кругазвароце рэчаў: твор надае большую цану аўтару, калi ён перакладзены на iншыя мовы, найлепей у тым лепшым замежжы, прынамсi за ваколiцай; ён прысьпешвае яго належную ацэнку.

Завяршаецца мой пералiк спэцыфiчных клопатаў пiсьменьнiка беларускай меншынi, бо ўсе астатнiя такiя ж самыя, незалежна ад нацыянальнасьцi й мовы. Безумоўна, зварот да дылем творчасьцi, маёй i калегаў, а таксама роздум над тым, што польскае слова ў Польшчы само просiцца на вусны i паперу, а беларускае трэба спэцыяльна «выклiкаць» , мог быць недастаткова ўсеабсяжным. Як бы штучна гэта ні гучала, але не адзiн я ўбачыў у гэнай дадатковай мазольнай натузе будаваньня фразы менавіта плюс, своеасаблiвы элемэнт мастацкага фiльтру. Начэпнасьць польшчыны, нiбы неспадзеўкi, дала карысны павеў, якi выдзьмуў прэч з прыгаршчы беларускiх зярнятаў апошняе пустазельле (легчыня кампанаваньня фразаў — абстрагуючыся ад генiяльнай рукi — немiнуча прыводзiць да засьмячэньня празьмернай шматслоўнасьцю, лексычнай перагружанасьцю). Вось такая дробная зацемка пад самы фiнал гэтых развагаў.

Тэкст перакладзены паводле: Pomerania, № 12, 1994 .

Дастаеўскі Беларусі

Vasil Bykau: «Ściana», tłum. Czesław Seniuch, Jan Maksymiuk, wyd. SETPro, Białystok, 1999.

У беластоцкім выдавецтве «SETPro» выйшла кніга «Ściana» , у якую ўвайшлі некалькі дзясяткаў новых апавяданьняў і навэляў, выдатна перакладзеных Чэславам Сэнюхам і Янам Максімюком.

Быкаў ужо ў гадох, але дагэтуль прадуктыўна працуе на ніве літаратуры, дарма што адчуў патрэбу пакінуць бацькаўшчыну, якая знаходзіцца пад уладай д’ябальскага рэжыму Лукашэнкі. Сьпярша ён разам з жонкай знайшоў прытулак у Фінляндыі, а пасьля ў Нямеччыне. Гэты былы лейтэнант дывізіённай артылерыі часоў вялікай апошняй вайны, які цудам уратаваўся ад цяжкіх ранаў на палёх бітваў Вугоршчыны і Аўстрыі, дэбютаваў адно на пачатку шэсьцьдзясятых, маючы амаль сорак гадоў. Гэтаму, безумоўна, паспрыяла славутая адліга. Каб жа не яна, то, магчыма, ён бы і ня ўзяўся за пяро.

Чаму? Таму, што калі Быкаў пачаў бы пісаць раней, ён бы ня меў ніякіх шанцаў апублікаваць свае творы. Больш за тое, гэта б пагражала высылкай у сібірскія лягеры. Быкаў проста арганічна ня зносіць брахні, ідэалягічнага зглумленьня чалавечай асобы, адыходу ад маральнасьці. У сваіх творах ён выяўляе праўду аб вайне, вядомай яму з уласнага досьведу. Адзін пазытыўны герой — жаўнер, ублытаны ня ўласнай воляю ў экстрэмальныя сытуацыі і па сутнасьці гамлетаўскія дылемы.

Так аб вайне ў Савецкім Саюзе да яго ніхто не пісаў. У модзе былі творы з панарамным ахопам, з паказам штабаў, гераічных камандзіраў і палітрукоў з жаўнерамі на фоне. Зь цягам утварылася плынь пад назвай «літаратура акопнай праўды» , якая вызначалася тым, што дзеяньне твораў перастала абмяжоўвацца штабнымі памяшканьнямі і апісаньнямі ваенных баталіяў, а аўтарская ўвага стала сягаць да «засраных акопаў і завашыўленых зямлянкаў» .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x