Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уся мая надзея абапіраецца на перакананьні, якое досыць часта пацьвярджаецца жыцьцём, што гэтыя сілы пераважаюць на нашых паўзьмежжах. Можа яны больш сукрытыя, нясьмелыя і часта неўсьвядомленыя. Не стае імпульсаў да іх вызваленьня. Мы ўсё яшчэ тут стаім на слабых нагах і не паказваем выгляду, бачачы, што важнейшае, і не сьпяшаемся, каб першаму працягнуць руку.

І тым важнейшым зьяўляецца пераадоленьне такога стану рэчаў, знаходжаньне моцных месцаў і чэрпаньне зь іх энэргіі для дзеяньня.

У гэтым месцы пара ўжо зьвярнуцца да прыгаданай табой Трансыльваніі, якая выклікала ўсе мае дагэтулешнія рэфлексіі.

Безумоўна, гэта месца моцы. Калі б трэба было параўнаць яго зь іншым знаным мной месцам у гэтай частцы Эўропы, я б без сумлеву параўнаў яго зь Вільняй. Няма гораду ў Трансыльваніі, якому б адпавядала Вільня, але ступень кандэнсацыі духовых сілаў, зьвязаных з багацьцем культур і традыцыяў, якім валодае сталіца былога Вялікага Княства Літоўскага, знаходзіць свой адпаведнік у цэлай сетцы гарадоў і мікрарэгіёнаў Трансыльваніі, што займаюць плошчу больш як тысячу квадратных кілямэтраў. І гэта ніякая не памежная правінцыя — у рэгіёне Ксік жывуць сэклеры, вельмі прывязаныя да сваіх традыцыяў карпацкія вугорцы, гэта самы цэнтар сучаснай Румыніі. І як у выпадку Вільні ці Кіеўскай Русі прынамсі дзьве сучасныя нацыі бачаць у Трансыльваніі калыску сваёй культуры і нацыянальнага адраджэньня. А побач з румынамі і вугорцамі сантымэнт да гэтай зямлі маюць сасы і швабы, жыды, русіны, цыганы... Пры першым сутыкненьні з гэтай стыхіяй сёньня ўзьнікае ўражаньне, што пэрыяд панаваньня «Генія Карпат» ** канчаткова спустошыў гэты сад, але гэта толькі на першы погляд. Досыць увайсьці ў гасподы, у якіх навідавоку багатыя бібліятэкі, каштоўныя абразы, дасканалыя вырабы народных майстроў, досыць паразмаўляць зь людзьмі, і пераканаешся, што традыцыя тут захавала сваю бесьперапыннасьць, што ня змоўклі ўнівэрсытэты і асяродкі інтэлігенцыі, што і надалей жывой застаецца народная культура. А што з гэтага вынікае на сёньня, на заўтра?

Перадусім пэўная сьветапоглядная пазыцыя, пэўны духовы фармат чалавека, які б я вызначыў коратка як глыбака талеранцыйны. Можа здавацца, што гэтага так няшмат. Бо кожны з нас ухваляе талеранцыю. Таксама і там у цябе ў Варшаве каго ні спытаць, то відавочна кожны будзе талеранцыйным. Ну так, але адно толькі там, у Трансыльваніі, стаецца ясна, аб чым мы ў сапраўднасьці гаворым. Талеранцыя — гэта паймо, якое да таго моманту, калі яно застаецца ў сфэры нашых інтэнцыяў і ўяўленьняў, зьяўляецца абсалютна марным, пустым і не азначае нічога. Адно жыцьцёвыя выпрабаваньні, несупынна паўтараныя, усё больш цяжкія, паступова надаюць яму значэньне. А ў Трансыльваніі ў гэтым пляне як у вулеі — ідзе неперапыненая праца, і так ужо спакон веку.

У гэтым сэнсе пазыцыя, аб якой я гавару, — гэта нешта нашмат важнейшае, нешта такое, што можа стаць дамінантай грамадзкага жыцьця ці нават цэлай цывілізацыі. Безумоўна, імавернасьць гэтага невялікая, паколькі ёй даводзіцца чыніць супраціў усім прошукам злых сілаў, канфліктам, ксэнафобіі і г.д. Мы даходзім цяпер да справы, нязьмерна істотнай, на маю думку, для нашай размовы. Вось у нас, з аднаго боку, пазыцыя талеранцыі, побач зь якой мы заўсёды нясьмела ставім патэнцыяльнае «можа» . Але гэта пазыцыя выклікае і выяўляе тут, на паўзьмежжах, сваю бязьлітасную супрацьлежнасьць — пазыцыю ізаляцыі, варажнечы, неталеранцыі. Таму гэта дыхатамія, гэта драма супрацьлежнасьцяў і ёсьць штодзённай рэальнасьцю жыхароў паўзьмежжа, ёсьць неабходнасьцю зьдзяйсьненьня выбару, працы над самім сабой і ў абсягу супольнасьці. Гэтым, калі шчыра, і ёсьць для мяне Цэнтральна-Ўсходняя Эўропа: драмай, у якой пазыцыя адкрытасьці, пабрацімства і павагі да іншага змагаецца з пазыцыяй вузкага партыкулярызму, нацыянальнага эгаізму і ксэнафобіі. ХХ стагодзьдзе прызвычаіла нас да сытуацый, у якіх перамагала гэтая другая пазыцыя, і ў сувязі з гэтым мы не спрабуем нават сабе рэальна ўявіць рэчаіснасьць, у якой якраз адваротная ёй пазыцыя атрымала б сапраўдны посьпех. Бо яна мусіць атрымаць посьпех. І ніякім чынам нам ад гэтага ня выкруціцца. Мы не дамо рады з сабой, з жыцьцём супольнасьці без выпрацоўкі ў сабе пазыцыі глыбокай талеранцыі. І толькі пасьля гэтага ідзе вялікая сьветапоглядная і духовая праца.

І якраз гэта выклікае тут захапленьне і становіць сабой заруку вялікага культурнага і цывілізацыйнага патэнцыялу. У нас у Польшчы часта існуе ўяўленьне аб летувісах як нацыяналістах, асьлепленых сваёй нацыянальнасьцю і незычлівых да суседзяў. Гэта несправядлівае абагульненьне, а палякам, якія абвяшчаюць гэтую думку, варта было б тады адказаць, што, напрыклад, у Гішпаніі аб каталёнцах гавораць «polacco» , маючы на ўвазе іх схільнасьці да нацыяналізму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x