Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У той вечар Вiнiкайцiс найвыразьней стараўся накiраваць мяне на шлях той старой веды. Як i належыць для чалавека паўзьмежжа, ён не рабiў гэтага наўпрост, асьцярожна абыходзiў кожную праблему, нiколi надта да яе не наблiжаючыся, заўсёды канцэнтруючыся на дробных дэталях, пабочных для асноўнай тэмы, абрываючы сябе на паўслове, часам змаўкаючы, каб я мог прыслухоўвацца. Калi я пачаў дапытвацца аб нацыянальных справах, аб тым, паляк ён цi летувiс, каталiк цi хто там яшчэ, ён самiм жэстам цела даў мне зразумець, што так ня трэба, што тут — насуперак таму, што я сабе наўяўляў — нiхто не балбоча аб гэтым на кожным рагу вулiцы, не выцягвае гэтага пры кожнай прыдатнай аказii. Адно прыежджыя з цэнтру пытаюцца аб гэтым. Мой знаёмы з Сэйнаў заўсёды гаворыць, што як дае «ў карак Воўку» , яго не цiкавiць, што ён русак цi стараабраднiк, а толькi тое, што ён яго раззлаваў, робячы нейкую дурноту. Але журналiст ужо з гэтага можа зрабiць справу i адвучыць майго знаёмага ад спантанных паводзiнаў i натуральных рэфлексаў, паколькi гэта ўжо «нацыянальная» або «канфэсiйная справа» . Гэта паралiзуе. Аднак ня толькi гэта меў на ўвазе Вiнiкайцiс, якi ўстрымлiваў мяне ад дапытваньняў пра нацыянальныя дэклярацыi. Безумоўна, у гульню тут не ўступаюць нiякiя сьветапоглядныя меркаваньнi, у якiх можна адшукаць жаданьне схаваць уласную нацыянальную тоеснасьць, яе асымiляцыю, падрыў або нешта iншае ў гэтым родзе. Якраз наадварот. Гаворка хутчэй тут iдзе пра пытаньне густу, на што зьвяртаў увагу Стэмпоўскi. Застаецца толькi расшыфраваць задуму ранейшых гаспадароў дому, якiя, устанаўляючы прынцыпы добрага густу, усё-такi бачылi, дзе праходзiць мяжа, за якой пачынаецца ўжо фальш i зьнiшчэньне. Пазьней я шмат разоў пераконваўся ў жыцьцёвай мудрасьцi, сукрытай у малазначным, здавалася б, i фанабэрыстым эстэтычным пачуцьцi таго джэнтэльмэна з шляхецкiм радаводам з далiны Днястра. Калi ў 1985 годзе я дабраўся да разьмешчанага на поўначы Босьнii гораду Тузлы, у якiм яшчэ йшла вайна, я спытаўся ў сяброў, якiя жывуць там, чаму тых, хто страляе ў iх з навакольных узгоркаў, яны называюць «чэтнiкамi» . Аказалася, што тут ня маюць найменшага значэньня гiстарычныя аналёгii, што апэлююць да парафашыстоўскiх згуртаваньняў «усташоў» i «чэтнiкаў» , якiя iснавалi ў часе другой сусьветнай вайны. Важнейшым было тое, каб не называць iх сэрбамi. Чаму? Бо сэрбы — гэта таксама суседзi ў iх доме, часам чальцы iх сем’яў, грамадзяне Босьнii. А мае сябры заўсёды верылi ў шматкультурную Босьнiю, у якой iм давядзецца жыць разам зь iншымi. Таму лепей гаварыць аб чэтнiках, лепей ня ўзгадваць iмён народаў, якiя далi выхад такiм дэманiчным сiлам. Бо вайна скончыцца, а жыць трэба будзе далей нармальна.

3.

З урыўкаў забытых словаў, недагаворак i знакаў, пакiнутых Вiктарам Вiнiкайцiсам, якiя часта тады былi для мяне незразумелымi i нечытэльнымi, я стараюся пачуць голас Iншага. Гэта нялёгка, i нагадвае працэс рэканструяваньня забытай мовы, падчас якога асобныя словы або фразы пачынаюць поўнiцай выяўляць свой сэнс толькi тады, калi адкрытыя будуць прынцыпы i ўвесь кантэкст iх функцыянаваньня. Каб iх зразумець, трэба пачаць iмi гаварыць i iмi жыць, трэба зьвярнуцца да ўзвычаеньняў, у якiх яны былi ўкарэнены.

Ня так даўно Стэфан Хвiн параўнаў сваю працу над «Ганэманам» , раманам, якi рэканструюе сьвет германа-славянскага Гданьску, з працай палеантоляга. Падобнае параўнаньне можна ўжыць i ў адносiнах да шмат якiх творцаў культуры, якiя працуюць цяпер у Памор’i, Вармii, Мазурах, Сылезii, Лемкаўшчыне, Падляшшы, Сувальшчыне... Такая цяпер наша доля, людзей, якiя знаходзяцца ўжо ня толькi ў цесных каморках нацыянальнай дзяржавы, але таксама на аскепках зьнiклай цывiлiзацыi. Шукаючы ўласнага месца i самiх сябе, мы схiляемся над кожнай дробязьзю, адчуваем пашану да старых прадметаў, уважлiва намацваем сьляды мiнуўшчыны. I ўсё гэта ў надзеi на адкрыцьцё парадыгмы, якой мы не атрымалi ў спадчыну, але якая ёсьць гiероглiфам гэтай зямлi. Таму гаворка ня йдзе аб вяртаньнi да мiнуўшчыны, прынамсi, ня толькi аб гэтым. Гэта не пытаньне рэсантымэнту i настальгii, характэрных для старэйшых пакаленьняў. Расшыфраваньне гэтай парадыгмы патрэбна для жыцьця цяпер, паколькi ў ёй схаваны ключ да не аднога скарбу, да брамаў гораду i рэгiёну, да этасу людзей, якiя тут жывуць. Сёньня ўжо ня так важна высьвятленьне таго, чаму брамы былi замкнёныя i хто ў гэтым вiнаваты. Больш важна адшукаць да iх ключ. Безь яго мы будзем, як i дагэтуль, бяздомнымi, або хутчэй жыць у правiнцыi, на ўскарайках i пэрыфэрыях, перакананыя, што там наша карэньне, у гэтых субкультурах, гетах, у асобных мiкрараёнах, у якiх мы пабудавалi стадыёны. Там можна быць палякам, немцам, летувiсам... Гэтаму мы навучылiся зусiм няблага. Аднак дагэтуль мы ня можам стаць грамадзянамi цэнтру. Гэта азначае, што мы ня ў стане суiснаваць з сабой iнакш, як на стадыёне. Гэта асаблiва выяўна вiдаць з пэрспэктывы паўзьмежжа. Тут асаблiва цяжка жыць з запячатаным гiероглiфам уласнага месца. Штохвiлiны даходзiць да сутычак, не стае кампэтэнцыi ў супольным вырашэньнi праблем, спробы дыялёгу канчаюцца маналёгамi, у адкрытых людзей павялiчваецца колькасьць ворагаў, нарастае падазронасьць да тых, хто першы працягвае руку да згоды. I ўсё гэта незразумела чаму дзеецца, неяк так мiжвольна, пад узьдзеяньнем сiлы iнэрцыi. Бо нiхто гэтага ня хоча i, прынамсi, няшмат тых, хто мае ў гэтым свой iнтарэс. Невядома, аднак, як сабе з гэтым даць рады. Нават тыя, хто мае найлепшыя iнтэнцыi, хто перакананы ў сваёй добрай волi ня толькi да сваiх, урэшце апыняюцца ў тупiку з цэлым стосам праблем i — ня могучы iсьцi далей — пачынаюць падавацца назад, разгубленыя i бездапаможныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x